Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 
 
 

Адроджаны край

Сям'я Сяржаніных


     Сяржанін Іван Мікалаевіч — вядомы беларускі вучоны-заолаг, нарадзіўся 14 кастрычніка 1898 г. у м. Любань. Тут пачаў сваю працоўную дзейнасць, закончыў школу і паехаў вучыцца ў Мінск, у Беларускі дзяржаўны універсітэт. 3 1933 г. I. М. Сяржанін — навуковы супрацоўнік, затым загадчык аддзела заалогіі Інстытута біялогіі АН Беларусі. У 1959 — 1971 гг. працаваў загадчыкам аддзела заалогіі Акадэміі навук, з'яўляўся прафесарам кафедры заалогіі пазваночных біялагічнага факультета БДУ. Ім напісаны працы па фауністыцы, зоагеаграфіі і экалогіі, гаспадарчаму значэнню каштоўных відаў млекакормячых. Сяржанін I. М. даследаваў жывёльны свет запаведных тэрыторый Беларусі прааналізаваў гістарычныя змены і працэсы фарміравання фауны, распрацаваў схему зоагеаграфічнага раяніравання БССР і мерапрыемствы па ахове і аднаўленню колькасці баброў і іншых прамысловых жывёл рэспублікі. Яму было прысвоена званне заслужанага дзеяча навукі БССР. 3 1959 г. доктар біялагічных навук I. М. Сяржанін — член-карэспандэнт АН Беларусі. Памёр 2 лютага 1973 г.

I. М. Сяржанін

     ...Вялікая, багатая талентамі Беларусь, але нават на яе прасторах не шмат можна сустрэць такіх самабытных і магутных сем'яў, нібы дрэва з зялёнымі і моцнымі шатамі нашчадкаў, глыбокімі каранямі, што пампуюць з нетраў сілу і мудрасць зямлі. Адна з такіх сем'яў ускаласілася на Любаншчыне — Сяржаніных.
Галіна Іванаўна Сяржаніна, адзін са шматлікіх каласкоў гэтай вялікай сям'і, не без падстаў лічыць, што выпеставала і ўзрасціла іх, Сяржаніных, шчодрая палеская зямля. Апошні з патрыярхаў, якога яна памятае і захоўвае самыя лепшыя, цёплыя ўспаміны, — гэта бабуля Таццяна Міхайлаўна з Любані, маці Івана Мікалаевіча Сяржаніна, члена карэспандэнта АН Беларусі Усе яе шасцёра дзяцей заслугоўваюць асобнага радка ў энцыклапедыі. Старэйшая дачка, Домна Мікалаеўна, заслужаны настаўнік рэспублікі, чалавек незвычайна вялікай душы і дабрыні. Ганна Мікалаеўна і Пётр Мікалаевіч Сяржаніны — кандыдаты медыцынскіх навук. Пётр Сяржанін быў выдатным акушэрам, працаваў намеснікам міністра аховы здароўя Беларусі а Ганна Мікалаеўна — вядомы патолагаанатам. Па слядах П. М. Сяржаніна пайшлі двое яго дзяцей, дачка Святлана і сын Ігар — абодва кандыдаты медыцынскіх навук.

Д. М. Шумінская, Т. М. Сяржаніна, I. М. Сяржанін; стаяць: П. М. Сяржанін, Е. М. Лапарэвіч, Г. М. Сяржаніна, М. М. Сяржанін. 1958 г.

     Ефрасіння Сяржаніна звязала лес з сельскай гаспадаркай, узначальвала калгас. Яшчэ адзін сын бабулі Таццяны, Мікалай — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, падпалкоўнік. Ён быў кандыдатам геаграфічных навук.
     Дачка Мікалая Мікалаевіча Вера абараніла кандыдацкую дысертацыю, Таццяна — санітарны ўрач. Галіна і Юрый, дзеці I. М. Сяржаніна, кандыдаты біялагічных навук: Юрый Іванавіч, як і бацька, стаў заолагам, Галіна Іванаўна сваю навуковую дзейнасць прысвяціла мікалогіі — навуцы пра грыбы. Яна — аўтар больш дзесяці кніг па гэтай галіне.
     Батанікам, кандыдатам біялагічных навук была і яе маці, Вера Арсеньеўна Міхайлоўская, радавод якой ідзе ад французскага афіцэра дэ Пато. Арсеній Аляксеевіч Міхайлоўскі быў прафесарам астраноміі Казанскага універсітэта.
     Такі след не толькі ў навуцы — след у жыцці пакінула простая сям'я Сяржаніных з Любані. Даўно закончыла свой жыццёвы круг Таццяна Міхайлаў на. Яна ўзіраецца ў нашчадкаў з фотаздымка 50-х гадоў добрымі, мудрымі вачыма, у якіх бяздонная крыніца дабрыні і спагадлівасці: хто вы, якія вы?.. 3 тых самых крыніц, з народных глыбінь, што і малапісьменная бабуля Таццяна, струменіць мудрасць, розум, высокая адукаванасць усіх Сяржаніных — продкаў, сучаснікаў, нашчадкаў...

В. Р. Феранц

 

Да зместу

       

да Вялікай Перамогі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©