Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 


Захаванне загальскіх калгасаў і саўгасаў ва ўмовах партызанскага краю


     29 чэрвеня 1941 г. Савет Народных Камісараў СССР і ЦК ВКП(б) у дырэктыве партыйным і савецкім арганізацыям прыфрантавых абласцей далі канкрэтныя ўказанні аб зберажэнні грамадскай сацыялістычнай уласнасці, якой пагражаў захоп з боку гітлераўскіх рабаўнікоў. «Пры вымушаным адыходзе часцей Чырвонай Арміі, — гаварылася ў гэтай дырэктыве, —трэба выганяць увесь рухомы чыгуначны састаў, не пакідаць ворагу ні аднаго паравоза, ні аднаго вагона, не пакідаць праціўніку ні кілаграма хлеба, ні літра гаручага. Калгаснікі павінны выганяць жывёлу, хлеб здаваць пад ахоўнасць дзяржаўным органам для вывазкі яго ў тылавыя раёны. Уся каштоўная маёмасць, у тым ліку каляровыя металы, хлеб і гаручае, якое не можа быць вывезена, павінна, безумоўна, знішчацца».
      З ліпеня 1941 г. аб гэтым гаварыў таксама I. В. Сталін у сваім звароце па радыё да ўсяго савецкага народа.
     Асноўным у дырэктыве і звароце было патрабаванне— не дапусціць, каб вораг скарыстаў нашы матэрыяльныя рэсурсы для барацьбы супраць нас жа. Нашы матэрыяльныя рэсурсы павінны выкарыстоўвацца толькі для дасягнення перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
     Вядома, што, выконваючы ўказанні партыі і ўрада, мясцовыя партыйныя і савецкія арганізацыі правялі вялікую работу па эвакуацыі матэрыяльных каштоўнасцей і ў тым ліку калгаснай маёмасці з раёнаў, якім пагражала небяспека акупацыі. Але вядома таксама і тое, што, нягледзячы на самыя актыўныя намаганні, усёй калгаснай маёмасці эвакуіраваць не ўдалося. Для гэтага было многа розных прычын.
     Перш за ўсё частка калгаснага багацця не магла быць эвакуіравана з-за немагчымасці яго перамяшчэння, напрыклад пасевы на палях і пабудовы. Транспартнымі сродкамі абмяжоўваліся магчымасці вывазу сельскагаспадарчых машын (малатарань, сеялак, жатак-снопавязалак, сенакасілак і інш.), якія належалі калгасам. Пры эвакуацыі жывёлы таксама ўзнікалі вялікія цяжкасці.
     Разам з тым эвакуацыя была ўскладнена хуткім прасоўваннем праціўніка і яго нечаканымі манеўрамі на асобных участках фронта. Асабліва гэта датычылася тэрыторый, якія знаходзіліся паблізу дзяржаўнай граніцы і падвергліся варожаму нападу ў першыя дні вайны. Адсюль не ўдалося вывезці нават тую маёмасць, якая звычайна лёгка паддаецца эвакуацыі.
     Гэта, вядома, далёка не поўны пералік прычын, якія вызначалі складанасць і цяжкасць эвакуацыі. Аднак нават і гэтыя прычыны гавораць за тое, што эвакуацыя ўсёй калгаснай маёмасці практычна не была магчымай.
     Не заўсёды ўдавалася таксама знішчыць перад прыходам варожых войск калгасную маёмасць. Так, напрыклад, немагчыма было знішчыць усе пасевы, асабліва яшчэ не паспеўшыя, цяжка было знішчыць (спаліць) калгасныя пабудовы, якія размяшчаліся блізка ад жылля калгаснікаў.
     Між тым нямецка-фашысцкія акупанты, захопліваючы савецкую зямлю, заводзілі там капіталістычныя парадкі і накіроўвалі свае намаганні на тое, каб ліквідаваць калгасы і іх грамадскую сацыялістычную ўласнасць.
     У сваіх загадах гітлераўскае камандаванне неаднаразова падкрэслівала, што калгасныя землі і маёмасць пераходзяць ва ўласнасць арміі і акупацыйных улад.
