Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 
 
 

Хлопец з Нежараўкі

     Рагоўскі Міхаіл Канстанцінавіч (н.15.6.1925 г. у в. Нежараўка) — партызан 64-й брыгады імя Чкалава, затым на фронце, сяржант, камандзір аддзялення разведкі. Вызначыўся ў баях на тэрыторыі Польшчы і Германіі. За мужнасць і гераізм М. К.Рагоўскі ўзнагароджаны ордэнам Славы трох ступеняў. Пасля вайны вярнуўся на радзіму, працаваў ва Урэцкім лясніцтве.
     Памёр 6.12.1981 г.

     Калі ў 1944 г. Міхаіла Рагоўскага прызвалі ў Чырвоную Армію, ён ужо не быў навічком у ваеннай справе. Змагаўся з ворагам у партызанскім атрадзе, быў разведчыкам.
     I вось Рагоўскі — радавы 498-га стралковага палка, кулямётчык. Асабліва запомніўся першы бой каля Брэста. Рагоўскі падпусціў атакуючых гітлераўцаў на блізкую адлегласць і нечакана адкрыў агонь. Не адзін фашыст знайшоў сваю магілу ад трапных куль маладога кулямётчыка.
     Хутка Міхаіл Рагоўскі атрымаў званне сяржанта, стаў камандзірам аддзялення. Было гэта ў Польшчы, перад Віслай. Усё было б добра, калі б не па трабавалася здаць кулямёт, да якога так прывык салдат. Давялося разжыцца трафейным. I праз некаторы час ён вельмі спатрэбіўся, калі пры ўзяцці горада Ябланна вораг спрабаваў контратакаваць, але натыкнуўся на моцны і трапны кулямётны агонь. Сяржант Рагоўскі знаходзіўся, як заўсёды, на месцы, а потым кінуўся ўрукапашную, паказваючы прыклад падначаленым, сам забіў двух гітлераўцаў. Дзякуючы рашучым дзеянням усяго падраздзялення баявая задача была паспяхова выканана. На грудзях Міхаіла Рагоўскага з'явіўся ордэн Славы III ст.
     Камандзір палка, Герой Савецкага Саюза палкоўнік Дудзецкі, уручаючы ордэн, сказаў:
     — Жадаю стаць поўным кавалерам!
     Як у ваду глядзеў...
     ...Германія. Як марылі байцы ўбачыць яе, дайсці! Але не ўсім гэта было наканавана. Рагоўскаму пашанцавала. А адзін нямецкі гарадок з назвай Зегемюль ён запомніў на ўсё жыццё. Каля яго ішлі асабліва ўпартыя баі, гітлераўцы кідаліся ў атаку за атакай. Наглы войскі неслі вялікія страты, а гітлераўцы яшчэ больш насядалі. Іх пад трымліваў кулямёт на высокай цаглянай башні. Рагоўскі непрыкметна дабраўся да яе з тыльнага боку, пралез у сярэдзіну і закідаў гранатамі кулямёт. Агонь сціх, нашы падраздзяленні змаглі, нарэшце, узняць галаву і рушыць наперад. Усё проста, і ўсё так складана, як і заўсёды на вайне... Сяржант Рагоўскі быў прадстаўлены да ордэна Славы II ст.

М. К. Рагоўскі

     I яшчэ раз вызначыўся старшы сяржант Рагоўскі, ужо франтавік-ветэран, у красавіку, пры ўзяцці вёсачкі Нойгарнім. Вораг трымаўся з упартасцю асуджаных. 3 байцамі Івановым і Серадой Рагоўскаму было загадана ўзяць палонных, каб даведацца аб абароне праціўніка. Яны выканалі заданне. Хутка пачаўся бой. Загінуў камандзір узвода, малады афіцэр, які некалькі дзён назад прыбыў на фронт з вучылішча. Рагоўскі прыняў камандаванне ўзводам на сябе, падняў байцоў у атаку і выбіў гітлераўцаў з займаемых пазіцый.
     Так палескі хлопец з Нежараўкі стаў поўным кавалерам ордэна Славы. Пажаданне камандзіра палка збылося...

В. Р. Феранц

 

Да зместу

       

да Вялікай Перамогі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©