|
УСІМ СЕЛЬСАВЕТАМ, КАЛГАСАМ, КАМУНЕ БВА I
САЎГАСУ «X- ГОДДЗЕ БССР»
Райінспектарыят асветы адчыняе з 1 кастрычніка 1932 г.
2-тыднёвыя курсы падрыхтоўкі працаўнікоў Чырвоных куткоў і
хатачоў. Чырвоныя куткі абавязкова павінны быць адчынены ў
кожным калгасе.
Пагэтаму вам неабходна да 1 кастрычніка даслаць у
Любань аднаго, калі магчыма, дык двух таварышаў на гэтыя курсы.
Прыслаць неабходна таварышаў граматных, маючых веды не менш
4-гадовай школы (жадана камсамольцаў). Улічваючы грамаднае
значэнне разгортвання культмасавай работы ў калгасах, вам трэба
прыняць усе меры, каб было адведзена пад Чырвоны куток
адпаведнае памяшканне.
За невыкананне гэтага будзем разглядаць як нежадаючых
правядзенню палітычна-культурнай масавай працы.
Інспектар палітасветы Подкін
Да зместу |
|