|
Калгаснікі загальскага
сельсавета напапярэдні Вялікай Айчыннай вайны
Цікавячы нас раён знаходзіцца на паўднёва-ўсходняй
ускраіне Мінскай вобласці і ўваходзіць у састаў Беларускага Палесея.
Мясцоваець гэта пакрыта вялікімі абшарамі балот і лясоў. Адлеглаець
ад Загалля да раённага цэнтра Любань складае 40—45 км, а да
чыгуначнай станцыі Урэчча—каля 90 км.
Перад Вялікай Айчыннай вайной тут было чатыры калгасы—«Чырвоны
Кастрычнік» (вв. Загалле і Татарка), імя Карла Маркса (в. Старасек),
«Рассвет» (вв. Жывунь і Падлуг, пас. Аснічкі і Фамін Рог), «Шлях
сацыялізма» (в. Баянічы), а таксама саўгасы «Жалы» і «Сосны».
Калгасы былі арганізаваны ў 1929—1930 гг. Новы лад карэнным чынам
змяніў воблік Загальшчыны, яе быт і культуру. У працэсе калектыўнай
дзейнасці ў калгасах склаліся новыя адносіны паміж людзьмі, асновай
якіх стала грамадская ўласнасць на сродкі вытворчасці.
Калгасны лад даў магчымасць сялянам Загальшчыны
належным чынам выкарыстаць тую вялікую дапамогу, якую аказвала ім
Савецкая дзяржава. На палях цяпер працавалі трактары і іншыя
складаныя машыны, Вялікія работы былі прароблены таксама па асушэнню
балот. Асушэнне Арэскага балотнага масіву зрабілася ў перадваенныя
гады адной з найбольш выдатных з'яў у сацыялістычным будаўніцтве
нашай рэспублікі. Для калгасаў Загальшчыны гэта дало магчымасць
пашырыць свае землі на сотні гектараў.
Грамадская гаспадарка калгасаў расла і ўмацоўвалася з
кожным годам. Напярэдадні вайны на кожныя 100 гектараў пахаці,
сенажацей і пашы тут было ўжо звыш 20 галоў буйнай рагатай жывёлы.
На палях вырошчваліся багатыя ўраджаі збожжавых і тэхнічных культур.
Вытворчае жыццё калгасаў вялося па плану. Роля кожнага
хлебароба ў агульным працоўным працэсе вызначалаея патрабаваннямі і
інтарэсамі калектыву. Распарадак працоўнага дня, які ўстанаўліваўся
самімі калгаснікамі, уносіў у вытворчы быт сям'і невядомы да гэтага
характар арганізаванасці дамашняга ўкладу.
Ва ўсіх калгасах былі пабудаваны дзіцячыя яслі. Гэта
дазволіла амаль усім жанчынам прьшяць актыўны ўдзел у грамадскай
працы і пановаму размеркаваць свае дамашнія абавязкі. Новы элемент у
быт унесла таксама арганізацыя грамадскага харчавання на палявых
работах.
Пранікненню новага ў вытворчы быт калгаснікаў
садзейнічала і ссяленне хутароў, якое тут адбылося ў канцы трыццатых
гадоў. Гэта прыблізіла хлебаробаў да цэнтраў арцелей і брыгад,
аблегчыла іх удзел ва ўсіх відах работ, унесла змены ў распарадак
працоўнага дня і адпачынку.
К гэтаму часу ў калгасах Загальшчыны паявіліся
кваліфікаваныя жывёлаводы, садаводы, кавалі, шафёры, машыністы і да
т. п. У вучобу былі ўцягнуты шырокія калгасныя масы.
Новае жыццё і новыя, сацыялістычныя адносіны паміж
людзьмі выклікалі небывалую вытворчую актыўнасць і працоўны
энтузіязм. Шырока разгортвалася сацыялістычнае спаборніцтва і рух
ударнікаў. Многія хлебаробы станавіліся перадавікамі вытворчасці,
паказвалі прыклады свядомых і самаадданых адносін да працы.
Паспяховае развіццё грамадскай гаспадаркі прывяло да
няўхільнага росту матэрыяльнага дабрабыту калгаснікаў. У
сельгасарцелі «Рассвет» на працадзень выдавалася ў сярэднім па 2—2,5
кг збожжавых, 4—5 кг бульбы, да 2 рублёў грашыма; у калгасе «Чырвоны
Кастрычнік»— па 1,5—1,7 кг збожжавых, каля 6 кг бульбы і па 2 рублі
грашьша. Апрача таго, на працадні тут выдаваліся таксама малако,
масла і іншыя прадукты харчавання. Гэта давала магчымасць кожнай
сям'і, якая добрасумленна працавала, забяспечыць сябе ўсім
неабходным. Калгаснік сельгасарцелі «Рассвет», былы бядняк А. С.
Статкевіч расказвае, што яго сям'я штогод атрымлівала на працадні не
менш 200 пудоў хлеба і шмат іншых прадуктаў.
Частку матэрыяльных даброт калгаснікі атрымлівалі яшчэ
апрача выдачы на працадні. Ударнікі, напрыклад, атрымлівалі грашовыя
прэміі; грамадскае харчаванне ў полі арганізоўвалася за кошт
агульнага фонду; выдаткі ў сувязі з доглядам і выхаваннем дзяцей у
яслях таксама калгас браў на сябе.
У справе падняцця матэрыяльнага дабрабыту хлебаробаў
некаторую ролю адыгрывала і асабістая ўласнасць калгаснага двара.
