Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 
 
 

Акадэмік з Обчына

Ганаровы грамадзянін раёна з 1999года


      Анатоль Паўлавіч Дастанка — вядомы беларускі вучоны, сапраўдны член Акадэміі навук Беларусь Нарадзіўся ў 1937 г. у  в. Обчын. Дзяцінства яго забрала вайна, Анатоль нічым не выдзяляўся сярод равеснікаў, вясковых хлапчукоў. Добра — бацька вярнуўся жывым з вайны, жывы, хоць увесь паранены, інвалід. Ён зноў сеў за рычагі трактара, працаваў у МТС, пакуль дазваляла здароўе.

А. П. Дастанка

      Сям'я Дастанкаў ведала і нястачу, і цяжкую сялянскую працу. Падлеткам Анатоль ужо працаваў нараўне з дарослымі ў сваёй гаспадарцы і ў калгасе. I вучыўся старанна, сумленна... У школе—у адной з сялянскіх хат, калі марыў не пра кавалак хлеба, а пра добрую кнігу, і потым пасля некалькіх гадоў работы на заводзе ў радыётэхнічным інстытуце на кафедры электравакуумнай і паўправадніковай тэхнікі, і калі ўзначальваў аддзел электронна прамянёвай тэхналогіі мікраэлектронікі.
      У 1970 г., калі ў Мінску быў адкрыты інстытут, А. П. Дастанка, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, арганізаваў і ўзначаліў кафедру тэхналогіі радыёэлектроннай апаратуры. Пад кіраўніцтвам ужо прафесара  А. П. Дастанкі пастаўлены рад курсаў па фізіка-хімічных асновах мікраэлектронікі і тэхналогіі мікрасістэм, падрыхтаваны лабараторныя практыкумы і вучэбна метадычныя дапаможнікі агульным аб'ёмам звыш 80 друкаваных аркушаў. Створана галіновая навукова-даследчая лабараторыя МЭП СССР.
     Анатоль Паўлавіч — адзін з найбольш буйных і вядомых вучоных у сваёй галіне. Ім асабіста і ў сааўтарстве з іншымі даследчыкамі апублікавана звыш 300 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі, падручнік, навуковыя дапаможнікі. На рахунку доктара навук А. П. Дастанкі звыш 235 вынаходніцтваў, шмат патэнтаў. Сем з іх куплены буйнейшымі фірмамі Японіі, ЗША, Галандыі.
     А. П. Дастанка кіруе рэспубліканскай праграмай фундаментальных даследаванняў у галіне паўправадніковай мікраэлектронікі. Распрацаваныя ім новыя тэхналогіі, матэрыялы і абсталяванне выкарыстоўваюцца ў вучэбнай і навуковай практыцы, у серыйную вытворчасць укаранёны больш 80 сучасных вырабаў мікраэлектронікі і магутных лазерных канструкцый і сістэм. Паўправадніковыя прыборы ўжываюцца ў самых складаных і навукаёмкіх вырабах і машынах, напрыклад на касмічным караблі «Буран».
     Сапраўдны член АН Беларусі А. П. Дастанка спалучае навуковую дзейнасць з вялікай навукова-арганізацыйнай і грамадзянскай работай. За заслугі ў развіцці мікраэлектронікі, падрыхтоўку навуковых і педагагічных кадраў ён удастоены звання «Заслужаны вынаходнік СССР», з'яўляецца лаўрэатам конкурсу АН СССР па фундаментальных праблемах мікраэлектронікі, лауреатам Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне навукі і тэхнікі.
     У студзені 1996 г. А. П. Дастанка прызначаны старшынёй Вышэйшага атэстацыйнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

В. I. Карпіевіч

 

Да зместу

       

да Вялікай Перамогі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©