|
|
Любаншчына ў літаратуры
Легенда сцвярджае, што
Любань бярэ сваю назву ад імя палескай прыгажуні Любы, якая
жыла ў невялічкай вёсачцы, што прытулілася сярод балот. I была Люба не
толькі выдатная красуня, але і мела незвычайны дар — разумела мову
птушак, звяроў, дрэў. Але горкі лёс вьшаў на яе долю. Закахаўся
ўЛюбу стары пан-самадур. Гордая паляшучка адмовіла пану, і ён
загадаў утапіць прыгажуню ў багне. Кінулася Люба наўцёкі. Вось-вось
панскія слугі дагоняць! Узмахнула Любарукамі.узмалілася: "Божа!
Выратуй мяне, ператвары ў птушку!" I дзіва — стала дзяўчына
кнігаўкай, узляцела ўгару, закігікала, праклінаючы пана і яго
дворню. А вось пан з той пары не мог заснуць ні на хвіліну. Крык
дзяўчыны-птушкі звінеў у яго галаве і днём, і ноччу. Што толькі не
рабіў пан — нічога не дапамагала. Аднойчы старэнькі сівы
дзядок-жабрак, што блукаў па свеце, трапіўу палац і даў пану параду:
"Пабудуй на месцы Любінай вёсачкі прыгожае селішча і назаві яго
Любань. А на прыгорку ўзвядзі царкву і закажы імшу па дзяўчыне.
Няхай святар служыць тую імшу тры дні і тры ночы. Толькі тады ты
пазбавішся ад пакут..." Пан так і зрабіў.
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет© |