Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 
 
 

 

Наш край

Герб

   Кароткія гістарычныя звесткі

горад ЛЮБАНЬ (гістарычная даведка)

План г.Любань

Водныя рэсурсы

 

Карта раёнаЛюбанскі раён утвораны 17 ліпеня 1924 г., плошча 1,9 тыс. кв. км. Населеных пунктаў 128, у тым ліку горад Любань і гарадскі пасёлак Урэчча, 11 сельскіх саветаў: Асавецкі, Дарасінскі, Камунараўскі, Ляхаўскі, Малагарадзяціцкі, Рачэнскі, Сароцкі, Соснаўскі, Тальскі, Юшкавіцкі, Ямінскі, Урэцкі гарпасялковы савет. На 1.1.1996 г. у раёне пражывала 47,4 тыс. чалавек, у тым лік.у ў г. Любань 12 тыс, у г. п. Урэчча 4,4 тыс. чалавек.
     Раён размешчаны на паўночна-ўсходняй ускраіне Прыпяцкага Палесся, паўночна-заходняя частка адносіцца да Слуцкага лесавіднага плато. Рэльеф плоска-хвалісты, у паўночна-заходняй частцы ўзгорысты. Карысныя выкапні: радовішча торфу з запасамі 4,8 млн. т, радовішча мелу Хацінава — Новае Гурбішча — 27,6 млн. т, сем радовішчаў цагельнай сыравіны — 10,9 млн. куб. м (у тым ліку радовішча Няжараўка — 10,7 млн. куб. м), чатыры радовішчы пясчана-жвіровага матэрыялу, два радовішчы будаўнічых пяскоў — 7,6 млн. куб. м. Сярэдняя тэмпература студзеня —6,3, ліпеня 18 °С. Ападкаў 597 мм за год. Працякае р. Арэса з прытокам Таліца, многа меліярацыйных каналаў (Каладнянскі, Юрковіцкі, Чабускі, Цахмінскі і інш.), азёры Вячэра (3,25 кв. км) і Баяніцкае (0,58 кв. км). Пад сельгасугоддзямі занята 94,1 тыс. га. Якасная ацэнка глебаў: ворных зямель — 39, сельгасугоддзяў — 38 балаў.

    Любаншчына — першае, што згадваецца, — рэчка Арэса, славутая купалаўская паэма, камунары... Тут, на Любаншчыне, асабліва прыкметна, які хуткацечны, імклівы і плынны час. Як хутка мяняюцца і людзі, і краявіды, і само жыццё. Край, яшчэ не так даўно далёкі ад гасцінцаў і чыгункі, ад цывілізацыі — нездарма на блакітным, як неба, фоне герба Любані адлюстраваны выявы чароту і балотных птушак, — край, забыты, як казалі, Богам і людзьмі, непазнавальна змяніўся за некалькі дзесяткаў гадоў — калісьці на гэта патрабаваліся стагоддзі. Нямала бачыў, відаць, Янка Купала ў свеце, але і ён здзівіўся і ўразіўся, пабываўшы на Любаншчыне ў пераломныя 30-я гады, пазнаёміўшыся тут з упартымі і працавітымі палешукамі і справай іх рук у праслаўленай камуне. «Над Арэсай гоман, гоман», — пісаў ён, і вынікі таго даўняга гоману даюць знаць аб сабе і сёння. На месцы непраходных балот, багны — шырокія палі, дзе на беразе Арэсы туліліся хаткі сялян вёскі Сарачы — вядомы ўсёй краіне добраўпарадкаваны сучасны пасёлак. На вачах расце і прыгажэе Любань...
   
     Над Любаншчынай — такое ж неба, як і над усёй Беларуссю, і тыя ж птушкі ў ім, і белыя воблакі, як камякі ваты, і тыя ж ветры шапочуць зялёнай ліствою... Можа, толькі людзі тут крыху болып шчырыя і адкрытыя, як заўсёды гэта бывае ў глыбінцы. А мне здаецца — неба блакітнейшае, і лясы больш зялёныя, і палі шчадрэйшыя ўраджаем, і вада возера Вячэра мякчэйшая... Тут — цяплей. Прычына таму не толькі ў палескім клімаце. Цяплей ад шчырых палескіх людзей, іх усмешак, зычлівасці, сумленнасці.
    «...Якія вечары ў нас! — піша любанская пісьменніца Ніна Маеўская.— Духмяныя, сінія, зорныя... Схіляецца да захаду сцішаны дзень, і сонца, як стомленая гаспадыня на круты ганак, садзіцца на грэбень лесу. Цішыня, чуйная, палахлівая, як бывае ў хаце, дзе толькі што заснула неспакойнае дзіця. Да чырвані распалены край неба на захадзе доўга не атухае, пераліваецца ружовасцю, але паціху пачынае шарэць, панялець, нібы пакінутае вогнішча. Здаецца, варта толькі дзьмухнуць ветру, і зноў нанава разгарыцца полымя захаду, асвеціць паўнеба. Але вецер недзе далёка, не кранецца, не шастане ніводная галінка, не шалахнецца лісток на дрэве. Цёплым, парным туманам пацягне зямлю, і паветра — нібы цягучы нектар... Цішыня, цёплая, пяшчотная цішыня»...

    У краі над Арэсай згарае доўгі дзень, і на любанскай вуліцы нерухома вісіць пранізаны промнямі нізкага, ужо чырванаватага сонца тонкі пыл пасля машыны, якая прагрукатала паўгадзіны таму;
але на Любаншчыне, у самай беларускай правінцыі, бываюць і іншыя, тлумныя і ажыўленыя часы і дні — у гарачы час пасяўной і калі паспее ўраджай, у дні свят, асенніх кірмашоў. Жыццё, як заўсёды, мае свае прылівы і адлівы, і коціцца яно звыкла па сваіх спрадвечных, дзе роўных, а дзе ўхабістых рэйках, заціхае да зімы і зноў абуджаецца з жаўрукамі ў вясновым небе, абнаўляецца і поўніцца, як веснавой вадой ціхмяная балоцістая Арэса — барометр любанскай бытнасці...
      Любаншчына — самабытны, па-свойму непаўторны край, які мае свае адметныя рысы, багатую гісторыю, слаўны сённяшні дзень і ўпэўненую будучыню. Таму што жывуць тут добрыя, спагадлівыя людзі, якія заслугоўваюць таго, каб пра іх край, пра продкаў і іх саміх была напісана, нарэшце, добрая кніга...
              

  Васіль Феранц

 

 

 

 

Наверх

       

да Вялікай Перамогі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©