|
Юнацтва майго пакалення
3 успамінаў К. Н. Осіпава, камсамольца 20-х гадоў,
удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза.
Успамінаюцца 20-я гады, вёска Таль, куды я быў
накіраваны Бабруйскім акружным камітэтам ЛКСМБ для арганізацыі
камсамольскай работы. Тут была найболын шматлікая і баявая ва
ўсёй акрузе камсамольская ячэйка, створаны піянерскі атрад.
Камсамольцы арганізоўвалі для юных ленінцаў летнія піянерскія
лагеры, у якіх працавалі піянерважатымі. Сродкі выдзяляў сельскі
савет. Работа з дзецьмі лічылася галоўнай у камсамольскай ячэйцы.
Вялікую дапамогу ў гэтым сельскім камсамольцам аказвалі
любанскія актывісты — памятаю настаўніка Хініча, членаў бюро
райкома камсамола Сямёна Сухана, Фаму Падліпскага, Шкляра з
Асаўца.
Неяк мне прыйшлося выступіць з дакладам аб
камуністычным выхаванні дзяцей перад удзельнікамі настаўніцкага
семінара. Педагагічныя кадры ў той час складаліся ў асноўным з
тых, хто яшчэ да рэвалюцыі закончыў семінарыю або настаўніцкія
школы. Не ўсе разумелі свае задачы ў выхаванні новага чалавека,
не прымалі ўдзел ў камсамольскай рабоце. Тут мне дапамог
настаўнік Іван Гарбаленя. Ён прапанаваў правесці сумесны семінар
настаўнікаў і піянерскіх важатых.
Перад ад'ездам з Любані на адным са сходаў моладзі
мястэчка ішло абмерка ванне стварэння камсамольскага клуба. Да
гэтага часу для правядзення розных мерапрыемстваў і сходаў
наймалі прыватную кватэру ці выкарыстоўвалі Народны дом. У
мястэчку было некалькі сінагог. Моладзь прапанавала выкарыстаць
адну з іх. Нас падтрымаў райком партыі і райвыканком, але
патрэбна было зрабіць гэта так, каб не выклікаць незадаволенасці
з боку вернікаў. На дапамогу прыйшла яўрэйская моладзь. У адзін
з кірмашных дзён пасля кароткага мітынгу юнакі і дзяўчаты
накіраваліся да сінагогі і павесілі шыльду: «Маладзёжны клуб».
Нядоўга прыйшлося працаваць на Любаншчыне. Хутка
прызвалі ў Чырвоную Армію, але гэты перыяд быў для мяне вялікай
палітычнай школай.
Да зместу |
|