Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 
 
 

Калі сякуць лес...
 

     Не абышлі бокам Любанскі раён рэпрэсіі 30 х гадоў. Дакладная лічба рэпрэсіраваных да гэтага часу невядома. У 1938 г. у Любані праходзіў судовы працэс, на якім разглядалі справу кіраўнікоў раёна — сакратара райкома партыі П. Т. Кардаша, загадчыка райза П.I.Стрыкава, Шкляра, упаўнаважанага па нарыхтоўках М.I.Глябовіча. Іх абвінавацілі ў тым, што ў контррэвалюцыйных мэтах, каб выклікаць незадаволенасць сялян, яны дапускалі пераабкладанне падаткамі аднаасобнікаў, сельсаветчыкі нібыта па іх указанню праводзілі масавую канфіскацыю маёмасці ў сялян і г.д. Усе былі асуджаны да доўгіх тэрмінаў турэмнага зняволення. Праз год справа была перагледжана, мера пакарання зніжана.
     У 1937 г. былі асуджаны рабочыя саўгаса «Азёрнае» Сініцкі і А. Рудакоўскі, шафёр калгаса імя БВА П. Адзярыха і брыгадзір М. Марачаў, загадчык фермы калгаса в. Кузьмічы П. Сінкевіч, рабочы Любанскага леспрамгаса Р. Герман, конюх калгаса «Камсамолец» П. Касцецкі, конюх калгаса «Дружба» Р. Мігун, загадчык фермы саўгаса «Жалы» П. Кульчыцкі і многія іншыя. У 1938 г. «чорны варанок» забраў старшыню калгаса «Чырвоны барацьбіт» Івана Каўгарэню, галоўнага бухгалтара калгаса «Камсамолец» Антона Ляўчэню, старшыню калгаса «Зара камуны» Іпаліта Шулякоўскага, калгасніка Іосіфа Кругленю. 10 кастрычніка 1938 г. быў асуджаны да 5 гадоў лагераў Сяргей Ляўчэня, ураджэнец в. Забалаць, навуковы супрацоўнік Усесаюзнага балотнага інстытута. Ён абвінавачваўся ва ўдзеле ў контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі. Поспехі ў культурным і гаспадарчым жыцці раёна былі відавочнымі, хоць светлыя дні часта азмрочваліся несправядлівасцямі з боку ўлад, неабгрунтаванымі рэпрэсіямі.
Н. М. Сіняк
 

Да зместу

       

да Вялікай Перамогі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©