|
ЗАСЛУЖАНЫЯ РАБОТНІКІ
РЭСПУБЛІКІ
Народнай адукацыі
Абразцова
Соф'я Антонаўна (1971 г.). Нарадзілася ў 1927 г.
у в. Гадзічаў Церахаўскага р. Гомельскай вобл. Пасля заканчэння
Гомельскага настаўніцкага інстытута ў 1949 г. пачала працаваць
настаўніцай біялогіі і геаграфіі Рачэнскай школы Любанскага
раёна.
Балвановіч
Надзея Міхайлаўна (1968 г.). Нарадзілася ў 1924
г. у в. Ліпнікі Слуцкага р. Мінскай вобл., перад Вялікай
Айчыннай вайной закончыла Слуцкае педагагічнае вучылішча. У 1944
г. пачала працаваць настаўніцай пачатковых класаў Паўстынскай
пачатковай школы, з 1948 г.—ва Урэцкай сярэдняй школе. У 1968 г.
прысвоена званне заслужанага настаўніка.
Безбародзька Ніна Іванаўна (1971 г.). Нарадзілася
ў 1935 г., з 1955 г. працавала настаўніцай пачатковых класаў у
Старадарожскім раёне. У 1976 г. пераехала ў г. п. Урэчча, дзе
свае веды і любоў аддавала дзецям малодшых класаў.
Бранкоўская
Аляксандра Андрэеўна (1975 г.). Нарадзілася ў
1929 г. у в. Астравок Слуцкага р., да Вялікай Айчыннай вайны не
паспела закончыць школу, а пасля вызвалення ў 1944 г. у сувязі з
цяжкім матэрыяльным становішчам павінна была працаваць.
Адначасова вучылася ў вячэрняй школе, у 1961 г. закончыла
гістарычны факультэт Мінскага педінстытута. 3 1962 г. працавала
настаўніцай рускай мовы і літаратуры ва Урэцкай сярэдняй школе.
Прысвоена званне заслужанага настаўніка.
Бяліцкі
Віктар Якімавіч (1967 г.). Нарадзіўся ў 1913 г. у
в. Сяльцо Старобінскага р., у 1934 г. закончыў Слуцкае
педагагічнае вучылішча і пачаў працаваць дырэктарам Соснаўскай
няпоўнай сярэдняй школы. Вучыўся завочна ў Гомельскім
педагагічным інстытуце. Закончыць яго ён не паспеў, у 1939 г.
быў прызваны на службу ў армію. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
сустрэў камісарам роты танкавага дэсанта. У 1942 г. часць, у
якой служыў
В. Я. Бяліцкі, пад Харкавам трапіла ў акружэнне. Цяжка паранены
Віктар Якімавіч трапіў ў палон. У красавіку 1945 г. быў
вызвалены, да 1947 г. служыў у Чырвонай Арміі. Пасля
дэмабілізацыі вярнуўся ў Любанскі раён, пачаў працаваць на
меснікам дырэктара Асавецкай школы, затым дырэктарам Соснаўскай
сярэдняй школы.
Жук Вольга
Гаўрылаўна (1967 г.). Нарадзілася ў 1923 г. у в.
Паўстынь Слуцкага р., перад вайной закончыла 9 класаў Урэцкай
сярэдняй школы. Пасля вызвалення раёна ў 1944 г. пачала
працаваць рабочай на чыгунцы, затым загадчыцай Крупенікаўскай
пачатковай школы.
Змітровіч
Мая Фёдараўна (1980 г.). Нарадзілася ў 1934 г. у
в. Зорка Буда-Кашалёўскага р. Гомельскай вобл. Закончыўшы
педагагічнае вучылішча, паступіла ў Мінскі педагагічны інстытут.
Працавала настаўніцай фізікі ў Турокскай школе, з 1963 г. — у
Любанскай СШ № 2. У 1995 г. Мая Фёдараўна стала пераможцай
конкурсу на атрыманне гранта заслужанага настаўніка сярэдняй
школы міжнароднага фонду Сораса ў галіне дакладных навук.
