|
Адроджаны край
НАСЕЛЕНЫЯ ПУНКТЫ
ЛЮБАНСКАГА РАЁНА, ЯКІЯ НЕ ІСНУЮЦЬ
Арэхава, да 1976 г.— хутар у Рачэнскім
сельсавеце, 20 км ад г. Любань і 8 км ад в. Рачэнь. У 1962 г.
налічвалася 2 двары, 3 жыхары. Перастаў існаваць у сувязі з
узбуйненнем вёсак.
Аснічкі, да сярэдзшы 30-х гадоў — хутар у
Загальскім сельсавеце, у пачатку XX ст.— у складзе Ляскавіцкай
воласці Бабруйскага павета. У 1917 г. налічвалася 6 двароў, 46
жыхароў. Перастаў існаваць у сувязі з раскулачваннем сялян у 30-я
гады.
Балота круглае, хутар, 23 км ад Любані, у
пачатку XX ст. у складзе Забалацкай воласці Бабруйскага павета. У
1908 г. быў 1 двор, 5 жыхароў.
Баравіно, да 1978 г.— веска ў Ямінскім
сельсавеце, 20 км ад г. Любань і 3 км ад в. Ямінск. У 1962 г.
налічвалася 17 двароў, 60 жыхароў (у 1982 г. было 2 двары). Жыхары
пераселены ў в. Заельнае.
Баранін хутар, у пачатку XX ст. уваходзіў у
склад Асавецкай воласці Бабруйскага павета. У 1908 г. налічвалася 4
двары, 41 жыхар.
Бацюкі, да 1979 г. веска ў Ямінскім
сельсавеце, 23 км ад г. Любань і 6 км ад в. Ямінск. У 1962 г.
налічвалася 5 двароў, 11 жыхароў. Жыхары пераселены ў в. Азломль.
Беразінец, хутар у Рачэнскім сельсавеце, 9 км
ад Любані і 6 км ад в. Рачэнь. У 1962 г. налічьцўся 1 двор, 2 жыхары.
Белы Слуп, хутар, у пачатку XX ст. уваходзіў
у склад Забалацкай воласці Бабруйскага навета.
Берва высокая, хутар, 15 км ад Любані, у
пачатку XX ст. у складзе Забалацкай воласці Бабруйскага павета. У
1908 г. налічваўся 1 двор, 10 жыхароў.
Броды, пасёлак у Рачэнскім сельсавеце, у 1962
г. налічвалася 18 двароў, 71 жыхар. Зліўся з в. Обчын (вул. Пушкіна).
Буслаўшчына, пасёлак у Рачэнскім сельсавеце.
У 1962 г. налічвалася 17 двароў, 70 жыхароў. Зліўся з в. Рачэнь.
Бервіно, хутар, 7 км ад Любані, у пачатку XX
ст. у складзе Забалацкай воласці Бабруйскага павета. У 1908 г. было
7 двароў, 11 жыхароў.
Васысава гара, да 1973 г.— хутар у Рачзнскім
сельсавеце, 14 км ад г. Любань і 2 км ад в. Рачэнь. У 1962 г.
налічвалася 3 двары, 11 жыхароў. Зліўся з в. Рачэнь.
Вераццё, хутар, 11 км ад Любані, у пачатку XX
ст. уваходзіў у Забалацкую воласць Бабруйскага павета. У 1908 г. быў
1 двор і 8 жыхароў.
Вострыя елкі, да 1976 г.—хутар у
складзе Камунараўскага сельсавета.
Вуглы, да 1987 г. — пасёлак у складзе
Рачэнскага сельсавета, 18 км ад г. Любань і 3 км ад в. Рачэнь. У
1962 г. налічвалася 6 двароў, 16 жыхароў, у 1987 г.— 1 двор, 1 жыхар.
Вярхі, хутар, 18 км ад Любані, у пачатку XX
ст. у складзе Забалацкай воласці Бабруйскага павета. У 1908 г. было
3 двары, 16 жыхароў.
Града, урочышча, у пачатку XX ст. у складзе
Камаровіцкай воласці Мазырскага павета. У 1908 г. быў 1 двор, 9
жыхароў.
Глінішча, пасёлак у Рачэнскім сельсавеце, 15
км ад г. Любань і 3 км ад в. Рачэнь. У пачатку XX ст. у складзе
Забалацкай воласці Бабруйскага павета. У 1908 г. быў 1 двор, 5
жыхароў, у 1962 г. налічвалася 34 двары, 114 жыхароў. У 1977 г.
зліўся з в. Рачэнь.
Грудок, да 1979 г.— пасёлак у складзе
Рачэнскага сельсавета, у 1929 г. налічвалася 17 двароў, у 1962 г.—
52 двары, 208 жыхароў. Зліўся з в. Закальное (вул. Смірнова).