     Таму зразумела, што барацьба, якая разгарнулася супраць фашысцкага так званага «новага парадку», з непазбежнасцю павінна была ўключыць у сябе і барацыбу сялянства за захаванне пакінутай тут калгаснай маёмасці.
     Актыўнасць і самаадданасць сялян у барацьбе за калгасны лад у гады вайны можна правільна зразумець толькі з улікам тых працэсаў, якія адбыліся ў савецкай вёсцы ў даваенныя часы.
     Яшчэ напярэдадні вайны склаліся аб'ектыўныя эканамічныя ўмовы, якія выклікалі глыбокае перакананне савецкага сялянства ў перавагах калгаснага ладу. Адсюль зразумелай становіцца і тая гатоўнасць сялян абараняць калгасны лад і калгасную ўласнаець як аснову калектыўных вытворчых адносін, што праявілася з першых жа дзён вайны.
     У далейшым умацаванні патрыятычяых пачуццяў калгаснага сялянства, якое апынулася на акупіраванай ворагам тэрыторыі, важную ролю адыгралі падпольныя партыйныя арганізацыі і партызанскі рух.
Камуністычная партыя, ведаючы законы развіцця грамадства, умела выкарыстала ўсе аб'ектыўныя ўмовы, якія склаліся да пачатку вайны, у сваёй практычнай дзейнасці па кіраўніцтву барацьбой савецкіх людзей у тылу ворага і ў прыватнасці па кіраўніцтву барацьбой калгаснікаў супраць гітлераўскіх захопнікаў.
     У тых месцах, дзе захаванне калгаснай маёмасці не было да канца праведзена да прыходу варожых войск, партыйныя арганізацыі працягвалі гэту работу ва ўмовах акупацыі.
     Пытанне аб эвакуацыі і перадачы калгаснай маёмаеці дзяржаўным органам цяпер ужо стаяць не магло. Заставаліся толькі два шляхі для таго, каб не дапусціць захопу яе ворагам: знішчыць або схаваць. У адозвах, звернутых да калгаснікаў, якія падвергліея акупацыі, партыйныя арганізацыі і сталі ўказваць на гэтыя два шляхі.
      Так, у першыя тыдні фашысцкага нападу ЦК КП(б)Б выпусціў спецыяльную лістоўку, у якой, у прыватнасці, гаварылася: «Хавайце хлеб, жывёлу, знішчайце пасевы каб яны не дасталіся «ворагу». У звароце ад 6 жніўня 1941 г. ЦК КП(б)Б зноў вяртаецца да гэтага пытання, але цяпер заклік гучыць больш канкрэтна: «Хавайце ў лясах, у ямах хлеб і бульбу, патрэбныя для сябе» .
     Пытанне аб ахове маёмасці стала прадметам абмеркавання на падпольных сходах камуністаў, якія праводзіліся абкомам і райкомамі партыі. Перад камуністамі была пастаўлена задача надзейна схаваць ад акупантаў збожжа і іншую калгасную маёмасць, а тое, што нельга схаваць, раздаць калгаснікам. Збожжавыя меркавалася ўбраць і абмалаціць. Калі ж гэта не ўдаеца, то спаліць на корані або ў сціртах.
     Згодна з указаннямі Мінскага падпольнага абкома партыі і рашэннямі раённага партыйнага сходу аб ахове сацыялістычнай уласнасці, сталі рашаць гэту задачу таксама мясцовыя камуністы і ў адносінах да калгасаў Загальшчыны. Трэба сказаць, што тут склаліся адносна спрыяльныя ўмовы для захавання калгаснай маёмасці. Тэрыторыя Загальшчыны была не зусім даступнай для фашысцкіх улад, бо з першых жа дзён акупацыі тут успыхнула партызанская барацьба. Акрамя таго, з ліпеня 1941 г. на Загальшчыне ўжо размяшчаўся Мінскі падпольны абком партыі і сталі канцэнтравацца буйныя сілы народных мсціўцаў.
