|
Атрадненская
дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа
У 1929 г. была арганізавана 4-х камплектная школа. Размяшчалася
яна ў в.Старая Дуброва. Колькасць вучняў дасягала 100 чалавек.
У 1935 г. Школа была перанесена ў в. Бычкі (сучаснае Атраднае).
Дырэктарам быў Біёнчык Іван Ульянавіч, першы настаўнік –
Баркоўскі Аляксандр Іванавіч. Першыя вучні: Каляда А., Нямковіч
М.
У гады Вялікай Айчыннай вайны школа была разбурана, а ў 1945 г.
нанава адбудавана.
З фронту вярнуўся і працягнуў педагагічную дзейнасць Біёнчык
І.У. Першым піянерам школы стаў Зубеня М. М.
У 1951 г Бычкоўская школа стала васьмігадовай.
У 1959 – 1960 гг. У школе адбыўся першы выпуск васьмікласнікаў.
У 1963 г. Піянерскай дружыне прысвоена імя Дз.Ц.Гуляева. З 1968
г. дырэктарам школы быў Мяцельскі Міхаіл Раманавіч У гэты час
каля школы адкрыты помнік загінуўшым военам-землякам.
Сёння школа – двухпавярховы цагляны будынак са светлымі класамі,
прасторнымі калідорамі, вялікай спартыўнай залай. Будаўніцтва
гэтай школы пачалося ў 1969 г.
У 1971 г. Атраднаўская сярэдняя школа гасцінна адчыніла дзверы ў
краіну ведаў цікавым першакласнікам.
У 1975 г. дырэктарам Атраднаўскай сэрэдняй школы стаў Трубчык А.
М.
З 1 верасня 2005 года УА “Артаднаўская ДзАСШ” кіруе дырэктар
Макарэвіч Наталля Уладзіміраўна.
Да зместу |
|