|
Такое кароткае жыццё...
Брагін
Аляксей Фёдаравіч (н. 14.3. 1905 г.) —
арганізатар і кіраўнік партызанскага руху на Беларусі. Да вайны
працаваў сакратаром Мінскага абкома КП(б)Б. Пакінуты для
падпольнай работы ў тыле ворага, займаўся стварэннем падпольных
райкомаў, арганізацыяй партызанскіх атрадаў на тэрыторыі Мінскай
і Палескай абласцей. Быў схоплены ворагамі ў кастрычніку 1941
г., пасля доўгіх допытаў і катаванняў забіты пры спробе пабегу.
А. Ф. Брагін пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Леніна. Яго
імем была названа партызанская брыгада.
Нядоўгім быў удзел у вайне А. Ф. Брагіна. Трагічна
склаўся яго лес, столькі ён мог бы яшчэ зрабіць — і не паспеў за
свае 36 гадоў... На пасадзе сакратара Мінскага абкома КП(б)Б ён
таксама працаваў нядоўга, з сакавіка 1941 г. За гэты час паспеў
пазнаць людзей у вобласці, пазнаёміцца са станам спраў — і
наступіў чорны дзень 22 чэрвеня. 3 самага пачатку вайны Аляксей
Фёдаравіч акунуўся ў яе пекла, у неспакойную, трывожную, новую
для яго ваенную справу, у якой паказаў сябе стойкім і мужным
байцом.
У той цёмны асенні вечар А. Ф. Брагін разам з членам
бюро Мінскага абкома Я. Д. Гарбачовым накіраваўся на сустрэчу з
падполыпчыкамі ў былы саўгас «10-годдзе БССР». Нечакана ў
вячэрнім змроку каля пасёлка Багуслаўка натыкнуліся на варожую
засаду. Правакатар, з мясцовых, паказаў на Брагіна. Пачалася
перастрэлка, Аляксей Фёдаравіч быў паранены. Гарбачоў выносіў
таварыша з поля бою, але нечакана наляцела некалькі конных
гітлераўцаў.
Помнік А. Ф. Брагіну ў Любані
Знямоглага ад страты крыві А. Ф.
Брагіна схапілі, прывезлі ў в. Турок. Доўга цягнуліся жорсткія
допыты патрыёта. Сакратар абкома, паранены і знямоглы, страціўшы
шмат крыві, мужна пераносіў катаванні і здзекі. На адным з
допытаў схапіў стул і ўдарыў фашыста, кінуўся да акна, але
варожая куля дагнала патрыёта... Раз'юшаныя гітлераўцы
забаранілі хаваць А. Ф. Брагіна.
У гарадскім скверы Любані ў 1964 г. устаноўлены помнік
А. Ф. Брагіну (скульптар Б. Івонцьеў) — рашучы разварот плеч,
мужны, ад крыты твар. Такім яго ведаюць і памятаюць любанцы,
адважным і смелым воінам, барацьбітом. Імя А. Ф. Брагіна,
узнагароджанага ордэнам Леніна і медалём «Партызану Айчыннай
вайны» I ст., носіць адна з вуліц г.Любані.
В. Р. Феранц
да зместу |
|