Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля (baner)

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 
 
 

Адроджаны край

Жывы помнік


     У Асаўцы, у цэнтры вёскі, на плошчы расце дуб. Моцны, галінасты... Дуб абнесены каменнай агароджай, дагледжаны, стройны. У яго асаблівая гісторыя.
     ...На гэтым месцы стаяла царква. У 1931 г., калі яе разбіралі, на зрубе заўважылі дату яе будаўніцтва. Трыста гадоў было царкве, трыста гадоў маліліся тут асаўчукі. Яна была патрэбна людзям, пакуль ваяўнічыя атэісты не вырашылі — не абавязкова... На месцы царквы пабудавалі клуб. Тут рос тады стары дуб.
     Набіраў сілу калгас. Сяляне замест царквы вымушаны былі цягнуцца да клуба, бібліятэкі. Іх у раёне было чатыры, адна — у Асаўцы. Быў адкрыты лікбез. Адусюль адчуваўся свежы подых новага жыцця... У чэрвені 1941 г. песні змоўклі. Хутка прыйшлі акупанты. У Асаўцы была патрыятычная група, у яе ўваходзілі Л. Е. Цярэшка, А. Ю. Мазуркевіч, П. Я. Пятровіч, К.С. Рэмез, М. М. Пятровіч,А. В. Рубчэня, Р. Я.Брытвіч, А. В. Пальчык, С. I. Русаковіч, I. Ш. Граноўскі, воіны Чырвонай Арміі М. Камінскі, П. Аўдзееў, Н. Смірэня. Групай кіравалі М. I. Бондараў і I. Ц. Клімовіч. Члены групы здабывалі зброю, учынялі дыверсіі. На кватэры Цярэшкі быў устаноўлены радыёпрыёмнік, патрыёты слухалі зводкі аб падзеях на фронце, перапісвалі іх і распаўсюджвалі. Падпольшчыкі зрывалі планы акупантаў па збору цёплага адзення, збожжа, не давалі забіраць жывёлу. Асавецкім дзедам Талашом называ лі старажыла вёскі дзеда Шэшку, які сабраў і перадаў партызанам вялікую колькасць зброі і боепрыпасаў.
     На тэрыторыі сельскага Савета дзейнічаў партызанскі атрад А. Шубы, з якім трымалі сувязь патрыёты. У сакавіку 1943 г. на базе атрада арганізавана брыгада № 100 імя С. М. Кірава. Некаторы час у клубе каля старога дуба размяшчаўся штаб брыгады.
     Не раз спрабавалі ворагі расправіцца з непакорнай вёскай, але няўдала. Тады кінулі на яе авіяцыю. Самалёты бамбілі Асавец. Бомба трапіла ў будынак клуба, ён загарэўся. Тушыць не было каму. Людзі ратаваліся ў лесе. Пакалечаны ўзрывамі, загінуў і дуб. Ён доўга гарэў знутры, пакуль не застаўся ад магутнага дрэва толькі абгарэлы камель.
     Летам сорак чацвёртага года на папялішча вярнуліся вяскоўцы. Жылі па чатыры і больш сем'яў у некалькіх уцалелых хатах, а найбольш у зямлянках. Гуртам будавалі жыллё, у першую чаргу ўдовам, як Ганне Язэпаўне Малаковіч, удаве былога дырэктара школы. Яна засталася з чатырма малымі дзецьмі.
     Доўга стаяў сярод вёскі абгарак старога дуба, як напамінак аб трывожных гадах. На месцы старога клуба пабудавалі новы. Аднаўлялася веска. Падрасталі сіроты. У сярэднюю школу хадзілі ў Любань, за дванаццаць кіламетраў.
     Вясною, напярэдадні святкавання 12-й гадавіны Перамогі, старшыня сельсавета Антон Кунцэвіч прынёс з лесу маладзенькі стромкі дубок. Пасадзіў яго ў абгарэлым дуплішчы загінуўшага дрэва. Дапамагалі падлеткі-школьнікі, сіроты, сярод іх былі Шура Малаковіч, Валодзя Данілін і іншыя.
     ...Прайшоў час. Цэнтр вёскі непазнавальна змяніўся, адбудаваны нанава. Плошчу акаймляюць сучасныя двухпавярховыя дамы. Зіхацяць вітражы вокнаў Дома культуры, гандлёвага цэнтра, Дома быту. Тут будынак сельскага савета, праўлення калгаса. А дуб укараніўся, вырас, узмацнеў. Дастойная змена папярэдніку, свайму прашчуру. I зноў, як калісьці, пад ім гамоняць асаўчукі, дрэва дае ім цень, прытулак, заспакаенне. I ажывае памяць... Жыццё працягваецца...
     Побач цягнецца ў вышыню маладзенькі каштан, які восенню 1979 г. пасадзіў касманаўт Уладзімір Кавалёнак.

Н. В. Маеўская
 

Да зместу

       

да Вялікай Перамогі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©