|
Канец атамана
3 успамінаў удзельніка грамадзянскай вайны
палкоўніка ў адстаўцы А. П. Дзярэчка
У 1921 г. я быў палітруком батальёна 8-й стралковай
дывізіі. У пачатку чэрвеня мяне выклікаў камісар палка Мікалай Арабей.
Асавецкі валасны выканаўчы камітэт просіць дапамагчы ў
барацьбе з бандай Караткевіча. Для барацьбы з ёю ствараецца аператыўны
атрад пад тваім кіраўніцтвам.
Мы дзейнічалі хутка, арганізавана. Падабралі паўсотню лепшых
байцоў, запасліся боепрыпасамі і харчамі.
I вось мы ў лесе, дзе, па нашых даных, хаваліся бандыты.
Намесніку камандзіра ўзвода Мікалаю Зубакіну я загадаў нанесці ўдар з
тылу. Караткевіч, відаць, разгадаў наш манеўр. Бандыты пачалі адыходзіць,
кідаючы нарабаваную маёмасць. На гэты раз ім удалося вырвацца з
акружэння, але Караткевіч быў забіты.
Праз некалькі дзён мы даведаліся, што банду ўзначаліў
Сава Багалевіч. Дзейнічаў ён асцярожна, пераважна ўначы, пазбягаў
сутычак з нашым атрадам. Доўга не ўдавалася напасці на яго след.
Вырашылі паслаць да Багалевіча супрацоўніка ЧК I.Лабецкага. Гэта быў
чалавек гадоў 30, у мінулым настаўнік.
Лабецкі ўладкаваўся настаўнікам у Асавецкай воласці. Была пушчана чутка,
быццам ён былы белы афіцэр, працаваў у ЧК і яго звольнілі адтуль, калі
даведаліся пра былое. Пра гэта даведаўся Багалевіч і зацікавіўся «былым
чэкістам». Адбылася сустрэча Лабецкага з Багалевічам, і той сказаў:
— Мне патрэбны смелыя, кампетэнтныя людзі. Начальнікам
штаба пойдзеш? Ты служыў у Саветах, ды яшчэ ў ЧК. Ведаеш, як узнімецца
аўтарытэт майго атрада?
Лабецкі згадзіўся. Прайшло каля месяца, як ён «служыў» у бандзе
Багалевіча. Неяк позняй ноччу ў размяшчэнне нашага атрада вярхом на кані
прыехаў Лабецкі.
— Тэрмінова паднімайце людзей, — усхвалявана прагаварыў
ён. — Багалевіч каля Ямнага, у лесе, там яго можна ўзяць...
У дарозе мы з Лабецкім абмеркавалі план дзеяння.
Прабіраліся па глухіх месцах. Кругом — лес, балота. Апоўдні атрад
спыніўся недалёка ад Ямнага. Лабецкі не быў у гэтых мясцінах, толькі
прыкладна ведаў, дзе знаходзіцца за маскіраваная зямлянка Багалевіча.
Урэшце адшукалі яе.
Мы дагаварыліся ўвайсці ў зямлянку з Лабецкім. Ён
штурхнуў мяне ў дзверы пад выглядам дызерціра. У зямлянцы знаходзіліся
двое — жонка атамана і Рыгор Шышко, адзін з памочнікаў Багалевіча.
— Дзе ты схапіў гэтага ваяку? — запытаў Шышко.
— У лесе хаваўся. Я сам дапытаю яго...
Ён сеў на чурбан, які замяняў табурэт. Я стаяў ля
дзвярэй, трымаючы ў рукаве наган.
Калі Шышко паспрабаваў падняцца з ложка, Лабецкі
крыкнуў:
— Рукі ўверх!
Бандыт выхапіў з-пад падушкі наган і стрэліў у
Лабецкага. I амаль адначасова стрэліў я. Бандыт упаў. Я кінуўся да
Лабецкага. Ён яшчэ дыхаў, калі я адчыніў дзверы, падаў сігнал байцам,
якія знаходзіліся ў засадзе. Яны хутка прыбеглі, пачалі дапамагаць мне
перавязваць рану, але Лабецкі праз некалькі мінут памёр. Мы ўзялі каня з
калёсамі і адправілі забітага ў Нежын, дзе пахавалі героя.
Дапыталі жонку Багалевіча. Па нашых звестках, атаман
збіраўся прыехаць сюды, але, магчыма, даведаўся аб «здрадзе» Лабецкага і
не з'явіўся. Атрад знаходзіўся каля Ямнага каля двух сутак і ні з чым
вымушаны быў вярнуцца.