     Па-ранейшаму тут заставаліся і калгасы. Гаспадарчая дзейнасць іх працягвала кіравацца калектыўнымі органамі. У калгасе «Рассвет» (в. Жывунь) старшынёй да вайны быў камуніст Рыгор Плышэўскі. Але як толькі ў Любанскім раёне паявіліся акупанты, Р.Плышэўскі ўступіў у партызанскі атрад, які знаходзіўся ў суседнім лесе. У калгасе застаўся яго намеснік I.Раманаў. Знаходячыся ў атрадзе, Р.Плышэўскі працягваў праз I. Раманава кіраваць гаспадаркай. У калгасе імя Карла Маркса (в. Старасек) кіраўніком застаўся М. Сыцько. Ён быў цесна звязан з партызанамі, але знаходзіўся па іх указанню ў вёсцы. Яго намеснікам зрабіўся рахункавод А. Сініцкі. У калгасе «Чырвоны Кастрычнік» старшынёй стаў А. Рудзько.
     Аўтарытэт кіраўнікоў калгасаў у гэты час значна ўзрос, таму што яны з'яўляліся цяпер не толькі выбраннікамі саміх калгаснікаў, але і людзьмі, якія карысталіся даверам у партызанскага камандавання.
     Засталіся на сваіх месцах і многія брыгадзіры, жывёлаводы, рахункаводы. Брыгадзіры і ў новых умовах па-ранейшаму заставаліся цэнтральнай фігурай вытворчага працэсу. Яны і цяпер карысталіся аўтарытэтам хлебаробаў.
     Свае ранейшыя абавязкі выконвалі таксама калгаснікі на штатных пасадах (кладаўшчыкі, конюхі, даяркі, свінаркі, вартаўнікі і інш.).
     Зусім зразумела, што ва ўмовах вайны, асабліва ў варожым тылу, не магла быць захавана калгасная дэмакратыя ва ўсім яе ранейшым аб'ёме і ў ранейшых формах. Калгасныя сходы на вытворчых пытаннях збіраліся вельмі рэдка. Не маглі працаваць, як раней, і праўленні калгасаў. Аднак гэта не азначае, што дзейнасць старшыні калгаса або яго намесніка выражалася ў адміністраванні. Складанасць абстаноўкі і своеасаблівасць пытанняў, якія высоўваліся жыццем, прымушалі старшынь раіцца ў многіх выпадках толькі з асобнымі калгаснікамі або збірацца з імі невялікімі групамі. Важна таксама адзначыць, што ніхто з кіраўнікоў калгасаў нічога не рабіў тайна ад калгаснікаў або паперакор іх жыццёвым інтарэсам.
     Па-ранейшаму з усёй сур'ёзнасцю і адказнаецю ў гаспадарчым жыцці сваіх калгасаў удзельнічалі ўсе хлебаробы. Праўда, гаворачы аб актыўным удзеле ў працы калгаснікаў, нельга таксама не адзначыць і тых асобных перабояў і зрываў, якій ўсё ж мелі месца. Гэта, вядома, тлумачыцца ўмовамі, што склаліся ў выніку прыходу ў раён нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пазнешны адыход нашых войск і хуткае прасоўванне праціўніка адбілася на настроях людзей. Паасобяыя калгаснікі на кароткі час праявілі пасіўнасць або хістанні і спынілі ўдзел у гаспадарчым жыцці калгасаў. У вёсцы Старасек, напрыклад, сёй-той адмовіўся ад догляду жывёлы. I калі клопаты аб конскім пагалоўі ўзяў на сябе конюх В.Міхневіч, то для догляду за іншым статкам кіраўніцтву калгаса імя Карла Маркса давялося некаторы час выкарыстоўваць часткова падлеткаў і дзяцей. Але так цягнулася нядоўга. Людзі, якія столькі год прапрацавалі ў калектыве, не маглі і цяпер застацца ў баку ад яго. Праз тыдзень-два яны вярталіся на свае месцы і працягвалі добрасумленна працаваць.
     Калгаснікі заўсёды горача і дружна адклікаліся на мерапрыемствы, якія праводзіліся кіраўніцтвам калгасаў. Брыгадзір сельгасарцелі імя Карла Маркса расказвае: «Калі пачалася вайна, народ у нас у асноўным не паў духам; людзі сталі працаваць яшчэ лепш і выходзілі з аднолькавай ахвотай на любую работу».
