Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 
 
 

Адроджаны край

ПА СТАРОНКАХ РАЁННАЙ ГАЗЕТЫ
«КЛІЧ РАДЗІМЫ»


     Адкрыты восьмы клас рускай школы
     У гэтым годзе Любанская руская сямігадовая школа ператвараецца ў сярэднюю рускую школу. 3 самага пачатку новага навучалыіага года тут адкрываецца восьмы клас. У гэтым класс будуць навучацца вучні, якія закончылі сямігадовую рускую школу, а таксама прымаюцца вучні з другіх сямігодак, якія жадаюць навучацца ў рускай сярэдняй школе. Прыём заяў да 30 жніўня 1950 г.
19 жніўня 1950 г.

     Перадавы фізкультурны калектыў
     Шматлюдна штодня на спартыўнай пляцоўцы саўгаса «10-годдзе БССР». На трэніроўку пасля працоўнага дня выходзяць веласіпедысты, матацыклісты, лепшыя саўгасныя фізкультурнікі — стаханаўцы вытворчасці. Легкаатлет Зоя Лаўрыенка на вязцы снапоў выконвае па два заданні. Будаўнік Віталій Савельеў, лепшы веласіпедыст саўгаса, на будаўніцтве кароўніка дае па 200 працэнтаў нормы. Па-стаханаўску працуюць фізкультурнікі трактарыст Хацько Іван і іншыя.
Фізкультурны калектыў саўгаса налічвае 98 чалавек. Тут працуюць секцыі лёгкай атлетыкі, веласіпедныя і мотаспорту. У гэтым годзе падрыхтавана 20 значкістаў ГТО I і II ступені. Рашэннем Бабруйскага аблвыканкома маладзёжны калектыў фізкультурнікаў саўгаса вылучаны кандыдатам для ўдзелу ва Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы 1951 года.
27 жніўня 1950 г.

     На будаўніцтва калгаснай ГЭС
     Заканчваецца будаўніцтва гідраэлектрастанцыі калгаса імя Варашылава. Пабудавана памяшканне ГЭС, устаноўлена турбіна, праведзены мантажныя работы. Па ініцыятыве партыйнай і камсамольскай арганізацый калгаса тут праведзены нядзельнік па перасыпцы ракі і ўзвядзенню падводзячага канала. 400 чалавек і 40 падвод працавала ад раніцы да позняга вечара. За дзень выкінута больш 500 кубаметраў зямлі. У нядзельніку прынялі ўдзел таксама настаўнікі і вучні старэйшых класаў Тальскай сямігадовай школы.
Н. Сянчэня
20 верасня 1950 г.


     Трактар працуе кругласутачна
     Трактарыст Любанскай МТС Сямён Нізкі са сваім напарнікам Васілём Верамейчыкам працуюць у калгасах Рачэнскага сельсавета. За сваім трактарам НАЦІ-18 на працягу ўсяго сезону яны наладзілі правільны тэхнічны догляд. Машына не ведае прастояў. Асабліва напружана працуюць механізатары зараз. Днём трактар скарыстоўваецца на сяўбе азімых, ноччу — на ўздыме зябліва. Заканчваючы сяўбу азімых у сельгасарцелі імя Калініна, трактарысты Нізкі і Верамейчык узаралі на зябліва 120 гектараў, выканаўшы сезоннае заданне на 80 працэнтаў.
М. Ермаліцкі
25 верасня 1950 г.


     Авансіраванне калгаснікаў
     Пасля выканання плана збожжанарыхтовак у калгасах раёна праходзіць выдача авансаў на працадні калгаснікаў. У Тальскім сельсавеце за 7 месяцаў на кожны працадзень калгаснікам выдана па 1 кілаграму жыта. Сям'я калгасніка Сцяпана Бараноўскага атрымала на працадні жыта 702 кг. Каля 700 кг жыта атрымаў са сваей сям'ёй член сельгасарцелі Мікалай Вяроўка.
М. Вяроўка
13 кастрычніка 1950 г.


     Курсы каўчукаводаў
     Пры раённым сельскагаспадарчым аддзеле праведзены 5-дзённыя курсы каўчукаводаў. За перыяд з 14 лютага па 10 сакавіка на курсах павысілі свае тэарэтычныя веды каля 200 чалавек — калгаснікаў, звеннявых і брыгадзіраў па кок-сагызу. Старшыня райвыканкома Гусакоў і загадчык сельгасаддзела РК КП(б)Б Кунцэвіч прачыталі для слухачоў даклады аб значэнні натуральнага каўчуку для народнай гаспадаркі і аб мерапрыемствах партыі і ўрада па расшырэнню вытворчасці кок-сагызу. Галоўны аграном сельгасаддзела Мышкоўская і аграном па кок-сагызу Гавароўскі прачыталі рад лекцый па вырошчванню кок-сагызу. 3 вялікай цікавасцю слухачы праслухалі лекцыі «Біялагічныя асаблівасці культуры кок-сагызу», «Стратыфікацыя насення», «Пасадка кок-сагызу чаранкамі».
12 сакавіка 1951 г.

     Агітбрыгада ў калгасе
     9 чэрвеня сіламі ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці Любанскага раённага дома культуры дадзены канцэрт у калгасе імя Гарбачова, дзе была пастаўлена п'еса А. Анушкіна «Армія міра». Асабліва добра выканана роль Магды ўдзельніцай мастацкай самадзейнасці Шостак. Выканалі песні «На катку», «Шахцёрскі вальс», «На вёсцы каля маста» салісткі Енорава і Грабавецкая. На вечары прысутнічалі больш 300 калгаснікаў, якія з выключным інтарэсам прагледзелі канцэрт.
А. Андрыянава
14 чэрвеня 1951 г.


 

Да зместу

       

да Вялікай Перамогі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©