Кругленя
Апанас Іванавіч (1967 г.). Нарадзіўся ў 1914 г. у
в. Рэдкавічы Любанскага р., перад вайной закончыў педагагічныя
курсы і пачаў працаваць настаўнікам пачатковых класаў. У 1939 г.
прызваны ў Чырвоную Армію. У снежні 1941 г. полк, у якім служыў
Апанас Іванавіч, трапіў у акружэнне. Застаўшыся на акупіраванай
тэрыторыі, ён быў залічаны байцом партызанскага атрада імя
Гастэлы. Пасля вызвалення Любанскага раёна працаваў дырэктарам
Рачэнскай сямігодкі.. 3 1961 г. працаваў дырэктарам Сароцкай
школы. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём «Партызану
Айчыннай вайны» I ст.
Кузнечык
Тамара Аляксандраўна (1966 г.). Нарадзілася ў
1935 г. у в. Ісерна Слуцкага р., пасля заканчэння Слуцкага
педагагічнага вучылішча ў 1954 г. працавала настаўніцай, затым
дырэктарам Пластокскай школы.
Лебедзева
Ірына Барысаўна (1977 г.). Нарадзілася ў 1934 г.,
у 1956 г. закончыла Мінскі педагагічны інстытут і атрымала
назначэнне ў Рачэнскую школу Любанскага раёна. У 1964 г.
працавала настаўніцай гісторыі ў Любанскай сярэдняй школе № 2.
Шмат увагі Ірына Барысаўна надавала краязнаўству, яе артыкулы
друкаваў часопіс «Помнікі гісторыі і культуры».
Мастовіч
Марыя Рыгораўна (1968 г.). Нарадзілася ў 1912 г.
у в. Касцюкі, працавала ў калгасе «Камсамолец», у 1933 г.
накіравана на вучобу на рабфак пры БДУ. Пасля заканчэння яго
паступіла на біяфак універсітэта, але за кончыць не паспела —
пачалася вайна. Толькі ў 1946 г. атрымала дыплом выкладчыка
біялогіі. 3 1953 г. працавала ў роднай вёсцы.
Некрашэвіч Эмілія
Мікалаеўна (1960 г.). Нарадзілася ў 1923 г. у в.
Камень Старобінскага р., у 1941 г. закончыла сярэднюю школу. У
1944 — 1945 гг. працавала ў калгасе, затым настаўніцай
пачатковых класаў у Зажэвічах. У 1948 г. закончыла літаратурны
факультэт Маладзечанскага настаўніцкага інстытута, працавала
настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў Асавецкай і Нежынскай
сямігодках, Кузьміцкай сярэдняй школе.
Несцяровіч
Кацярына Сцяпанаўна (1959 г.). Нарадзілася ў 1910
г., у 1930 г. пасля заканчэння Рагачоўскага педтэхнікума
атрымала назначэнне на работу ў Стараюрковіцкую школу, дзе
працавала да 1974 г.
Няронская
Марыя Іванаўна (1960 г.). Нарадзілася ў 1918 г. у
в. Чырвоная ніва Чэрвеньскага р., у 1934 г. пачала працаваць
настаўніцай пачатковых класаў, завочна вучылася ў Мінскім
педагагічным інстытуце. У час акупацыі ўдзельнічала ў
партызанскай барацьбе. 3 1947 г. працавала настаўніцай ва
Урэцкай сярэдняй школе.
Пляханава
Ніна Гаўрылаўна (1965 г.). Нарадзілася ў 1924 г.
у в. Ольгаўка Стадолінскага р. Смаленскай вобл. У 1949 г., пасля
заканчэння Віцебскага педагагічнага інстытута, была накіравана
на работу настаўніцай біялогіі ва Урэцкую школу.
Радзько
Антаніна Агафонаўна (1960 г.). Нарадзілася ў 1920
г. у в. Баянічы, у гады Вялікай Айчыннай вайны з малымі дзецьмі
аказалася на акупіраванай ворагам тэрыторыі. Жыла ў в. Загалле,
якая ў гэты час стала цэнтрам партызанскага руху Мінскай
вобласці. Калі ў 1942 г. вырашылі наладзіць работу партызанскай
школы, Антаніне Агафонаўне, як былой настаўніцы, даручылі быць
загадчыцай. Каля 100 дзяцей наведвалі партызанскую школу. У
лютым 1943 г. у час карнай аперацыі будынак згарэў. У 1944 г. А.
