|
Адроджаны край
Дастойна прадстаўляў краіну
Іван Прохаравіч Дзядзюля — адзін з кіраўнікоў
партызанскага руху ў Мінскай вобласці, у пасляваенны час —
дыпламат, грамадскі дзеяч, публіцыст. Нарадзіўся 18 верасня 1918
г. у в. Асавец у вялікай сялянскай сям'і, у якой было дзевяць
дзяцей. Пачаў зарабляць свой хлеб на абодні ў камуне БВА, калі
вучыўся ў 5 класе. Пасля заканчэння сямігодкі паступіў на курсы
настаўнікаў пачатковай школы пры Любанскай сярэдняй школе, у
1935 г. здаў уступныя экзамены ў Магілёўскі педагагічны інстытут.
3 пачатку вайны — на фронце. Пад Каўнасам быў паранены. Пасля
выздараўлення прайшоў спецыяльную падрыхтоўку і ў чэрвені 1942
г. у складзе дыверсійнай трупы накіраваны за лінію фронту ў
Беларусь. Да восені 1942 г.
I. П. Дзядзюля быў намеснікам камісара, камандзірам
атрада, затым камандзірам партызанскай брыгады «Смерць фашызму».
Пра баявую дзейнасць брыгады ён расказаў у кнігах «Лясная
гвардыя», «Партызанскі фронт».
I. П. Дзядзюля
Пасля вызвалення Беларусі I. П.
Дзядзюлю накіравалі ў Польшчу ў якасці ўпаўнаважанага СНК БССР
па перасяленню беларусаў, затым ён вучыўся ў Вышэйшай
дыпламатычнай школе МЗС СССР. Загадам міністра замежных спраў
яму было прысвоена званне «Трэці сакратар». 3 1947 г.
I. П. Дзядзюля працаваў у апараце Палітычнага
саветніка пры савецкай ваеннай адміністрацыі ў Германіі, потым
быў накіраваны ў цэнтральны апарат Міністэрства замежных спраў.
У 1957 — 1961 гг.— у пасольстве СССР у Вене, у складзе дэлегацыі
Беларускай ССР быў удзельнікам Міжнароднай канферэнцыі ў Вене па
распрацоўцы Консульскай Канвенцыі.
У 1961 г. I. П. Дзядзюлю накіравалі ў якасці
саветніка ў пасольства СССР у Ізраіль. Пасля гэтага ён працаваў
у цэнтральным апараце МЗС СССР, дыпламатычным прадстаўніком у
Польшчы, выконваў урадавыя даручэнні ў Венгрыі, Чэхаславакіі,
Румыніі, Германіі, яго ведалі ва ўсіх краінах Варшаўскага
дагавору.
Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, двума — Айчыннай
Вайны і Чырвонай Зоркі, медалямі.
В. Л. Цімафіевіч
Да зместу |
|