Да вайны калгаснікі Загальскага сельсавета атрымлівалі
таксама вялікую дапамогу ад Савецкай дзяржавы ў выглядзе розных
льгот, крэдытаў, грашовых дапамог, пенсій (пры ссяленні хутароў, па
мнагадзетнасці і ў іншых вьшадках). Так, сям'я калгасніка вёскі
Жывунь Г. П. Рублеўскага, у якой было 8 дзяцей, атрымала ад дзяржавы
дапамогу па мнагадзетнасці на суму 4 тыс. руб.
Рост даходаў калгаснікаў прывёў разам з тым да
паляпшэння іх жыллёвых умоў. Тут зніклі хацінкі са «сляпымі»
маленькімі акенцамі, не засталося дамоў з глінянымі падлогамі.
Прасторныя і светлыя пяцісценныя дамы па 4—5 вокнаў ставілі цяпер
былыя хутаране.
У перадваенны час узрос і культурны ўзровень
калгаснікаў. У двух калгасах Загальшчыны працавалі клубы, якія
праводзілі вялікую культурна-масавую работу сярод хлебаробаў усяго
сельсавета. У клубах адбываліся ўрачыстыя сходы і вечары. Моладзь
прымала актыўны ўдзел у мастацкай самадзейнасці. Частымі гасцямі тут
былі таксама брыгады мастацкай самадзейнасці з раённых цэнтраў
Глуска, Любані. Здаралася, што сюды прыязджалі артысты-прафесіяналы
з Мінска і іншых гарадоў. Разам з тым кожны тыдзень дэманстраваліся
кінафільмы.
Перамога калгаснага ладу, рост культуры, вялікая
выхаваўчая работа Камуністычнай партыі ў масах—усё гэта выклікала
актыўнасць калгаснікаў у вырашэнні розных пытанняў свайго жыцця.
Сяляне шырока карысталіся савецкай калгаснай дэмакратыяй. Яны
пановаму працавалі і будавалі сваё жыццё.
У сямейным быце сялян паявіліся новыя рысы. Яны былі
выкліканы ўсім укладам жыцця, ростам сацыялістычнай свядомасці.
Магчымасць эканамічна забяспечыць незалежнае існаванне кожнай
паасобнай сям'і прывяла да самастойнасці маладых супругаў у
арганізацыі свайго сямейнага жыцця. Цяпер калгаснікі ў больш раннім
узросце ўступалі ў шлюб, хутчэй выдзяляліся з сем'яў сваіх бацькоў.
Па гэтай жа прычыне хутка пачало траціць сваё старое значэнне
прымацтва, калі прымак быў нераўнапраўным членам у сям'і свайго
цесця або цешчы.
Калгасны лад забяспечыў таксама поўную роўнасць жанчыны з
мужчынам у вытворчаеці і ліквідаваў яе нераўнапраўнае становішча ў
сям'і. Эканамічнай асновай гэтай роўнасці стаў калгасны працадзень.
Перамога калгаснага ладу прывяла да новых узаемаадносін паміж
усімі членамі сям'і, а таксама паміж родзічамі і сваякамі. Цяпер
страціла ўжо сваё ранейшае значэнне барацьба за зямлю, за атрыманне
ў спадчыну асноўных сродкаў вытворчасці ў гаспадарцы. Адносіны паміж
раднёй, якія грунтаваліся ў мінулым даволі часта на ўзаемнай
варожасці, уступілі месца новым адносінам, што вырасталі на аснове
супрацоўніцтва і ўзаемадапамогі. Нават адносіны паміж мачахай і яе
падчаркамі, пасынкамі, вядомыя ў многавяковай гісторыі народа як
самыя горшыя, сталі зусім нармальнымі ўнутрысямейнымі адносінамі, бо
родныя і няродныя дзеці атрымалі аднолькавыя правы ў грамадстве на
асноўныя матэрыяльныя і культурныя даброты, якімі маглі карыстацца
ўсе калгаснікі.
Пры калгасным ладзе склаліся і новыя формы шлюбных
адносін у вёсцы. Сваё ўступленне ў шлюб калгаснікі рэгістравалі ў
органах загса. Грамадзяінскі шлюб увайшоў у вёсцы ў быт як прызнаная
самім сялянствам неабходнасць. Вельмі рэдкімі былі выпадкі разводаў
і нараджэння пазашлюбных дзяцей. Нягледзячы на тое, што яшчэ
захаваліся многія існаваўшыя раней звычаі і абрады, некаторыя з іх
відазмяняліся, набыўшы новы змест.
Зусім новай з'явай у сялянокім быце стала святкаванне
рэвалюцыйных і наогул савецкіх свят, якое цяпер адбывалаіся вельмі
ўрачыста і было дужа пашырана ў калгаснай вёсцы.
За гады калектывізацыі сялянства стала ўжо зусім новыім
сялянствам, падобнага якому яшчэ не ведала гісторыя чалавецтва.
Склаліся новыя звычаі, правілы паводзін. Сацыялізм усё больш і больш
уваходзіў у жыццё і быт калгаснай вёскі.
Шырокія масы калгаснага сялянства сталі сапраўднымі савецкімі
патрыётамі, якія бязмежна любілі сваю сацыялістычную Радзіму, свой
калгасны лад. Гэту глыбокую веру ў сілу і жыццёвасць калгаснага ладу
яны захавалі і ў цяжкіх умовах нямецка-фашысцкай акупацыі.
да зместу |
|