Павел Міхайлавіч Шпілеўскі
Нарадзіўся 12 лістапада 1823 года
ў вёсцы Шыпілавічы Любанскага раёна Мінскай вобласці. Яго бацька
працаваў прыходскім святаром у Рэчыцы, затым у 1819 годзе быў
накіраваны ў Шыпілавіцкую царкву, а ў 1825 годзе пераведзены ў
Ігумен (цяпер Чэрвень). Сям'я Шпілеўскіх была вялікаю — бацькі
выхоўвалі сямёра дзяцей. Павел быў трэцім. Глядзела дзяцей
свяшчэнніка звычайная шыпілавіцкая сялянка Агата Касьмінава, якую
потым забралі ў Ігумен. Яна з пашанай прыгадваецца П.М. Шпілеўскім у
“Падарожжы па Палессі і Беларускім краі” як цудоўная апавядальніца
казак.
3 1837 па 1843 гады Павел Міхайлавіч вучыўся ў Мінскай
духоўнай семінарыі, якая знаходзілася ў Слуцку. Пасля заканчэння
семінарыі працягваў вучобу ў Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Гэтую
навучальную ўстанову ён скончыў са званнем кандьщата багаслоўя.
Працаваў святаром у вёсцы Лошніца на Барысаўшчыне. Бацькі ў гэты час
жылі ў Ігумене. Потым быў прызначаны выкладчыкам славеснасці ў
Варшаўскае павятовае духоўнае вучылішча. Праз пяць гадоў звольніўся
з пасады і пераехаў у Пецярбург. Там са снежня 1853 года працаваў
пакаёвым наглядчыкам у Галоўным педагагічным інстытуце, а з
красавіка 1855 года — настаўнікам школы пры экспедыцыі падрыхтоўкі
дзяржаўных папер.
Смерць Паўла Міхайлавіча Шпілеўскага прайшла амаль
незаўважанай. Толькі праз пэўны час з'явіўся кароткі некралог без
подпісу ў Пецярбургскім "Месяцаслове на 1863 год", дзе паведамлялася,
што П.М. Шпілеўскі памёр у Санкт-Пецярбургу 29 кастрычніка 1861
года.
Нястомны
этнограф, пісьменнік, публіцыст
Творчыя працы П.М. Шпілеўскага
Сказ пра Беларускае Палессе
(Да 152-годдзя выхаду кнігі П.М.
Шпілеўскага "Падарожжа па Палессі і Беларускім краі")
Колядные
повечорки
Вечернее собрание девиц во время рождественских святок,
оканчивающееся с рассветом (П.М. Шпілеўскі)
Юрьев-день
(П.М. Шпілеўскі)
Да зместу |