Віктарыны
Літаратурная віктарына
"Нарадзіўся я ў той старане..."
1. Месца, год, дата нараджэння Ул. Паўлава.
2. Каго ў в. Замошша клікалі за вочы Палітруком?
3. Якія паэтычныя творы, прысвечаныя в. Замошша,
аднавяскоўцам выведаеце?
4. Аповесць аб Любаншчыне ў часы вайны, дзе
ўпамінаецца старшыня Загальскага сельсавета Карнееў.
5. У якой аповесці Ул. Паўлава напачатку апісаны
падзеі ў в. Залессі ў першыя дні вайны?
6. Які верш Ул. Паўлава стаў своеасаблівым гімнам
г. Любань, хто напісаў музыку да яго?
7. Дапоўніце радкі вядомага верша Ул. Паўлава "Замошская
рота"
Не трэба слязы, ні адкрытай, ні ўпотай,
Ні родных, ні блізкіх.
За вескай Замошша сабралася рота
Пад абеліскам.
8. Пасля дэмабілізацыі з арміі, не знімаючы
вайсковага абмундзіравання, Ул. Паўлаў паступіў на аддзяленне
журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. У якім гэта было годзе?
9.
... Зняўшы шапкі,
Ідуць
Да былых партызанскіх
Стаянак
Ветэраны,
У якіх
Аж да гэтага раны шчымяць.
Вядомы верш Ул. Паўлава прысвечаны і называецца...
10. 3 якога твора адзін з герояў — Яўген Фаміч
Жарнасек, старшы лейтэнант.
11. Напрыканцы якой аповесці мы знойдзем цэлы
слоўнік замошскага лексікона?
Да зместу |