|
Паэт, грамадзянін...
Ганаровы грамадзянін раёна з 2001
года
I. А. Муравейка
Муравейка
Іван Андрэевіч (н. 21.10. 1921 г. у в. Таль) —
паэт, самабытны і цікавы, на ўсё свае доўгае жыццё застаўся
верным роднаму кутку, нікуды не выехаў з Любані. Тут працаваў у
раённай газеце, ствараў свае творы, у якіх апяваў Палессе,
успамінаў перажытае... Куды толькі ні кідаў яго лес за доўгія
гады, але ён заўсёды вяртаўся сюды, на бераг Арэсы. А перажыць
давялося сапраўды нямала. Яшчэ ў школьныя гады ў юнака
акрэслілася цяга да роднага слова, вызначыліся літаратурныя
здольнасці. Паступіў у Беларускі камуністычны інстытут
журналістыкі, але ў тую ж восень Чырвоная Армія рушыла на захад,
да берагоў Заходняга Буга, і Іван Муравейка на многія гады
апрануў салдацкі шынель. Але баявое хрышчэнне атрымаў толькі
праз два гады, на другой вайне, на Віцебшчыне ў ліпені 1941 г.
Смаленск, Ярцава, жудасная Салаўёўская пераправа праз Днепр,
Ельня... Не доўгім, але пакутліва цяжкім быў шлях Муравейкі ў
тыя пякельныя летнія дні. 22 жніўня ў адным з баёў побач
узарвалася варожая міна, асколкамі якой быў цяжка паранены Іван
Андрэевіч.
Амаль паўгода знаходзіўся Муравейка ў шпіталі на Алтаі.
Потым было вайсковае вучылішча, а праз пяць месяцаў паскоранай
вучобы зноў фронт. Цяпер ён быў малодшым лейтэнантам,
мінамётчыкам. Дарога ляжала на захад ад Волгі, зноў праз Днепр,
а далей былі Вісла, Одэр, Шпрэе... 3 восені 1944 г. Іван
Муравейка быў ужо супрацоўнікам дывізіённай газеты, потым —
карэспандэнтам армейскай.
У Любань вярнуўся толькі ў маі 1947 г. у пагонах
старшага лейтэнанта, з трыма баявымі ордэнамі на грудзях і
многімі медалямі. Адпачыў, падлячыўся і пачаў працаваць у
Любанскай раённай газеце адказным сакратаром, намеснікам
рэдактара, рэдактарам. У пачатку 60-х гадоў закончыў Вышэйшыя
літаратурныя курсы ў Маскве. Да гэтага часу ў яго было ўжо
нямала надрукаваных вершаў — ад першай спробы пяра яшчэ ў
даваенныя гады ў дзіцячых і піянерскіх газетах і часопісах, у
армейскім друку — аб вайне, баявых таварышах, вогненных дарогах
да Перамогі... Але сапраўднае сваё прызванне паэт знай шоў у
дзіцячай літаратуры, у вершах і казках для тых, дзеля будучыні
якіх салдат ішоў у атаку... У 1955 г. выйшла першая кніжка паэта
«Песня над палямі», а ўсе астатнія — для дзяцей. Былі такія
часы, што выходзілі яны амаль штогод. Звыш 10 кніг для дзяцей
малодшага школьнага ўзросту напісаў паэт. Многія вершы Івана
Муравейкі ўвайшлі ў зборнікі, дзіцячыя энцыклапедыі, буквары.
Мінулае, перажытае не магло не даваць знаць пра сябе, у
думках паэт часта вяртаўся ў сваю баявую маладосць. I вось у
1991 г., у год 70-гадовага юбілею паэта, у выдавецтве «Юнацтва»
выйшла кніга Івана Муравейкі «Пры нёс з вайны», дзе змешчаны
франтавыя замалёўкі, успаміны, дзённікі, былі, гумарэскі... На
яго вершы напісаны песні, на радзіме асаблівай папулярна сцю
карыстаецца «Песня пра Любань» кампазітара П. Якавенкі. 3 1953
г.
I. А. Муравейка — член Саюза пісьменнікаў, у 1982 г.
яму прысвоена званне заслужанага работніка культуры Беларусь
...Жыве ў Любані паэт. Чалавек, грамадзянін... Яго
жыццё, праца, творчасць могуць служыць узорам для землякоў,
прыкладам адданасці роднаму краю, які Іван Муравейка апеў і
праславіў.
В. Р. Феранц
ЧЫРВОНЫ СНЕГ
Не веру я, што людзям сняцца
Сны каляровыя не часта.
Чаму ж штоночы сніцца мне
Чырвоны снег?
Чырвоны снег...
Ішлі ў атаку батальёны,
I станавіўся снег чырвоны.
Упаў і я ўскрай сяла,
I чырвань вочы апякла.
Таму і сніцца часта мне
Чырвоны снег,
Чырвоны снег...
Такое помніцца і ў сне.
ЦЁТКА ЗОСЯ
Яшчэ на золак не паказвае,
I зоры бліскаюць расой.
А дзесь вядро ціхенька бразнула,
I скрыпнуў журавель праз сон.
Яшчэ блукаюць сны па вуліцы,
I толькі ў хаце за мастком
Адно акенца расплюснулася,
Глядзіць вясёлым аганьком.
I комін шэраю хусцінкаю
Камусь прыветна замахаў.
Паслухайце: ўжо вёдры дзынькаюць
Каля ўсіх суседніх хат.
Далей... далей... Ужо сяло ўсё
Не спіць — да крайняга двара.
Калі устала цётка Зося,
Усім тады ўставаць пара.
Хто-небудзь скажа:— Вам не трыццаць,
Час на спачын, дагледзіць сын.
Вы ж не прысядзеце, як бьщцам
Вам трэба болей, як усім...
А цётка Зося:— Дзеткі, дзеткі,
Жыццём умейце даражыць.
Адпачывацьмем на тым свене,
На гэтым свеце трэба жыць.
I жыць не так, як набяжыць...
Іван Муравейка
Да зместу |
|