Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 
 
 

3 герояў — у ворагі...



     Пракоп Адзярыха быў адным з тых першых камунараў, якія разам з Эмануілам Модзіным, Фёдарам Коўрыкам, Цімафеем Смірновым, Паўлам Калыска і іншымі прыйшлі ў 1927 г. на Мар'інскае балота, каб будаваць там камуну, ладзіць новае жыццё. Гэта пра яго пісаў Янка Купала ў паэме «Над ракой Арэсай»:

Да саўгаса «Сосны»
Па балоце — рэйкі, —
Гэта ад камуны
Йдзе вузкакалейка.

Правялі ўдарна
Па даўгім абшары
Зімою мінулай
Яе камунары...

Строіў Адзярыха
Для працоўных масаў —
Чырвонаармеец
Адстаўны да часу.

Не вучыўся ў ВТУЗах.
Не быў інжынерам,
Камунар быў толькі,
На аўто шлях мерыў...


     Па ўсіх правілах інжынернай навукі праклаў самавук Пракоп Адзярыха чыгунку па дрыгвяністым балоце. Камісія, якая прыехала прымаць работу, не давала веры: без спецыялістаў, без навуковых разлікаў выканана складаная і адказная работа! Але па вузкакалейцы ішлі цягнікі — і гэта была рэальнасць...
     Уся справа ва ўмелых і надзвычай працавітых руках камунараў, якім на пракладцы вузкакалейкі задаваў тон Пракоп Адзярыха. Адзярыхі прыехалі ў Камуну з-пад Слуцка, калі пачулі пра саўгас, загарэліся жаданнем будаваць яго. У малазямельнага селяніна Пятра Адзярыхі было трое сыноў: Пракоп, Адам і Васіль, а таксама дачка Ефрасіння. Пракоп праславіўся ў камуне сваёй шчырасцю і адданасцю ў рабоце, працавітасцю і кемлівасцю. У яго сапраўды быў талент у любой рабоце. Васіль быў ваенным лётчыкам, ім ганарылася ўся Камуна. Ён згарэў на сваім самалёце ў першыя дні вайны. Адам разам з сваёй маладой жонкай Алёнай былі трактарыстамі, прафесія іх на той час лічылася вельмі пачэснай і ганаровай... Загінуў Адам Адзярыха ў 1941 г., абараняючы Маскву.
     Трагічны лёс выдаўся герою купалаўскай паэмы Пракопу Адзярысе. Па ілжываму даносу ён быў арыштаваны ў 1937 г. і бясследна знік у гулагаўскіх засценках... Сыны яго, Іван і Канстанцін, застаўшыся сіротамі, хапілі нямала ліха ў дзяцінстве, а пасталеўшы, працавалі на тых палях, што адваёўваў у багны іх бацька. Дачка Пракопа Ніна ў гады вайны была сувязной партызанскага атрада на Любаншчыне.
     ...Адзярыхі, як і ўсе лепшыя сыны айчыны, аддалі жыццё за радзіму з верай у яе будучыню...
                                                                                                                         В. Ф. Рыгораў
 

Да зместу

       

да Вялікай Перамогі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©