|
Алесь Жаўрук
(Аляксандр Дзмітрыевіч
Сінічкін)
н. 19.8.1910 г., вядомы беларускі паэт.
Пасля заканчэння Рагачоўскага педагагічнага тэхнікума ў 30-я
гады працаваў выкладчыкам на; рабфаку ў Соснах, у вядомым на ўсю
рэспубліку саўгасе «10-годдзе БССР» Любанскага раёна. Там ён
сустракаўся з Янкам Купалам, Платонам Галавачом, Уладзімірам
Хадыкам, якіх з'яднала любанская зямля. Ёй і яе людзям паэт
прысвяціў шмат вершаў, якія былі змешчаны ў кнігах «Ручаіны» і «Дняпро
выходзіць з берагоў». 3 Палесся Алесь Жаўрук паехаў на вучобу ў
Маскву ў Інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры.
Загінуў Алесь Жаўрук, супрацоўнік армейскай газеты, 23 жніўня
1942 г. на фронце пад Сталінградам.
...Небывалая дагэтуль,
Нечуванае нідзе,
Над Рачэнскім сельсаветам
Поўнач зорная ідзе.
I выходзіць к травам ніцым
Праз лябёды і званец
Закаханы ў бліскавіцы
Масці светлае хлапец.
Ён праходзіць паўз фурманкі
У край сялібы,
У ночны дом,
Дзе за трактарнай стаянкай
Спяць арцельныя сады;
Дзе вартуе свет зялёны
Ад зайздрослівых вачэй
Дзед з унучкаю Алёнай
Сярод дзён,
Сярод начэй.
Толькі дзеду, мабыць, вечар
Выпрастаў сухія плечы,
I, адтупаўшы як след,
Прыкурнуў мо ў будцы дзед...
Алесь Жаўрук
Да зместу |
|