Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 
 
 

У паход супраць непісьменнасці


     Адным з першых клопатаў савецкай улады была народная асвета, ліквідацыя непісьменнасці насельніцтва. Як толькі сціхлі віхуры грамадзянскай вайны, у 1920/21 навучальным годзе адкрылася школа ў м. Любань. Час быў вельмі цяжкі, школьныя будынкі разбураны, абсталяванне прыйшло ў нягоднасць, не было падручнікаў, праграм, не хапала сшыткаў, пісьмовых прыналежнасцей.
     У 1924/25 навучальным годзе на Любаншчыне было ўжо 25 школ. У Любанскай сямігодцы, адзінай у раёне, працавала 12 настаўнікаў.
     У м. Любань адкрыта таксама чатырохкласная яўрэйская школа. Усяго ў раёне былі 1 трохкамплектная, 2 двухкамплектныя і 12 аднакамплектных школ. У іх працавалі 47 настаўнікаў, з якіх толькі 2 мелі вышэйшую адукацыю і 22 — сярэднюю спецыяльную, 9 — пачатковую і хатнюю. У школах займалася 1980 вучняў — менш паловы дзяцей школьнага ўзросту. У справаздачы Любанскага райвыканкома адзначалася, што «галоўная прычына ненаведвання дзецьмі школ — недахоп школ і раскіданасць школьных раёнаў». Толькі 9 школ мелі свае будынкі, астатнія размяшчаліся ў наёмных сялянскіх хатах. Выкладанне вялося на беларускай мове, у сямігодцы — на рускай і беларускай.
     Ва ўтрыманні школ удзельнічала ўсё насельніцтва вёсак. Было ўведзена самаабкладанне, якое прадугледжвала адлічваць на іх частку даходаў сялянскіх гаспадарак. Сельскія саветы заключалі дагаворы з насельніцтвам, па якіх сяляне абавязваліся ўтрымліваць школы за свой кошт.
     У 1926/27 навучальным годзе працавала 31 школа, 13 з іх размяшчаліся ў спецыяльных будынках, у 1928/29 — 35, 17 — у сваіх будынках. Школы пабудаваны ў Рэдкавічах, Рачэні, Обчыне. У 1928 г. уведзена памяшканне Любанскай сямігодкі. Утрыманне яе абыходзілася дзяржаве штогод у 14 — 15 тыс. рублёў, і ўсё ж школы былі недастаткова забяспечаны ўсім неабходным для арганізацыі навучальна-выхаваўчага працэсу — падручнікамі, дапаможнікамі, мэбляй.

Любанская раённая канферэнцыя асветнікаў. 1930 г.

     Расла колькасць навучэнцаў у школах. Толькі ў Любанскай сямігодцы займалася 416 вучняў. У школе працавала 10 груп, у 1927 г. быў першы выпуск. Сямігодку скончылі 24 чалавекі, у 1928 — 35. Тут адкрыты інтэрнат для вучняў, у якім пражывала 25 чалавек. Яны былі забяспечаны бялізнай, кнігамі і часткова харчаваннем. Пры сямігодцы працавала сталярная, пераплётная і швейная майстэрні.

Дапрызыўная моладзь Любанскага раёна на вайсковых зборах. 1935 г.

     Вялікая ўвага надавалася ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва, каля 70 працэнтаў якога было неадукаваным. Амаль ва ўсіх вёсках адкрываліся пункты па ліквідацыі непісьменнасці. Вечарам за парты садзілася моладзь, дарослыя мужчыны і жанчыны і нават старыя, якія вучыліся чытаць і пісаць. Першы пункт па ліквідацыі непісьменнасці быў адкрыты ў в. Рэдкавічы. У 1926/27 навучальным годзе ў раёне працавалі 23 пункты па ліквідацыі непісьменнасці, на якіх навучалася 148 чалавек, у 1928/29 годзе — 34 пункты — 1100 чалавек. У Любані быў адкрыты апорны пункт па ліквідацыі непісьменнасці, арганізаваны ячэйкі «Прэч непісьменнасць!», якія аб'ядноўвалі каля 300 чалавек.
     У жніўні 1931 г. урад рэспублікі прыняў Пастанову, якая ўводзіла абавязковае навучанне дзяцей 8—11 гадоў, а Пастановай 26 жніўня 1932 г. — сямігадовае навучанне. Было ўведзена аба вязковае навучанне непісьменных рабочых і калгаснікаў ва ўзросце да 50 гадоў, насельніцтва іншых катэгорый — да 45 гадоў. На пунктах па ліквідацыі непісьменнасці займалася 4 тысячы чалавек. У 1931/32 навучальным годзе працавала 4 сямігодкі, 45 пачатковых школ, у якіх займалася 82 працэнты дзяцей школьнага ўзросту. Былі створа ны спецыяльныя фонды, з якіх школьнікам, дзецям найменьш забяспечаных бацькоў выдавалі адзенне, абутак, харчаванне, падручнікі. Насельніцтва дапамагала школам і органам народнай адукацыі дабіцца ўсеагульнага навучання дзяцей.

Выдатнікі вучобы Юшкавіцкай школы. 1935 г.

     Арганізоўвалася дашкольнае выхаванне. У 1929 г. у Любані быў адкрыты першы дзіцячы садок, у 1931 г. у раёне працавала 19 дзіцячых садкоў-ясляў і 15 летніх пляцовак. Для дзяцей малодшага ўзросту арганізоўваліся піянерскія атрады. Першыя такія атрады з'явіліся ў 1925 г., яны былі арганізаваны пры камсамольскіх ячэйках. У 1926 г. дзейн'ічалі 9 атрадаў, у якіх налічвалася 260 піянераў. Да 1936 г. іх колькасць узрасла да 2 тысяч. У Любані быў адкрыты Дом піянераў, наладжана работа дзіцячай тэхнічнай станцыі, якой кіраваў камсамолец Сцяпан Мірэйчык. Выхаванцы станцыі праводзілі спаборніцтвы на лепшую мадэль трактара, аўтамабіля, самалёта. 3 піянерамі ў Любані працавалі Марфа Лагун, Вольга Гальчэня, Эсфаль Біскіна, Кацнельсон, ва Урэччы — Арон Масс і Борух Глінік, у Асаўцы — Хоня Падліпскі, у Малых Гарадзяцічах — Браніслаў Красніцкі, у Турку — Алесь Кураш, у Арлёва — Арон Смелькінсон, у Рачэні — Дамашэвіч, у Обчыне — Дастанка, у Кузьмічах — Геня Каплан. Старшынёй раённага савета піянерскай арганізацыі быў Фёдар Кукраш, затым Кірыла Осіпаў.

Вучні школы саўгаса «10 год БССР». 1932 г.

     Перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны на Любаншчыне працавала 5 сярэдніх, 16 сямігадовых, 33 пачатковыя школы, навучалася 7840 дзяцей, налічвалася 389 настаўнікаў.
                                                                                                                    Н. М. Сіняк


НА Беларусі, ф. 6, воп. 1, с. 1851; ф. 34, воп. 1, с. 501; ф." 63, воп. 4, с. 54.
Фонды Любанскага дзяржаўнага музея народнай славы.


 

Да зместу

       

да Вялікай Перамогі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©