|
3 успамінаў былога старшыні калгаса імя БВА
Э. Н. Модзіна
Я вырас у мястэчку, аб сялянскай працы
меў цьмянае ўяўленне. Паўналецце сустрэў на лесапільным заводзе
ў Мазыры, да прызыву ў Чырвоную Армію асаблівых планаў на
будучае не меў. У тыя гады было беспрацоўе, многія маладыя
хлопцы абівалі парогі біржы працы, рады выпадковаму заробку. А ў
мяне ўсё ж пастаянная работа.
Служыў у 7-й Самарскай кавалерыйскай дывізіі. У мае
абавязкі як памочніка камандзіра ўзвода ўваходзіла правядзенне
палітзаняткаў. Аднойчы мы вялі размову пра калектывізацыю ў
вёсцы. Такія размовы вяліся тады паўсюдна, гэта была самая
балючая і злабадзённая тэма.
Камунары. 1929 г.
Трэба за справу калектывізацыі брацца
рашуча і энергічна, — гаварыў я. — Інакш класавыя ворагі яе
загубяць. Галоўнае — у чыіх руках знаходзіцца кіраванне, у чыіх
руках ініцыятыва. У нашых ці ў варожых... Трэба самім брацца, за
нас ніхто не зробіць.
Мы тады ўсе былі ўпэўнены, што нас абкружаюць з усіх
бакоў ворагі, зблізку і здалёку, што мы быццам на востраве сярод
акул... Так нас вучылі, такой была афіцыйная прапаганда.
Маўчаць байцы, думаюць, аб чым — здагадацца няцяжка.
Між тым тэрмін маёй службы ў арміі падыходзіў да канца. За якую
справу ўзяцца пасля дэмабілізацыі? Ехаць у вёску, там у бацькі
вузкая палоска зямлі. У горадзе таксама чарга на біржы працы.
Так з'явілася думка арганізаваць сельскагаспадарчую камуну... I
думка такая спела не ў мяне аднаго. Падышоў неяк чырвонаармеец
Шамшурын, закурыў разам з сябрамі і гаворыць:
Камунары Дора Хініч, Дзмітрый Зенаў, Зінаіда
Анісімава (у першым радзе), Ганчароў, Цімафей Анісімаў, Міхаіл
Осіпаў
Будаўніцтва магістральнага канала на Мар'інскіх
балотах. 1929 г.
— Добра было б усім нам аб'яднацца ў камуну...
Зямлю, думаю, дзяржава выдзеліць. Магчыма, такім-сякім
інвентаром, машынамі дапаможа.
Прапанова Шамшурына зацікавіла многіх. Хтосьці прапанаваў:
— Пішы сябе першым, а мы за табой. Запісалася спачатку сем
чалавек. Чуткі аб камуне пашырыліся спачатку па эскадронах
палка, а затым і па ўсёй дывізіі. Праз некалькі дзён ужо было 16
добраахвотнікаў-камунараў, потым яшчэ больш. Дайшло да
начальства. Вызывае мяне камісар палка Зайцаў:
— Ты што, у арміі другую армію хочаш стварыць? Давай сюды
свае спісы!
Парваў на шматкі, пагражаў у НКУС паведаміць аб нашай «варожай»
дзейнасці. Але я не хацеў здавацца, звярнуўся да камісара
дывізіі Бачарова. Ён выслухаў, папрасіў пачакаць у прыёмнай.
Выклікаў Зайцава, добрага, мусіць, даў прачуханца, а мне сказаў:
— Вяртайцеся, Модзін, у полк, здавайце справы і ўшчыльную бярыцеся
за арганізацыю камуны.
Мяне пачалі запрашаць у іншыя палкі і дывізіі, дзе таксама
знаходзіліся добраахвотнікі-камунары. Усіх, хто запісаўся,
сабралі на сход, на якім і вырашылі стварыць камуну. Старшынёй
выбралі мяне.
Пабываў я ў народнага камісара земляробства Беларусі.
— Колькі ў вас камунараў? — пацікавіўся нарком.
— Чатырыста.
— Вялікія справы можаце рабіць такой сілай... Едзьце ў
Любань. Там балоты асушваюць, зямля неасвоеная.