     У калгасе імя Карла Маркса штодзённа складалі нарады на работу, па якіх, як і да вайны, праводзілася расстаноўка рабочай сілы.
     Ва ўсіх трох калгасах Загальскага сельсавета працаваў штатны састаў: брыгадзіры, жывёлаводы, рахункаводы, кавалі, вартаўнікі, кладаўшчыкі. Кожны чалавек выконваў свае абавязкі. Праца калгаснікаў улічвалася. Праўда, працадні цяпер не заўсёды рэгулярна налічаліся ва ўсіх калгасах. Так, калі ў арцелі імя Карла Маркса гэта праводзілася з усёй стараннасцю, то ў «Чырвоным Кастрычніку» ў час вайны падобнага не рабілася. Аднак і тут людзі працавалі актыўна, бо ведалі, што стараннай працай можна наблізіць час перамогі.
     Шмат увагі надавалася ўліку матэрыяльных каштоўнасцей. У калгасе імя Карла Маркса ў час уборкі зббжжавых зерне ў свіран паступала, як і да вайны, па накладных. Акуратна таксама дастаўляўся хлеб на склады ў калгасах «Рассвет» і «Чырвоны Кастрычнік».
     Аплата працы ў той час ажыццяўлялася так. Пры размеркаванні прадуктаў з аднаго боку ўлічвалася колькасць выпрацаваных калгаснай сям'ёй працадзён, а з другога— фактычная патрэбнасць той або іншай сям'і. Яшчэ да канчатковага размеркавання даходаў у радзе выпадкаў практыкавалася заахвочваючая выдача прадуктаў удзельнікам найбольш важных работ. Каб матэрыяльна зацікавіць падлеткаў і дзяцей, якія даглядалі ў калгасе імя Карла Маркса жывёлу, ім выдавалі муку, яйкі і іншыя прадукты. У гэтай жа сельгасарцелі хлебаробам, якія выконвалі палявыя работы далёка ад жылля, выдавалася мяса. Атрымлівалі калгаснікі і гатовы хлеб з пякарні. Акрамя таго, тут сістэматычна выдаваліся авансы збожжам усім, хто працаваў. Гэта вельмі станоўча ўплывала на ўмацаванне дысцыпліны.
     Размеркаванне асноўных запасаў хлеба праводзілася пасля заканчэння ўборкі ўраджаю і малацьбы збожжавых. Тут жа засыпаўся і насенны фонд. Нярэдка практыкавалася таксама дадатковая выдача хлеба сем'ям, якія не мелі працаздольных. Асабліва гэта было распаўсюджана ў калгасе імя Карла Маркса. Дадатковая выдача тут праводзілася з улікам колькасці душ. Так жа размяркоўвалі і бульбу.
     Лішкі хлеба, якія засталіся пасля сяўбы азімых, размяркоўваліся ўжо зімой і вясной 1942 г. У калгасе «Рассвет», напрыклад, засталося такім чынам каля 20—25 т жыта. Старшыня калгаса распарадзіўся выдаць з гэтага фонду на кожнае дзіця чырвонаармейскай сям'і па пяць пудоў. У другі раз выдаваліся хлеб і бульба калгаснікам вёскі Старасек, хаты якіх спалілі немцы ў час карнай экспедыцыі. Дапамога была аказана таксама і тым сялянам, якія да вайны былі аднаасобнікамі. Так, напрыклад, былому аднаасобніку А. П. Казакевічу выдалі тады 40 пудоў бульбьг і некалькі пудоў зерня.
     Зараз цяжка ўстанавіць, хто колькі атрымаў збожжа з ураджаю 1941 г., але ўсе калгаснікі расказваюць, што яны былі добра забяспечаны. Калгасніца вёскі Загалле А. С. Радкевіч успамінае, што ў яе ў час пажару вясной 1942 г. згарэла 50 пудоў хлеба.
     Высокую аплату восенню 1941 г. у калгасах атрымалі і спецыялісты, якія працавалі на сельскагаспадарчых машынах. