|
Адроджаны край
Артыстка з народа
Ірына Шыкунова — цэлая эпоха ў развіцці беларускага опернага
мастацтва. Яе цудоўнае артыстычнае дараванне, прыгажосць і
багацце душы сведчаць, што беларуская зямля здольна нараджаць
сапраўдныя таленты.
I. С. Шыкунова
Нарадзілася Ірына Шыкунова ў 1940 г. у
в. Камуна, людзі і справы якой услаўлены Янкам Купалам у паэме
«Над ракой Арэсай». Там яна пазнавала свет, вучылася жыццю ў яго
праявах прыгажосці, суладнасці. Ці не ад простых, таленавітых
людзей палескай вёскі, маці і бацькі перайшоў у спадчыну ёй іх
песенны дар? 3 дзіцячых гадоў захаплялася Ірына спевамі і
музыкай, і да гэтага часу ў яе душы гучаць пранікнёныя галасы
вяскоўцаў...
Ірына выдатна вучылася, удзельнічала ў мастацкай
самадзейнасні. Асаблівыя яе здольнасці праяўляліся ў музыцы,
спевах. Яна гадзінамі магла слухаць па радыё арыі з опер, куды б
ні ішла, дзе б ні працавала — заўсёды спявала, ведала безліч
песень. Пасля школы Ірыну без экзаменаў прынялі ў Беларускую
кансерваторыю, калі праслухалі толькі некалькі песень у яе
выкананні. Скончыўшы яе, маладая спявачка пачала працаваць у
Беларускім дзяржаўным тэатры оперы і балета, дзе з цягам часу
вяла ўсе асноўныя партыі беларускага і сусветнага опернага
рэпертуару. Стажыроўку праходзіла ў сусветна вядомым Міланскім
тэатры Ла Скала. Пабывала на гастролях у Фінляндыі, Германіі,
Польшчы, спявала ў многіх тэатрах былога Саюза.
Творчы набытак Ірыны Шыкуновай у беларускім
оперным мастацтве — звыш 30 вядучых оперных партый. Яна стварыла
шмат яркіх захапляючых вобразаў з сусветнага опернага рэпертуару:
Таццяна, Іаланта, Ліза («Яўген Анегін», «Іаланта», «Пікавая
дама» П. Чайкоўскага), Віялета, Дэздэмона, Лізавета («Травіята»,
«Атэла», «Дон Карлас» Дж. Вердзі), Марфа, Купава («Царская
нявеста», «Снягурачка» М. Рымскага-Корсакава), Маргарыта
(«Фауст» Ш. Гуно), Эльза («Лаэнгрын» Р. Вагнера), Донна Анна,
Графіня («Дон Жуан», «Вяселле Фігара» В. А. Моцарта), Яраслаўна
(«Князь Ігар» А. Барадзіна), Галька («Галька» С. Манюшкі) і
многія іншыя. Ірына Шыкунова не толькі таленавітая спявачка,
якая мае прыгожы, глыбокі голас (цудоўнае лірыка-драматычнае
сапрана), але і выдатная драматычная актрыса. Пры дасканалым
вакальным майстэрстве, уменні надаць сцэнічным вобразам душэўную
чысціню, высакароднасць яна настолькі ўваходзіла ў лесы сваіх
гераінь, што доўга жыла іх пачуццямі, адчувала іх боль, душэўныя
перажыванні, і гэта нікога ў зале не пакідала абыякавым. За
выкананне партыі Ірыны ў оперы «Сівая легенда» Д. Смольскага
Ірына Шыкунова стала лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі.
Цяпер I. С. Шыкунова вядзе клас жаночага вакалу ў
Беларускай акадэміі музыкі, шчодра перадаючы вопыт і веды
маладым спевакам. Талент маці перайшоў да яе дачкі Вольгі
Генералавай, якая вучыцца вакалу ў Беларускай акадэміі музыкі.
Л. С. Савік
Да зместу |
|