|
Адроджаны край
Не скуднее зямля талентамі...
Багатае Палессе талентамі, самародкамі-мастакамі. Адзін
з іх жыве ў Сарачах — Анатоль Трубчык. Майстрам на ўсе рукі быў
і яго бацька, Арцём Тарасавіч. Яшчэ і цяпер служаць калінаўцам
адмысловыя кашы і дзежкі, коўшыкі і кадушкі, зробленыя ім
дзесяцігоддзі назад. Цягнуліся да дрэва і рукі Анатоля, якія ўсё
больш упэўнена трымалі разец. Кожная рэч, зробленая ім,
патрабавала майстэрства і фантазіі, памножаных на талент, — ці
то шахматныя фігуры, ці дэкаратыўныя куфэркі або паліцы, ці
казачныя персанажы, цацкі. Паступова дом, дзе жыве Анатоль
Трубчык, стаў сапраўдным музеем прыкладнога мастацтва. Яго
вырабы дэманстраваліся на выстаўках у Мінску, Варонежы, Маскве,
Вільнюсе, Манрэалі, многія з іх адзначаны дыпломамі і прэміямі.
Павышаным попытам карыстаюцца работы мастака ў мастацкім салоне
Мінска. У 1985 г. у сталіцы экспанавалася персанальная вы стаўка
работ Анатоля Трубчыка «Каб дрэва спявала».
А. А. Трубчык
У Сарачах жыве выдатная майстрыха Ніна
Шаплыка, якая вядома ў калгасе «Чырвоная змена» не толькі як
старанная працаўніца, добрая гаспадыня, маці, але і выдатная
ткачыха. Кросны, на якіх Ніна навучылася ткаць у юнацтве, ніколі
ў зімнія дні не стаялі без работы. На іх навоі клалася не
кужэльнае палатно, а непаўторныя ўзоры дываноў, посцілак,
ручнікоў. Заходзіш у хату Ніны Антонаўны — нібы трапляеш у музей
ткацкага мастацтва. На ложках, каналах, сценах, падлозе —
сакавітыя, яркія перабіранкі з нескладаным геаметрычным малюнкам,
які на кожнай посцілцы розны: чатырохнітовыя «маргухі», узор
якіх сапраўды мігаціць у вачах, насычаныя, з буйным раслінным
арнаментам на чорным фоне «закладанкі». Багацейшыя іх
каларыстыка і дэкор...
Н. А. Шаплыка
Звычайна рамяство перадаецца ў спадчыну.
А Ніна Шаплыка, страціўшы ў дзевяцігадовым узросце бацькоў,
ткаць вучылася ў чужых людзей. Прыроджаная цікаўнасць і
дапытлівасць, любоў да творчасці, прыгажосці яшчэ ў дзяцінстве
адкрылі перад ёю сакрэты ткацкага майстэрства. Вырабы, выкананыя
ўмелымі рукамі майстрыхі, не раз дэманстраваліся на абласных,
рэспубліканскіх і ўсесаюзных выстаўках народнай творчасці, за
мяжой.
Усё жыццё Анатоля Кавалеўскага прайшло на Любаншчыне. У
саўгасе «10-годдзе БССР», дзе ветурачом працаваў яго бацька, а
маці — фельчарам участковай бальніцы, ён навучыўся чытаць і
пісаць, першы раз узяў у рукі пэндзаль.
Пасля заканчэння Гомельскага лесатэхнічнага тэхнікума
Анатоль працаваў інжынерам у саўгасе, затым выкладчыкам у школе.
Дзе б ён ні працаваў і чым ні займаўся, ніколі не пакідаў свайго
захаплення маляваннем. Пісаў партрэты землякоў — «Ульяніна
поле», «Гаспадар зямлі», «Раніца брыгадзіра», а таксама пейзажы
«Нетры Палесся», «Балота ў лесе», «Ціхі вечар», «На возеры
Чырвоным», «Сакавік» і ін шыя. У пейзажах Кавалеўскага здзіўляе
іх маляўнічасць, праўдападобнасць, замілаванне прыродай роднага
краю: ён тонка і дэталёва выпісвае кожнае дрэўца, былінку,
воблачка...
Нялёгкім было жыццё Алены Паўлаўны
Івановай-Растаргуевай. Але яно не ачарсцвіла душу і не
ахаладзіла яе ўзнёсласці, рамантычнасці, здзіўлення навакольным
светам. Ніхто не вучыў яе мастацтву маляваць. Яна тэта рабіла
так, як ей падказвалі фантазія і памяць. Разам з малюнкамі
нараджаліся казкі. Колькі іх прыдумала, невядома, не ўсе яны
запісваліся. Расказвала казкі дзецям... Былі ў іх і злыя
чараўнікі, і недацёпы-каралі. Але галоўным героем казак
станавіліся смелыя віцязі, царэвічы, сялянскія сыны,
прыгажуні-царэўны, ім заўсёды дапамагалі добрыя чараўніцы. I, як
у кожнай казцы, дабро, любоў, шчырасць перамагалі зло. Малюнкі
нараджалі казку, казкі — малюнкі... Ілюстрацыі да казак «Іван
нячэсаны», «Лісічка-сястрычка і шэры воўк», да пушкінскага «Яўгена
Анегіна» раскрывалі багаты ўнутраны свет простай малапісьменнай
жанчыны з Соснаў, равесніцы стагоддзя, якой лёс наканаваў доўгае
і яркае жыццё.
А. А. Квіткевіч
Да зместу |
|