|
Адроджаны край
На зямлі бацькоў
Сініцкі
Іван Рыгоравіч (н. у 1946 г. у в. Старасек) пачаў
працоўную дзейнасць у 1961 г. рабочым саўгаса «Загальскі».
Працаваў трактарыстам у брыгадзе старэйшага механізатара В. А.
Кудзіноўскага, у 1975 г. узначаліў механізаванае звяно па
вырошчванню бульбы. 3 году ў год члены звяна В. Валеха, У.
Званковіч, А. Нячай, У. Карпік, М. Плышэўскі павышалі свае
майстэрства, убіралі рэкордныя ўраджаі бульбы. У 1984 г.
бульбаводы звяна I. Р. Сініцкага накапалі з гектара па 470
цэнтнераў клубняў — у тры разы больш, чым у сярэднім па
рэспубліцы.
I. Р. Сініцкі — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, у 1983
г. стаў першым у рэспубліцы кавалерам ордэна Працоўнай Славы
трох ступеняў.
Поле звяна Івана Сініцкага — на самым стыку Мінскай,
Гомельскай і Магілёўскай абласцей, да легендарнага вострава
Зыслаў рукой падаць. Заціх гул трактара — і цішыня такая, што
чутно, як стракочуць конікі, шчабеча птаства ў лесе. Панура
стаяў на краі поля бульбаўборачны камбайн ККУ-2. Потым крануўся
з месца агрэгат... У тую восень Сініцкі меўся накапаць не менш
350 цэнтнераў бульбы з гектара. На Любаншчыне гэтым не здзівіш —
многія звенні бяруць рубяжы і больш высокія. А спынілі Сініцкі і
Валеха работу таму, што на транспарцёры заўважылі корпус гранаты
і саржавелы ствол вінтоўкі. Шматпакутнае поле...
Івану Сініцкаму ў час апошняй і надзвычай крывавай блакады было
тры гады. Ля Засвяцкага возера ўзялі ў жалезныя клешчы фашысты
не толькі партызан, але і сотні мірных жыхароў. Многіх тады не
далічылася Загальшчына. А жывым — трэба было жыць, вырошч ваць
хлеб, адраджаць здзічэлую зямлю...
Бульбаводчыя звенні ў «Загальскім», як даніна модзе,
існавалі ўжо з 60-х гадоў. Напрадвесні аграном дзеля адчэпкі «стварыў»
на паперы спісы звенняў. На гэтым і заціхла, бо, калі
надыходзілі гарачыя дні пасяўной, пасадкі бульбы, акучвання, усю
работу механізатары выконвалі па нараду, хто над руку трапіць...
I. Р. Сініцкі
Працаваў Іван Сініцкі ў звяне Васіля
Кудзіноўскага, аднаго са старэйшых саўгасных механізатараў.
Набіраўся вопыту, з зайздрасцю сачыў за поспехамі суседзяў. Тады
прагрымеў на ўсю краіну Алег Казачок са сваім звяном, Героем
Сацыялістычнай Працы стаў. Задумаўся Сініцкі: а што, калі
таксама стварыць звяно з маладых хлопцаў? 3 ім пагадзіўся
дырэктар Яўген Лёля, падтрымаў і словам і справай. Было гэта ў
1975 годзе. Уладзімір Званковіч, Анатоль Нячай, Уладзімір Карпік,
Мікалай Плышэўскі склалі ядро звяна. Іх настаўнікамі сталі
Васіль Валеха і Іван Сініцкі. У тым годзе з кожнага гектара
накапалі па 251 цэнтнеру клубняў з гектара, а ў наступным —
350... Далей — болей, ураджайнасць гектара з кожным годам
павялічвалася, звяно Сініцкага ўпэўнена трымала першынство ў
раёне сярод бульбаводаў.
Слава — паняцце адноснае, падчас імгненне. Не адарвацца
б, падобна старажытнаму асілку Антэю, ад самага роднага, ад
зямлі — вось галоўнае вы прабаванне славай. Такога не скажаш пра
механізатара Сініцкага, кавалера трох ордэнаў Працоўнай Славы,
лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола. Ён заўсёды застаецца такім,
якім прывыклі бачыць яго таварышы па рабоце, трымаецца абранай
пазіцыі — на зямлі трэба жыць і працаваць дзеля людзей. Яна
аддзячыць...
У. Р. Дамарацкі
Да зместу |
|