Гумнішча, хутар, 12 км ад г. Любань і 2 км ад
в. Асавец, у пачатку XX ст. у складзе Асавецкай воласці Бабруйскага
павета. У 1908 г. было 6 двароў, 40 жыхароў.
Даватара (імя), пасёлак у Малагарадзяціцкім
сельсавеце. У 1962 г. налічвалася 10 двароў, 40 жыхароў. У 1970 г.
увайшоў у склад М. Гарадзяціч.
Д амшын, хутар, 16 км ад г. Любань і 16
км ад в. Асавец. У пачатку XX ст. у складзе Асавецкай воласці
Бабруйскага павета. У 1908 г. было 3 двары, 19 жыхароў.
Дараганаўка, да 1977 г. — пасёлак у Рачэнскім
сельсавеце, 9 км ад г. Любань і 8 км ад в. Рачэнь. У 1962 г.
налічвалася 23 двары, 89 жыхароў. Зліўся з в. Обчын (вул. Кірава).
Дзяменка, хутар, 14 км ад г. Любань, у
пачатку XX ст. у складзе Забалацкай воласці Бабруйскага павета. У
1908 г. было 2 двары, 15 жыхароў.
Дзяменіца, хутар, 14 км ад г. Любань, у
пачатку XX ст. у складзе Забалацкай воласці Бабруйскага павета. У
1908 г. было 2 двары, 12 жыхароў.
Дуброўка, хутар, 6 км ад г. Любань, у пачатку
XX ст. у складзе Забалацкай воласці Бабруйскага павета. У 1908 г.
было 4 двары, 22 жыхары.
Дуб'ё, да 1977 г.— хутар у Рачэнскім
сельсавеце, 16 км ад г. Любань і 4 км ад в. Рачэнь. У 1962 г.
налічвалася 8 двароў, 12 жыхароў. У 60-я гады жыхары хутара
пераселены ў в. Рачэнь.
Замосце, у пачатку XX ст. засценак у складзе
Камаровіцкай воласці Мазырскага павета, 2 км ад в. В. Гарадзяцічы. У
1908 г. 16 двароў, 109 жыхароў.
Заніва, хутар у складзе Рачэнскага сельсавета,
16 км ад г. Любань і 4 км ад в. Рачэнь. У 1962 г. Налічвалася 4
двары, 16 жыхароў, у 1982 г.— 2 двары, 3 жыхары. Перастаў існаваць у
80-х гадах.
Западэр, хутар, у пачатку XX ст. у складзе
Ляскавіцкай воласці Бабруйскага павета. У 1917 г. налічвалася 12
двароў, 75 жыхароў.
Зарэчкі, хутар, у пачатку XX ст. у складзе
Асавецкай воласці Бабруйскага павета. У 1908 г. быў 1 двор, 7
жыхароў.
Зімовішча, засценак, 21 км ад г. Любань і 7
км ад в. Асавец, у пачатку XX ст. у складзе Асавецкай воласці
Бабруйскага павета. У 1908 г. было 5 двароў, 33 жыхары.
Зубрава, хутар, 8 км ад г. Любань і 10 км ад
в. Асавец, у пачатку XX ст. у складзе Асавецкай воласці Бабруйскага
павета. У 1908 г. было 2 двары, 10 жыхароў.
Зыслаў, да 1960 г. — пасёлак у Соснаўскім
сельсавеце, у пачатку XX ст. у складзе Ляскавіцкай воласці
Бабруйскага павета. У 1909 г. налічвалася 5 двароў, 33 жыхары, у 1962 г.— 21 двор, 92
жыхары. У 60-я гады жыхары пераселены ў в. Загалле і Дварэц.
Камень, пасёлак у Рачэнскім сельсавеце. У
1917 г. быў 1 двор, 8 жыхароў, у 1962 г.— 44 двары, 198 жыхароў. У
1977 г. зліўся з в. Обчын.
К аранец, фальварак, 11 км ад г. Любань
і 9 км ад в. Асавец, у пачатку XX ст. у складзе Асавецкай воласці
Бабруйскага павета. У 1908 г. быў 1 двор, 9 жыхароў.
Каторава, хутар у Рачэнскім сельсавеце, 20 км
ад г. Любань і 7 км ад в. Рачэнь. У 1962 г. быў 1 двор, 4 жыхары.
Кацічава, да 1973 г.— хутар у Рачэнскім
сельсавеце, 19 км ад г. Любань і 7 км ад в. Рачэнь. У 1917 г.
налічвалася 5 двароў, 47 жыхароў, у 1962 г.— 1 двор, 3 жыхары.
