|
Адроджаны край
Кіраўнік міжнароднага класа
Не адразу можна знайсці эквівалент афіцыйнай пасады
Івана Міхайлавіча Каратчэні — Выканаўчага сакратара Садружнасці
Незалежных Дзяржаў. Галоўны каардынатар СНД ці генеральны
сакратар Садружнасці... У рэшце рэшт, не ў пасадзе справа, а ў
чалавеку, які яе займае.
Нарадзіўся I. М. Каратчэня 13 жніў ня 1948 г. у вёсцы
Таль у сялянскай сям'і. Працоўны шлях пачаў пасля заканчэння
Чырвонабярэжскага сельска гаспадарчага тэхнікума аграномам
калгаса імя БВА ў Любанскім раёне. Займаў пасады галоўнага
агранома, працаваў намеснікам і старшынёй калгаса «Дружба».
Закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, кандыдат
эканамічных навук.
I. М. Каратчэня
У 80-я гады I. М. Каратчэня працаваў у
Уздзенскім і Вілейскім раёнах, быў выбраны народным дэпутатам
Рэспублікі Беларусь, членам Прэзідыума Вярхоўнага Савета,
старшынёй камісіі па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай
інфармацыі і правоў чалавека. Ініцыятыўнасць, шырокі палітычны
кругазор, дзяржаўнае мысленне, уменне арыентавацца ў складаных
сучасных праблемах і прадбачлівае вызначэнне шляхоў іх вырашэння
прадвызначылі далейшы лёс I. М. Каратчэні. Напрыканцы 1991 г.
створана Садружнасць Незалежных Дзяржаў, а ў пачатку 1992 г. —
яе каардыніруючы орган, Выканаўчы Сакратарыят СНД. Па прапанове
кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь I. М. Каратчэня быў прызначаны
Саветам кіраўнікоў дзяржаў СНД Выканаў чым сакратаром
Садружнасці Незалежных Дзяржаў з наданнем яму функцый
каардынатара статутных і іншых органаў Садружнасці.
У маі 1995 г. жыхары Любаншчыны абралі I. М. Каратчэню
дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання.
А. А. Бялько
Да зместу |
|