Ад станцыі Урэчча да вострава Забалоцце — пяцьдзесят кіламетраў
прайшлі пешшу. Прыехалі на месца і ахнулі. Якая прыгажосць! Лес,
месца роўнае. Будаўнічы матэрыял ёсць на месцы, крэдыты і
дзяржаўную дапамогу абяцаюць... Лепшага і шукаць няма чаго!
На асваенне цаліны накіроўвалася група з сямі чалавек.
Сярод іх былі Фёдар Коўрык, Яфрэм Зенаў, Міхаіл Данілаў, Міхаіл
Осіпаў. 3 дывізіі нам выдзелілі некалькі павозак. Адрамантавалі
іх, змазалі, падрыхтавалі ў дарогу. Выдалі палаткі, далі чатыры
пары выбракаваных коней. А прыехалі, не пазналі Забалоцця. Тут
дрэвы сцяной стаялі, а цяпер адны пні... Лес высеклі і
пераправілі да Арэсы, частку ўжо сплавілі. Кінуўся я даганяць.
Плыты застаў у Чырвонай Слабадзе, вось-вось лес пусцяць па рацэ.
Сабраў я плытагонаў, растлумачыў ім нашы планы, расказаў пра
камуну. Пакінулі яны плыты, давялося шукаць валоў і цягнуць лес
у Купінку...
У першую вясну каля 40 гектараў асушаных тарфянікаў засеялі
аўсом. 3 хваляваннем чакалі ўраджаю — які ён будзе, што дасць
цаліна? Настрой быў бадзёры, прыўзняты, хоць бывалі часы роспачы
і адчаю. Даводзілася вытрымаць удары стыхіі і непагоды, гінулі
пасевы, жыллё затапляла паводка. Але трымаліся, верылі ў лепшае.
Нездарма свой пасёлак мы назвалі Камуна.
Арэская асушальная сістэма ахоплівала велізарны масіў
урадлівых тарфянікаў. Па суседству з нашай камунай ствараліся
арцелі перасяленцаў з усей рэспублікі.
Многія з іх не ўяўлялі, якая гэта складаная і карпатлівая праца,
сутыкнуўшыся з цяжкасцямі, вярталіся назад. Некалькі суседніх з
камунай арцелей распалася, іх землі перадалі нам, хутка нашы
ўгоддзі налічвалі 4000 гектараў ворнай зямлі. Да нас прыязджалі
дэмабілізаваныя чырвонаармейцы, ужо не дзесяткі, а сотні
камунараў будавалі калектыўнае жыццё.
Адной з найболыпых складанасцей і нязручнасцей было
тое, што да нашага вострава не было дарогі. Гаспадарка
развівалася, з'явіліся трактары, сеялкі, уборачныя машыны.
Тэхніку мы маглі дастаўляць на востраў, толькі калі замерзнуць
балоты, а як быць з палівам, прадуктамі і многімі іншымі
неабходнымі таварамі і грузамі? Будаўніцтва дарогі было
першапачатковай задачай. Работа гэта была цяжкая, выконвалі яе
ўручную, з дапамогай грабарак. Трэба было насыпаць дамбу
даўжынёй 750 метраў. Насып жоўтага пяску ўсё глыбей пранікаў у
балота. Часу гэта заняло нямнога, але сіл давялося прыкласці
шмат. Урачыста адзначылі заканчэнне будаўніцтва дарогі, значэнне
якой у нашым «рабінзонаўскім» жыцці было вельмі і вельмі вялікім.
Ворыва ў камуне.
Але і гэтая дарога ўвосень і ўвесну
станавілася непраезжай, таму зарадзілася думка: пабудаваць
конку. Якраз у газеце была змешчана заметка, што ў Мінску
дэманціруецца конка. Вось бы закупіць рэйкі для нашай
вузкакалейкі! Вырашыў: паеду ў Мінск, можа, даб'юся. Абяцалі
ўсялякую дапамогу ў самых высокіх інстанцыях...
Вёска Камуна. 1939 г.
Але ў сталіцы я зразумеў, што з нашай
задумы нічога не атрымаецца, знайшоўся больш спрытны ахвотнік на
рэйкі і абсталяванне конкі. Хто б дапамог? А калі звярнуцца ў
штаб Беларускай ваеннай акругі? Ён знаходзіўся ў Смаленску. У
штабе параілі ехаць у Маскву ў сельгасаддзел ЦК ВКП(б).
