|
Падпольшчыкі і члены іх
сямей, расстраляныя нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў жніўні 1943
г.
БЕЗБАРОДЗЬКА I. Ф.
БРАНІЦКІ I. Ф.
КАЛПАКОЎ Д. I.
ПУПКЕВІЧ Ю. В.
РАДКЕВІЧ I. Т.
РАДКЕВІЧ В. А.
РЫМАШЭЎСКІ I. Н.
СІДАРЭНКА М. I.
СІЛЬВЕСТРОВІЧ X. А.
ЧАШЧЫН Н. П.
Непадалёку ад в. Старасек, ва ўрочышчы Зыслаў, дзе ў
гады вайны сярод непраходных балот базіраваліся Мінскія
падпольныя абкомы КП(б)Б і ЛКСМБ, Любанскія падпольныя райкомы
КП(б)Б і ЛКСМБ, штабы партызанскага злучэння Мінскай вобласці,
партызанскай брыгады № 25 імя П. К. Панамарэнкі, быў абсталяваны
партызанскі аэрадром, выдаваліся падпольныя рэспубліканскія
газеты «Звязда», «Чырвоная змена» і раённая газета «Кліч Радзімы»,
у 1969 г. узведзены мемарыяльны комплекс (архітэктар Г. Заборскі).
Галоўны манумент комплексу — 14-метровы абеліск у трох
вертыкальных плоскасцях з надпісамі-прысвячэннямі ў гонар
падпольных Мінскага абкома КП(б)Б, ЛКСМБ, Любанскіх райкомаў КГГ(б)Б
і ЛКСМБ, штабоў партызанскага злучэння Мінскай вобласці і
партызанскай брыгады № 25 імя П. К. Панамарэнкі. У трох брацкіх
магілах пахавана 290 савецкіх воінаў і партызан. Іх аб'ядноўвае
помнік-скульптура старога ў жалобе (скульптар А. Якавенка) і
шэсць пліт з імёнамі загінуўшых. На месцы партызанскага
аэрадрома — памятны знак у выглядзе вітка спіралі з прапелерам.
На месцы базіравання атрадаў адноўлена шэсць зямлянак. Пры
ўездзе і выездзе з вострава — мемарыяльныя знакі ў выглядзе
факелаў.
назад |
|