|
Тальскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад
-
агульнаадукацыйная сярэдняя школа
Гісторыя Тальскай школы пачынаецца з 19
стагоддзя. У гэты час у вёсцы Таль адкрылася царква Святой
Тройцы, а пры ёй у 1862 годзе –царкоўнапрыходская школа ў
звычайнай сялянскай хаце.У школе дзеці знаёміліся з асновамі
арыфметыкі, стараславянскага і рускага чытання. З успамінаў
старэйшых вядома, што першай настаўніцай была дачка свяшчэнніка
Варанец Соф’я Канстанцінаўна. Памятаюць, што яна была вельмі
жорсткай і выкарыстоўвала фізічнае пакаранне. Акрамя яе
памятаюць яшчэ адну настаўніцу - Філіповіч Веру.
Насельніцтва вёскі ў той час у асноўным было
непісьменным, толькі 2,5% жыхароў валодала граматай. У школе
навучаліся толькі хлопчыкі.У 1862 годзе налічвалася 22 навучэнцы.
Заняткі вяліся з кастрычніка (ад Пакровы) да красавіка (да
Вялікдзеня).
У 1910 годзе на месцы сучаснай аптэкі быў пабудаваны
будынак школы. У гэтым будынку вучыўся першы клас. У школе
працавалі прыезжыя настаўнікі.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі была адкрыта пачатковая школа. У
ёй навучанне працягвалася 5 гадоў. А з 1930 года – 7 гадоў.
У вёсцы Таль, як адным з найбольш буйных населеных
пунктаў раёна, у 1925 годзе была адкрыта хата-чытальня. У ёй
налічвалася больш за 700 кніг, было 135 чытачоў.
Ліквідацыя непісьменнасці праходзіла вельмі марудна,
так як лікпункты і школы малапісьменнасці былі зусім не
забяспечаны алоўкамі, прыходзілася пісаць вуглём.Толькі 30% было
забяспячэнне падручнікамі і то старымі, нягоднымі. Сшыткамі –
15%. З такім забяспячэннем вучняў у лікпунктах і школах не маглі
выканаць пастаноў партыі і ўрада аб ліквідацыі малапісьменнасці
ў БССР у 1933 годзе. Трэба было ў хуткім часе забяспечыць
лікпункты і школы усім неабходным.
Пасля прыняцця ўрадам Пастановы, якая патрабавала
абавязковае навучанне дзяцей 8-11 гадоў, было арганізавана
абавязковае навучанне непісьменных рабочых і калгаснікаў ва
ўзросце да 50 гадоў, насельніцтва іншых катэгорый да 45 гадоў.
У гады Вялікай Айчыннай вайны школа не працавала. Яна
аднавіла сваю работу пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх
захопнікаў у 1944 годзе. У гэты час школа знаходзілася ў будынку
сучаснай бальніцы і аптэкі. У цяжкіх умовах пачыналі школьнікі
свій першы пасляваенны год. Заняткі праводзіліся ў
непрыстасаваных памяшкання. Не было падручнікаў, сшыткаў,
пісьмовых прылад. У такі складаны час дырэктарам школы працаваў
Бялькевіч Якаў Гаўрылавіч. Пасля Бялькевіча Я.Г. дырэктарам
школы становіцца Есмантовіч Мікалай Іванавіч.
У 1950 годзе ў школе навучалася 453 вучні, працавала 12
настаўнікаў. З цягам часу колькасць педкадраў павялічвалася. У
1953 годзе іх было ўжо 19.
У 1964 годзе пачалося будаўніцтва новай трохпавярховай
сярэдняй школы.узводзіла яе Слуцкае СУ- 15. Актыўна дапамагалі
бацькі і дзеці. Будаўніцтва завяршылі за год.
Першага верасня 1965 года адбылося адкрыццё новай школы, у якой
на той момант навучаўся 731 вучань. Першым дырэктарам сярэдняй
школы быў Сінякевіч Вячаслаў Іванавіч, які працаваў на гэтай
пасадзе да 1972 года.
З 1972 года да 1978 года дырэктарам школы працавў
Руновіч Уладзімір Мікалаевіч.
З 1978 года па 1982 год дырэктар школы Туміловіч Франк
Адольфавіч. Пры ім Тальская СШ з’яўлялася школай-комплексам.
З 1982 года па 1986 год дырэктар школы Міхаленя Іван
Мікалаевіч.
У 1986 годзе дырэктарам школы быў назначаны Габец
Аляксандр Аляксандравіч, які працаваў на гэтай пасадзе да
1989года.
З 1989 года па 1998 год дырэктарам працаваў Даеў
Аркадзь Мікалаевіч.
З 1998 года па сённяшні дзень дырэктарам школы працуе былая
выпускніца Тальскай СШ Лазоўская Валянціна Міхайлаўна.
Да зместу |
|