|
17 ліпеня 1924 г. быў арганізаваны
Любанскі раён з цэнтрам у мястэчку Любань. Плошча раёна складала
1600 кв. км, налічвалася 224 населеныя пункты, у якіх пражывала
30 140 чалавек. Сялянскіх гаспадарак — 5679. Пасля далучэння да
Любанскага раёна Гарадзяціцкага сельскага савета плошча раёна
павялічылася да 1657 кв. км, колькасць населеных пунктаў узрасла
да 347. У 1928 г. у раёне пражывала 33 838 чалавек, 31 678 з іх
— у сельскай мясцовасці.
20 жніўня 1924 г. сфарміраваны часовы выканаўчы камітэт
раённага савета ў складзе сямі чалавек: Багушэвіч (старшыня),
Арапучык, Бойка, Мазаляк, Іваноў, Штыцько, Шчарбовіч і двух
кандыдатаў — Канановіч і Абчынец. На агульным сходзе камуністаў
Любанскага раёна быў выбраны райком партыі. У склад яго ўвайшлі:
Арапучык (сакратар), Беляда (адказны за работу сярод членаў
партыі і камсамольцаў. в. Касцюкі), Багушэвіч (адказны за работу
сярод камуністаў і камсамольцаў м. Любань), Гальчэня (рэкамендаваны
для выбрання сакратаром ячэйкі ў в. Асавец), Штыцько (старшыня
райпалітасветкома). Праведзены пера выбары ў сельскія саветы,
якіх налічвалася дзевяць: Смольгаўскі, Ямінскі, Тальскі,
Любанскі, Турокскі, Нежынскі, Рачэнскі, Рэдкавіцкі, Асавецкі; у
1926 г. — М. Гарадзяціцкі. Старшынямі сельскіх саветаў выбраны
К. А. Жур, С. П. Ярмак, I. А. Ісайка, К. Шпакоўскі, М. Жук, Л.
Цярэшка.
7 — 8 снежня 1924 г. у м. Любань праходзіў раённы з'езд
саветаў, на якім прысутнічала 59 чалавек з правам рашаючага
голасу і 10 чалавек з правам дарадчага. 3 прывітальным словам да
дэлегатаў звярнуўся старшыня Любанскага райвыканкома Багушэвіч.
У склад райвыканкома былі абраны Штыцько, Арапучык,
Мурашкевіч, Марукевіч, Гальчэня, Іваноў, Севасцьянчык, I.
Каратчэня, А. Кацнельсон і тры кандыдаты — У. Сумар, П. Лагун і
Д. Пякельнік. Старшынёй Любанскага райвыканкома абраны Марукевіч.
Багушэвіч адазваны ў акрвыканком.
Да зместу |
|