|
Палічынская
дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа
Паспяховасць сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны
ў значнай ступені залежыць ад творчага, інтэлектуальнага
патэнцыялу нацыі.
У вырашэнні задач па яго нарошчванні вядучая роля
належыць школе, дзейнасць якой накіравана на якасныя змены ў
змесце адукацыі, абнаўленні вучэбна-выхаваўчай работы,
забеспячэнні пераемнасці і бесперапыннасці адукацыйнага працэсу.
У кожнага часу – свой шлях да ведаў, але заўсёды ў
спарве навучання і выхавання вялікая роля належыць настаўніку.
Жыццё перад настаўнікам больш, чым перад якім іншым чалавекам,
ставіць многа нестандартных праблем. Уменне вырашаць іх творча,
з аптымальным эфектам вызначае прафесійны поспех, ступень
задаволенасці сабой, жыццём.
Кожны з настаўнікаў марыць працаваць у добрым
педагагічным калектыве, а яго можна назваць такім толькі тады,
калі калектыў можа з гатоўнасцю ўспрымаць усё новае, не губляючы,
не адмаўляючы той станоўчы вопыт, які быў накоплены старэйшымі
пакаленнямі настаўнікаў.
Трэба зазначыць, што ў створанай адукацыйна-выхаваўчай
прасторы Палічынскай школы, вялікую ролю адыгрываюць
настаўнікі-ветэраны педагагічнай працы. Іх памятаюць, пра іх
клапоцяцца, пра іх цёплае слова.
Доўгі час у раней Калінаўскай школе працаваў
настаўнікам матэматыкі і завучам школы Сярко Серафім Цітавіч,
1910 года нараджэння, які меў незакончаную вышэйшую адукацыю.
Доўгі час працаваў у школе выкладчыкам працоўнага навучання
Сушчэня Васіль Паўлавіч, 1925 года нараджэння. У свой час
скончыў Слуцкае педагагічнае вучылішча. Удзельнік Вялікай
Айчыннай вайны. За мужнасць і гераізм, праяўлены ў гады Вялікай
Айчыннай вайны, быў узнагароджаны Ордэнам Славы І і ІІ ступені,
медалямі.
Сулім Любоў Фёдараўна, 1929 года
нараджэння, ўсё сваё жыццё працавала настаўніцай рускай мовы і
літаратуры ў Калінаўскай школе. Былыя выпускнікі памятаюць яе
ўрокі, часта наведваюцца да яе зараз.
Плённы ўклад у работу школы ўнесла і Скварцова
Наталля Сяргееўна, 1919 года нараджэння, настаўніца
беларускай мовы і літаратуры. Наталля Сяргееўна скончыла
Мазырскі педагагічны інстытут і пасля яго заканчэння ўвесь час
працавала ў Калінаўскай школе. 2 гады Наталля Сяргееўна
працавала ў свой час дырэктарам.
Ветэранам педагагічнай працы з’яўляецца і Высоцкі
Мікалай Міканоравіч, 1919 года нараджэння. Скончыў Мазырскі
педагагічны інстытут, атрымаў спецыяльнасць хіміка-біёлага. Яго
ўрокі вылучаліся змястоўнасцю, мелі цесную сувязь з жыццём.
Мікалай Міканоравіч – удзельнік Вялікай Айчынный вайны, мае
шэраг дзяржаўных узнагарод.
Да зместу |
|