Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 
 
 

         Янка Купала. 3 паэмы «Над ракой Арэсай»      
 

Мар'іна балота,
Ніхто не ймець веры,
Колькі ты хаваеш
Багаццяў без меры!

Мар'іна балота,
Колькі ў табе красаў!
На сабе гадуеш
Камуну, саўгасы.

Мар'іна балота,
Буйнае прыволле!
Людзей сёння корміш,
Даеш корм жывёле...

Ідуць рэхі ў светы
Аб камуне цуднай,
Што так забуяла
Хутка, не марудна.

На прыселлі Сосны
Адзін заснаваўся,
На гіганта вырас,
Адно дзіву дайся!


А другі — Загалле —
Па той бок Арэсы
Зацвіў на балотах,
На тых пусталесах...

Сосны, мае Сосны!
Спрадвеку раслі вы,
Бачылі нямала
У свой век нешчаслівы.

Выраслі ж вы буйна
Усяго за тры годы,
Горда ўзняліся,
Забуялі горда.

Ідуць рэхі ў светы..
А тым самым часам
Побач ля камуны
Паўсталі саўгасы.

Ці то сонца свеціць,
Ці то месяц ясны,
Вам смяецца неба
Весела і шчасна...






 

Да зместу

       

да Вялікай Перамогі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©