Камяжышча, да 1966 г.— хутар у Юшкавіцкім
сельсавеце, 9 км ад г. Любань і 3 км ад в. Юшкавічы. У 1962 г. быў 1
двор, 3 жыхары.
Крапіўнае, урочышча на тэрыторьй
эксперыментальнай базы «Любанская». У 1908 г. быў 1 двор, 4 жыхары.
Цяпер — вул. Крапіўная ў в. Барыкоў.
Крушнікі, хутар, 13 км ад г. Любань і 14 км
ад в. Асавец, у пачатку XX ст. уваходзіў у склад Асавецкай воласці
Бабруйскага павета. У 1908 г. быў 1 двор, 6 жыхароў.
Лапачоў Брод, веска ў Тальскім сельсавеце. У
1909 г. налічвалася 20 двароў, 121 жыхар, у 1962 г.— 65 двароў, 267
жыхароў. У 1976 г. злілася з в. Ператок.
Ліпнікі, хутар, 17 км ад Любані і 15 км ад в.
Асавец. У 1908 г. было 3 двары, 20 жыхароў. Перастаў існаваць у
канцы 30-х гадоў, жыхары пераселены ў в. Ямінск і Плюсна.
Ляда, пасёлак у Рачэнскім сельсавеце, у 1962
г. налічвалася 28 двароў, 78 жыхароў. Зліўся з в. Обчын (вул.
Пушкіна).
Малінаўка, да 70-х гадоў — пасёлак у
Рачэнскім сельсавеце, у 1929 г. налічвалася 9 двароў, у 1962 г.— 3
двары, 16 жыхароў. Зліўся з в. Закальное.
Мардзвілавічы, веска ў Юшкавіцкім сельсавеце.
У пачатку XX ст. засценак Мардзвілавічы ўваходзіў у склад Забалацкай
воласці Бабруйскага павета. У 1908 г. налічвалася 34 двары, 275
жыхароў. У 1962 г. налічваўся 31 двор, 82 жыхары. У 1976 г. злілася
з в. Купнікі (вул. Мардзвілавіцкая).
Масток, пасёлак у Рачэнскім сельсавеце, 17 км
ад г. Любань і 3 км ад в. Рачэнь. У 1929 г. налічвалася 18 двароў, у
1962 г.— 19 двароў, 93 жыхары. Зліўся з в. Рачэнь.
Навіна, да 1977 г.— хутар у Рачэнскім
сельсавеце, 9 км ад г. Любань і 3 км ад в. Рачэнь. У 1962 г.
налічвалася 5 двароў, 16 жыхароў. Зліўся з в. Рачэнь.
Наваполле, хутар, 9 км ад г. Любань і 12 км
ад в. Асавец. У 1908 г. быў 1 двор, 7 жыхароў.
Новы, да 1973 г.— пасёлак у Рачэнскім
сельсавеце, у 1962 г. налічвалася 38 двароў, 116 жыхароў. Зліўся з
в. Обчын (вул. Леніна).
Падакопы, да 1977 г.— пасёлак у Рачэнскім
сельсавеце, 16 км ад г. Любань і 3 км ад в. Рачэнь. У 1962 г.
налічвалася 14 двароў, 47 жыхароў. Зліўся з пас. Падлескі.
Падбалота, пасёлак у Рачэнскім сельсавеце, у
1962 г. налічвалася 14 двароў, 38 жыхароў. Зліўся з в. Закальное.
Падвалочкі, пасёлак у Рачэнскім сельсавеце,
15 км ад г. Любань і 3 км ад в. Рачэнь. У 1962 г. налічвалася 23
двары, 97 жыхароў. Зліўся з пас. Крукава.
Падгаць, хутар, 4 км ад г. Любань. У пачатку
XX ст. у складзе Забалацкай воласці Бабруйскага павета. У 1908 г.
быў 1 двор, 9 жыхароў.
Падклённае, да 1969 г.— хутар у Ямінскім
сельсавеце, 10 км ад г. Любань і 12 км ад в. Асавец, у пачатку XX
ст. у складзе Асавецкай воласці Бабруйскага павета. У 1909 г. было 3
двары, 12 жыхароў.
Пасека-1, да 1977 г.— пасёлак у Рачэнскім
сельсавеце, 19 км ад г. Любань і 5 км ад в. Рачэнь. У 1929 г.
налічвалася 13 двароў, у 1962 г.— 52 двары, 101 жыхар. Зліўся з пас.
Масты.
Пасека-2, пасёлак у Рачэнскім сельсавеце, 17
км ад г. Любань і 3 км ад в. Рачэнь. У 1962 г. налічвалася 24 двары,
104 жыхары. Зліўся з пас. Масты.
