|
Слабада Аляксандр Іванавіч
Ганаровы грамадзянін раёна з 2001
года
А. I. Слабада
Нарадзіўся ў 1920
г., юнаком уступіў у калгас, потым служыў у арміі. 3 першых дзён
Вялікай Айчыннай вайны на фронце. 3 ліпеня 1941 г. па чэрвень
1942 г. камандаваў узводам разведроты на Заходнім фронце,
удзельнічаў у баях пад Магілёвам, Оршай, Смаленскам, абараняў
Маскву. У 1941 г. за паспяховую аперацыю па ўзяццю ў палон
«языка» ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Другі ордэн
Чырвонага Сцяга атрымаў Аляксандр Слабада ў лютым 1942 г. Быў
паранены, пасля шпіталя — зноў на фронце. У лістападзе 1942 г.
ён накіраваны ў тыл ворага, камандаваў партызанскім атрадам № 3
брыгады імя Ленінскага камсамола на Віцебшчыне, быў цяжка
паранены.
У 1961 г. А. I. Слабада прызначаны сакратаром
Любанскага райкома партыі. Тыя гады напоўнены небывалым
працоўным энтузіязмам, менавіта тады раён узняўся на вышэйшыя
рубяжы дасягненняў ва ўсіх галінах. Многія перадавікі
вытворчасці былі ўдастоены высокіх урадавых узнагарод, лепшым з
іх, у тым ліку А. I. Слабадзе, прысвоена званне Героя
Сацыялістычнай Працы.
Да зместу |
|