Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 
 
 

Засталася памяць...


     Ва ўсе часы і ва ўсіх бітвах прымалі ўдзел нараджэнцы Любаншчыны, праслаўляючы свой край мужнасцю і адвагай. Такі народ тут жыве — ціхмяны, працавіты ў мірны час, ваяўнічы і рашучы ў гадзіну небяспекі для краіны... Не зганьбілі, не падвялі любанцы свой край і ў гады мінулай вайны, многія з іх пакрылі сябе неўміручай славай. Адзін з такіх малавядомых герояў — Павел Раманавіч Алейнікаў.
     Нарадзіўся П. Р. Алейнікаў у 1917 г. у в. Лапачоў Брод у беднай сялянскай сям'і. У савецкі час закончыў сямігодку, працаваў настаўнікам у в. Дубнікі. У 1937 г. яго прызвалі ў армію. Закончыў вучэбнае падраздзяленне і ў званні сяржанта пачаў армейскую службу.



На мемарыяльным знаку ў гонар 380 вяскоўцаў, нараджэнцаў Тальскага сельсавета, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, — прозвішча Героя Савецкага Саюза П. Р. Алейнікава


     У канцы 1939 г. 136-я дывізія, у якой служыў сяржант Алейнікаў, была кінута ў пекла савецка-фінляндскай вайны, і ў першы ж дзень ён атрымаў баявое хрышчэнне. Не раз хадзіў у фінскі тыл, прыносіў каштоўныя разведданыя. Асабліва вызначыўся ён у час прарыву славутай лініі абароны фінаў Манергейма ў раёне Кюрола ў лютым 1940 г. Асабістым прыкладам камандзір аддзялення Алейнікаў натхняў байцоў у час атакі. Уварваўшыся ў траншэю праціўніка, закідаў яго гранатамі, знішчыў варожы дзот з абслугай.
     7 красавіка 1940 г. сяржанту Алейнікаву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны ён быў ужо вопытным, загартаваным баямі воінам, і новае выпрабаванне сустрэў, як належыць бываламу байцу, герою.
     2 верасня 1941 г. часць, у якой служыў Павел Алейнікаў, накіравалася на фронт, на гэты раз — на барацьбу з гітлераўцамі. Пад Мелітопалем яна ўступіла ў бой. Час быў надзвычай напружаны і цяжкі, штодзень ішлі кровапралітныя бітвы. Чырвоная Армія адступала...
      1 лістапада 541-ы полк, у якім у якасці камандзіра аддзялення 7-й стралковай роты ваяваў П. Р. Алейнікаў, быў абкружаны і разбіты. Паступіў загад адступаць і вырывацца з акружэння, але выканаць яго было ўжо немагчыма. Пасля танкавай атакі гітлераўцаў уцалець удалося нямногім. Лёсы болынасці байцоў засталіся невядомымі. У галоўным упраўленні кадраў Міністэрства абароны Расіі Павел Алейнікаў і цяпер лічыцца без весткі прапаўшым.
      Павел Раманавіч вярнуўся ў родную вёску, пражыў тут усю акупацыю. У партызанскай барацьбе з-за цяжкага псіхічнага стану і ранення з кантузіяй восенню 1941 г. удзелу не прымаў.
     У ліпені 1944 г. П. Р. Алейнікаў быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію, і тут, на фронце, нібы навёрстваючы згублены час доўгай дэпрэсіі і бяздзейнасці, зноў паказваў узоры мужнасці і гераізму. На граніцы з Усходняй Прусіяй вораг абараняўся з асаблівай упартасцю. У адным з баёў на хутары Шмеркштэйн каля горада Прэйсіш Эйлау (цяпер п. Корнева Баграціёнаўскага раёна) 18 лютага 1945 г. П. Р. Алейнікаў загінуў смерцю храбрых. Ён нахаваны ў брацкай магіле. На мемарыяльнай пліце з прозвішчамі савецкіх салдат — Герой Савецкага Саюза П. Р. Алейнікаў.
                                                                                                                                             В. Р. Феранц
 

Да зместу

       

да Вялікай Перамогі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©