Там мяне ўважліва выслухалі, падрабязна распыталі пра
наша жыццё, цікавіліся, ці ёсць спрэчкі паміж камунарамі наконт
размеркавання даходаў. На развітанне сказалі:
— Пойдзеш у Народны камісарыят замежнага гандлю. Можа,
там дапамогуць...
I дапамаглі. Да зімы ў Ленінградскі порт на адрас нашай камуны
прыбыў вузкакалейны паравоз з платформамі і неабходным
абсталяваннем для
24-кіламетровай вузкакалейнай чыгункі. Запрошаны
інжынер-чыгуначнік сказаў:
— Для вашай чыгункі і насыпу не патрабуецца. Укладвайце
рэйкі проста на грунт.
Да вясны вузкакалейная чыгунка даўжынёй 9 кіламетраў
была пабудавана. Уся камуна горача і шчыра віншавала дарожную
брыгаду, у якую ўваходзілі толькі жанчыны.
Гранічная скорасць на чыгунцы была 15 кіламетраў у
гадзіну, але наша «кукушка» лятала па рэйках са скорасцю і 25
кіламетраў. Далёка над прасторамі балот і лясоў разносілася рэха
яе свіст коў. Вузкакалейка карэнным чынам змяніла ўсё жыццё
камуны...
«Жаночае пытанне» было адно з най больш важных у
станаўленні жыцця камуны. Хлопцам было па 23 — 25 гадоў,
натуральна яны задумваліся аб сям'і. I ў гаспадарцы без жаночых
рук ніяк не абысціся. Без жанчын не маглі заняцца жывёлагадоўляй,
агародніцтвам. Прынялі рашэнне: даваць халасцякам водпуск на
радзіму і наказвалі: кожнаму вярнуцца з жонкай і тут спраўляць
вяселле. Спачатку прапанова не знайшла асаблівага водгуку.
Справа ў тым, што ў працоўных буднях не звярталі ўвагі на тое,
як зношваецца і ператвараецца ў шматкі армейскае абмундзіраванне.
Старыя, выцвілыя гімнасцёркі насілі і на рабоце, і ў вольны час.
Як у такім выглядзе «ехаць у сваты»?
У мяне былі цывільны касцюм і скураная куртка.
Прапанаваў па чарзе карыстацца імі. Рушылі ў родныя краі
халасцякамі. I амаль усе вярталіся з нявестамі.
Вяселлі гулялі ўсёй камунай. Моцных напіткаў не ўжывалі.
I без іх было весела. Была свая традыцыя: лепшы ездавы Нічыпар
Іваноў запрагаў у тачанку чацверку коней, усаджваліся маладыя, і
Нічыпар на поўным скаку рабіў «вясельнае падарожжа».
Многія жаніліся на дзяўчатах з суседніх вёсак. Маладыя
жанчыны хутка знаходзілі сабе работу, «жаночае пытанне» было
знята.
Доўга і горача спрачаліся аб пошуках шляхоў вырашэння
жыллёвай праблемы. За два гады пабудавалі ўсяго некалькі жылых
дамоў, сталовую, лазню, два ці тры гаспадарчыя памяшканні. У
адным пакоі жыло па некалькі сямей, у маленькай хатцы — сям'я і
сямёра халасцякоў. У мяне быў асобны пакой плошчай восем
квадратных метраў. Кожны вечар прыходзілі камунары, усаджваліся
на падлозе і часам да поўначы мы абмяркоўвалі сваё жыццё. Не
памятаю, каб у нас узнікалі сваркі з-за цеснаты, але доўга так
працягвацца не магло.
Вырашылі арганізаваць вытворчасць цэглы. Радовішча
гліны выявілі каля вёскі Кузьмічы. Пабудавалі невялікі цагельны
завод, праз некаторы час — другі, пазней набылі лесапілку. Тэмпы
будаўніцтва пачалі нарастаць.
Сродкі для развіцця гаспадаркі атрымлівалі ад млына,
маслабойні і цагельных заводаў. Прадпрыемствы працавалі только
ўдзень, на ноч работа спынялася.
— Была б электрычнасць, можна было б у дзве змены
працаваць...
Удалося дастаць генератар. I ў дзень дванаццатай гадавіны
Кастрычніка ў камунарскім пасёлку ўспыхнула электрычнае святло.