3 кучкай бандытаў Багалевіч недзе хаваўся. Была позняя
восень, пажаўцела і пасохла трава, наступілі халады. Бандыты ўпотай
прабіраліся на хутары, каб абагрэцца, назапасіць харчоў. Мы атрымалі
звесткі, што Багалевіч бывае на хутары Опін, але ў каго, трэба было яшчэ
ўдакладніць.
Паслалі разведгрупу на чале з Іванам Садкевічам. Байцы
наблізіліся да хутара, але бандыты заўважылі іх. Чырвонаармейцы вымушаны
былі ўступіць у няроўны бой. Бандыты, якія добра ведалі мясцовасць,
абышлі байцоў, адрэзалі шлях да адступлення. Садкевіч і двое яго сяброў
загінулі. Толькі Раману Кавалёву ўдалося выратавацца і дабрацца да
атрада. Мы ўскочылі на коней і рушылі на хутар, але спазніліся, банды
там ужо не было.
Аднойчы да мяне звярнуўся чырвонаармеец Павел Дзіўнёў з просьбай
адпусціць у Барыкоў да знаёмай дзяўчыны. Я хацеў яго паўшчуваць, але
баец расказаў наступную гісторыю.
— Пазнаёміўся я з дзяўчынай, Марыя яе завуць. Яна
расказала пра сваю сястру Просю. У той ёсць жаніх, абяцае жаніцца, а сам
бадзяецца па лясах. Ці не прывядзе нітачка да Багалевіча?
Мы ўхапіліся за гэтую ідэю, Дзіўнёў накіраваўся на хутар. На наступны
дзень вярнуўся.
— Жаніх Просі, прозвішча яго Плышэўскі, знаходзіцца ў
бандзе Бага-левіча. Быццам збіраецца пакінуць банду, але ўплыў атамана
моцны...
3 групай чырвонаармейцаў я накіраваўся на хутар Барыкоў. Увайшлі ў хату
мы ўдваіх з Дзіўнёвым, астатнія засталіся ў засадзе. Марыя, убачыўшы
Паўла, узрадавалася. Неўзабаве прый шла і Прося.
— Здагадваюся, чаго вы прыйшлі, — сказала яна. Яны
хочуць пачаць перагаворы...
— Хто гэта — яны? — запытаўся я.
— Багалевіч з Плышэўскім.
На сустрэчу з Багалевічам мы накіраваліся з камандзірам
узвода Мікалаем Зубакіным, Паўлам Дзіўнёвым і дзесяткам байцоў. Было
холадна, ішоў снег. Па лясной сцяжынцы Прося пры вяла нас у дом лесніка.
За намі непрыкметна рухалася група чырвонаармейцаў.
— Пабудзьце тут, я хутка вярнуся, — сказала дзяўчына.
Прося прыйшла праз гадзіну.
— Зараз прыдуць.
За вокнамі пачуліся крокі, на парозе выраслі дзве высокія
постаці. Шыракаплечы з барадой быў Багалевіч. Плышэўскі, тонкі, з
невялікімі светлымі вусамі, стаяў за яго спіной.
Багалевіч і Плышэўскі падышлі да стала. Атаман, не
спяшаючыся, разгладзіў бараду. Плышэўскі сеў у баку. Я ўважліва сачыў за
кожным рухам Багалевіча:
— Не буду гаварыць аб прычынах, якія прывялі нас сюды,
— пачаў Багалевіч. — Наваяваліся, хопіць. Пугай абуха не
пераб'еш... Я хацеў бы ведаць, ці могуць нам захаваць жыццё?
— Не мы вырашаем гэта. Усё будзе залежыць ад вас саміх.
Адзінае, аб чым я прашу,— захаваць нам жыццё.
Мы запыталіся, ці гатовы ён неадкладна скласці зброю.
— Нам патрэбна некалькі дзён, каб апавясціць нашых
людзей.
— Добра... Усе вы са зброяй павінны з'явіцца ў Нежын.
Тэрмін вызначым, але каб без выбрыкаў...
9 студзеня 1922 г. банда Багалевіча здалася. Усе яе
ўдзельнікі былі перададзены следчым органам і паўсталі перад судом. У
Асавецкай воласці, як і ўсюды ў Беларусі, аднаўляліся мір і парадак...
Да зместу |
|