|
3 ПІСЬМА
БЕЛКАЛГАСЦЭНТРУ ПРАЎЛЕННЮ КАЛГАСА «ЛЕНІНСКІ ШЛЯХ» ЮШКАЎСКАГА С/САВЕТА
24.2.1931 г.
На Ваша запытанне ад 8.2.31 г. паведамляем, што дырэктывай ад
7 лютага г. г. мы далі тлумачэнне Райкалгассаюзам адносна
прыняцця ў калгасы заможных гаспадарак... прымаць у калгасы
заможныя (серадняцкія) гаспадаркі, абкладзеныя ў парадку цвёрдых
заданняў, немэтазгодна.
Калі ж вы па тых ці іншых меркаваннях усё-такі прынялі ў
калгас заможніка Забродскага Івана, дык нельга супярэчыць таму,
што с/савет даў яму дабаўленне да выкананага раней цвёрдага
задання. Гэтае дадатковае цвёрдае заданне павінна быць выканана
Забродскім, калі няма якіх-небудзь падстаў для абскарджання
пастановы с/савету.
НГА Беларусі, ф. 338, воп. 1, с. 93, л. 8.
Да зместу |
|