Якая была радасць! Гэта былі першыя электрычныя лямпачкі ва ўсім
Любанскім раёне. У суседніх вёсках, убачыўшы зарава над Камунай,
перапалохаліся, думалі, што яна гарыць, кінуліся на выручку... У
пасёлку, як зачараваныя, моўчкі глядзелі на ліхтары. Пажылыя
людзі здымалі шапкі і хрысціліся, маладыя дзівіліся і пыталіся —
адкуль святло бярэцца?
Плошча і клуб у в. Камуна. 1939 г.
Трактары, вузкакалейная чыгунка, электрычнасць... Усё
гэта хвалявала сялян навакольных вёсак. 3 зайздрасцю глядзелі на
нас маладыя хлопцы і дзяўчаты, камуна вабіла іх, дзе б ні
збіраліся сяляне, першай і галоўнай тэмай іх была гутарка пра
камуну.
Былі і ворагі, не давала некаму зайздрасць спакойна
глядзець на нашы поспехі. У адну з асенніх начэй запалаў пажар —
нехта падпаліў кароўнік. Загінула 18 кароў. Гэта прымусіла
павысіць пільнасць, мы ўзмацнілі варту камуны.
Добра расло на тарфяніках усё, толькі вынік часта быў
мізэрны... Збожжавыя падымаліся сцяной, выкідвалі добры колас, а
прыйдзе час жніва — у ім ні зярняці. У чым прычына? Нам ніяк не
ўдавалася знайсці адказ на гэта пытанне. Дапамагла навука —
высветлілася, што без унясення медзьутрымліваючых угнаенняў
злакавыя на тарфяніках не ўтвараюць зярнят. Вымушаны былі
тэрмінова шукаць гэтыя ўгнаенні і завозіць іх на палі.
Камунары ў вольны час (сядзіць справа Ф.М.Шалаеў)
Вялікія плошчы займалі ў нас агароды.
Асабліва многа высаджвалі капусты, і расла яна надзвычай добра.
Асобныя качаны важылі па пуду.
Асноўную масу яе закупляла кантора «Лензаготагародніна». Але
раптам нарыхтоўшчыкі адмовіліся ад нашай капусты. Нічога не
заставалася, як самім квасіць яе, а потым прадаваць. Закупілі
бочкі, заквасілі. Удалася капуста на славу! Усю, да апошняй
бочкі, выгадна прадалі.
Выдатна раслі на тарфяніках травы, асабліва цімафееўка.
Умовы для жывёлагадоўлі складваліся такія, што лепш і прыдумаць
цяжка. Вырашылі павялічыць статак кароў. Чутка аб тым, што
камуна купляе жывёлу, разнеслася па ўсіх вёсках. Мы вырашылі ўсё,
што прыганяюць, купляць, каб захаваць ад нажа (многія сяляне,
каб не аддаваць жывёлу ў калгасы, рэзалі яе). Пагалоўе
грамадскага статка ўжо перавышала кармавую базу, а мы не
пераставалі купляць жывёлу. Некаторыя камунары сумняваліся:
— Не хопіць кармоў. Нашто столькі жывёлы?
— Хопіць кармоў. Вунь колькі сена нарыхтавана. Усё
звязём...
— Гэта ж не наша сена.
— А каму яно патрэбна? Кароў сяляне прадалі...
Так і выйшла. Людзі ахвотна прадавалі нам сена — яно ў той год
каштавала танна, нікому не трэба было...
Так стваралася, жыла, працавала камуна. У снежні 1931 г. камуна
была ператворана ў калгас, якому прысвоена імя Беларускай
ваеннай акругі. Гэта быў час найболынага ўзлёту ідэі калектыўнай
работы, жыцця «пры камунізме». Для многіх камунараў, нягледзячы
на ўсе цяжкасці і недахопы ў быце, гэта быў зорны час. Ніхто не
скардзіўся, амаль не было ўцекачоў, усе жылі агульнымі
інтарэсамі, апантаныя вялікай справай, марылі і шчыра верылі ў
лепшую будучыню, у справядлівасць, у непазбежную канчатковую
перамогу таго, дзеля чаго яны жылі, пра цавалі ў неймаверна
цяжкіх умовах, не шкадавалі сіл і здароўя...
Да зместу |
|