А. Радзько арганізавала школу ў в. Загалле, з 1946 г. працавала
настаўніцай беларускай мовы і літаратуры.
Сянкевіч
Любоў Нічыпараўна (1965 г.). Нарадзілася ў 1927
г. у в. Н. Дуброва, пачала працаваць настаўніцай пачатковых
класаў адразу пасля заканчэння Слуцкага педагагічнага вучылішча
ў 1946 г.
Туміловіч
Франк Адольфавіч(1977 г.). Нарадзіўся ў 1926 г. у
в. Дубнікі, да вайны закончыў сямігодку. У жніўні 1944 г. яго
прызвалі ў дзеючую армію, змагаўся з ворагам у складзе 1-га
Беларускага фронта, удзельнічаў у баях пад Варшавай, на Одэры,
штурме Берліна. Пасля дэмабілізацыі ў 1945 г. пачаў працаваць
настаўнікам. Узнагароджаны ордэнам Славы III ст., медалямі «За
адвагу», «За вызваленне Варшавы».
Шаплыка
Аляксандр Ануфрыевіч (1941 г.). Нарадзіўся ў 1896
г. у в. Сарачы, у 1918 г. закончыў Панявежскую настаўніцкую
семінарыю. Усё жыццё працаваў настаўнікам на Любаншчыне — у
пачатковай школе, дырэктарам Любанскай сярэдняй школы. У гады
Вялікай Айчыннай вайны — партызан брыгады № 100 імя Кірава.
Меліярацыі
Кругленя Сцяпан
Іосіфавіч (1978 г.). Нарадзіўся ў 1919 г.,
працаваў начальнікам Любанскага меліярацыйна-будаўнічага
участка, начальнікам МУААС. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў у
дзеючай арміі.
Аховы здароўя
Паторская
Ізольда Антонаўна (1971 г.). Нарадзілася ў 1924
г., у 1950 г. узначаліла інфекцыйны аддзел Любанскай раённай
бальніцы і працавала на гэтай пасадзе да выхаду на пенсію.
Праводзіла вялікую прафілактычную работу сярод насельніцтва,
змагалася з небяспечнымі хваробамі. Узнагароджана ордэнам «Знак
Пашаны».
Сушчэня
Валянціна Сяргееўна (1981 г.). Нарадзілася ў 1936
г., пасля заканчэння Барысаўскага медыцынскага вучылішча
ўзначаліла Трайчанскі фельчарска-акушэрскі пункт, з 1962 г.—
Пластокскі.
Сувязі
Кваша
Мікалай Міронавіч (1981 г.). Нарадзіўся ў 1927
г., працоўную дзейнасць пачаў рабочым тэлефонна-тэлеграфных
ліній. У 1974 г. яму пры своены 6-ы разрад кабельшчыка-спайшчыка
лінейна-тэхнічнага вузла. Працуе на Любанскім раённым вузле
сувязі.
Сельскай гаспадаркі
Анісаў
Сяргей Трафімавіч (1982 г.). Нарадзіўся ў 1929
г., працаваў галоў ным інжынерам МТС Карэліцкага раёна. 3 1957
г.— галоўны інжынер Любанскай МТС, затым упраўляючы рай аб'
яднаннем « Сельгастэхніка ».
Гедрановіч
Валерий Аляксандравіч (1980 г.). Нарадзіўся ў
1927 г., усё сваё жыццё працаваў трактарыстам — у Любанскай МТС,
затым у калгасе «Чырвоная змена». У 1985 г. узначаліў падрадную
трактарную брыгаду.
Сыс Леанід
Іванавіч (1977 г.). Нарадзіўся ў 1935 г., пасля
дэмабілізацыі з арміі працаваў разнарабочым у калгасе «Чырвоная
змена». У 1958 г. прызначаны загадчыкам свінафермы, пастуніў на
завочнае аддзяленне сельгасакадэміі. 3 1979 г. працаваў галоўным
заатэхнікам.
Да зместу |
|