Похіль, урочышча ў Малагарадзяціцкім
сельсавеце, 30 км ад г. Любань і 12 км ад в. Малыя Гарадзяцічы. У
1909 г. было 2 двары, 10 жыхароў, у 1962 г.— 17 двароў, 71 жыхар.
Жыхары ў 80-я гады пераселены ў в. Палічын і Падгалле.
Перавеснае, хутар, 16 км ад г. Любань і 16 км
ад в. Асавец, у пачатку XX ст. у складзе Асавецкай воласці
Бабруйскага павета. У 1909 г. быў 1 двор, 6 жыхароў.
Пятнішча, хутар, 16 км ад г. Любань і 10 км
ад в. Асавец. У 1909 г. было 2 двары, 5 жыхароў.
Рог Казіны, хутар, 13 км ад г. Любань, у
пачатку XX ст. у складзе Забалацкай воласці Бабруйскага павета. У
1906 г. быў 1 двор, 15 жыхароў.
Скорднае, урочышча, 10 км ад г. Любань і 13
км ад в. Асавец, у пачатку XX ст. у складзе Асавецкай воласці
Бабруйскага павета. У 1908 г. быў 1 двор, 6 жыхароў.
Свісціно, да 70-х гадоў — пасёлак у Рачэнскім
сельсавеце, 5 км ад г. Любань і 8 км ад в. Рачэнь. У 1962 г.
налічвалася 5 двароў, 10 жыхароў. Жыхары пераселены ў в. Обчын.
Сямёнаўка, пасёлак у Рачэнскім сельсавеце. У
1962 г. налічвалася 22 двары, 78 жыхароў. Зліўся з в.
Рачэнь (вул. Падгайская).
Троіцкае, хутар, 16 км ад г. Любань і 17 км
ад в. Асавец, у пачатку XX ст. у складзе Асавецкай воласці
Бабруйскага павета. У 1909 г. быў 1 двор, 10 жыхароў.
Фальварак, пасёлак у Рачэнскім сельсавеце, 19
км ад г. Любань і 6 км ад в. Рачэнь. У 1919 г. Было 4 двары, 21
жыхар, у 1929 г.— 23 двары, у 1962 г.— 49 двароў, 197 жыхароў.
Афіцыйна перастаў існаваць з 1977 г., але там жывуць людзі і сёння.
Фамін Рог, пасёлак у Загальскім сельсавеце. У
пачатку XX ст. хутар Фамін Рог уваходзіў у Ляскавіцкую воласць
Бабруйскага павета. У 1908 г. было 6 двароў, 63 жыхары.
Храсты, да 1970 г.— пасёлак у Рачэнскім
сельсавеце, 8 км ад г. Любань. У 1962 г. налічвалася 19 двароў, 78
жыхароў. Зліўся з пас. Крынічнае.
Чарга, хутар у Камунараўскім сельсавеце. У
пачатку XX ст. Чарга — урочышча Дзякавіцкай воласці Мазырскага
павета. У 1909 г. было 3 двары, 28 жыхароў. У 1934 г. аб'яднаны з
пасёлкам Абоз.
Черная Гразь, да 1970 г.— пасёлак у Рачэнскім
сельсавеце, 2 км ад г. Любань і 10 км ад в. Рачэнь. У 1962 г.
налічвалася 18 двароў, 42 жыхары. Жыхары ў пачатку 90-х гадоў
пераселены ў в. Обчын.
Чырвоная Горка, пасёлак у Юшкавіцкім
сельсавеце. У 1962 г. налічвалася 10 двароў, 27 жыхароў. У 1976 г.
зліўся з в. Забалаць (вул. Чырвоная Горка).
Шапенаўка, да 1977 г.— пасёлак у Рачэнскім
сельсавеце, 19 км ад г. Любань і 4 км ад в. Рачэнь. У 1962 г. 35
двароў, 108 жыхароў. Зліўся з в. Закальное (вул. Міра).
Ярэмічы, да 1966 г.— веска ў Юшкавіцкім
сельсавеце. 13 км ад г. Любань і 2 км ад в. Юшкавічы, цэнтр воласці.
Упершыню ўпамінаецца пад 1566 г. У XVI ст. існавала Ярзміцкая царква
Ражства Багародзіцы. У 1909 г. налічвалася 3 двары, 97 жыхароў. У
1962 г. у Ярэмічах было 11 двароў, жылі 46 чалавек. Жыхары
пераселены ў в. Забалаць і Рачэнь. Перастаў існаваць у канцы 30-х
гадоў у сувязі з ссяленнем з хутароў.
Д. В. Карпіевіч
Да зместу |
|