|
3 ГІСТОРЫІ ЛЮБАНСКАГА РАЁНА
Любанскі раён размешчаны на поўначы Беларускага Палесся.
У гістарычна аддаленыя часы населеныя пункты знаходзіліся ў
балоцістай мясцовасці, удалечыні ад культурных, палітычных,
гандлёвых цэнтраў і дарог. У пісьмовых крыніцах першыя звесткі
аб іх адносяцца да XVI ст. Пад 1566 г. у дакументах Слуцкага
інвентара ўзгадваецца Любань у складзе Слуцкага княства Вялікага
княства Літоўскага. 3 1569 г. гэтая мясцовасць увайшла ў склад
Рэчы Паспалітай. У незасведчанай копіі аб раздзеле Слуцкага
княства ад 6 ліпеня 1582 г. паміж братамі Алелькавічамі Юрыем,
Янам-Сымонам і Аляксандрам указваецца, што Асавец, Пласток,
Цябусы адносяцца да плябанскай службы, Рэдкавічы, Шыпілавічы,
Ямінск знаходзяцца ў валоданні Слуцкага Трайчанскага манастыра.
У 1791 г. большая частка Любаншчыны перайшла ў Случарэцкі павет
Навагрудскага ваяводства. 3 1793 г. — у Мінскай губерні, якая
ўваходзіла ў склад Расійскай імперыі.
Населеныя пункты сучаснага Любанскага раёна аднесены да
наступных адміністрацыйных адзінак. Слуцкі павет: Пагосцкая
воласць (в. Дарасіно, Замошша, Смольгава, Невалаж і інш.);
Бабруйскі павет: Ляскавіцкая воласць (в. Загалле, Баянічы, Жалы,
Жывунь і інш.); Забалацкая воласць (в. Забалаць, Нежын, Рачэнь,
Таль, Засмужжа, Фёдараўка, Ляхаўка, Любань і інш.); Асавецкая
воласць (в. Асавец, Касцяшы, Азломль, Чабусы, Ямінск і інш.);
Горкаўская воласць (м. Урэчча); Мазырскі павет: Камаровіцкая
воласць (Вялікія і Малыя Гарадзяцічы, Дварэц, Кузьмічы,
Калінаўка); Дзякавіцкая воласць (Забярэзінец).
Савецкая ўлада на Любаншчыне ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. 3
другой паловы лютага да сярэдзіны снежня 1918 г. край быў
акупіраваны германскімі, з сярэдзіны жніўня 1919-га да ліпеня
1920 г. — польскімі войскамі.
У ліпені 1924 г. створаны Любанскі раён Слуцкай акругі
БССР. У чэрвені 1927 г.— ліпені 1930 г. раён знаходзіўся ў
складзе Бабруйскай акругі, з 15.1.1938 г.— Мінскай вобласці. У
1926 г. тэрыторыя раёна пашырылася за кошт населеных пунктаў М.
Гарадзяціцкага, у 1936 г.— Загальскага сельсаветаў.
3 20 верасня 1944 г. раён адносіўся да Бабруйскай, з 8
студзеня 1954 г. — Мінскай вобласці. Указам Прэзідыума
Вярхоўнага Савета БССР ад 25.12.1962 г. тэрыторыя раёна
пашырылася за кошт населеных пунктаў Дарасінскага сельсавета і
м. Урэчча.
Сучасны Любанскі раён у адміністрацыйна-тэрытарыяльных
адносінах падзелены на раённы, пасялковы і 11 сельскіх Саветаў.
На тэрыторыі раёна на 1.1.1993 г. налічваліся горад Любань,
гарадскі пасёлак Урэчча, 126 сельскіх населеных пунктаў.
Да зместу |
|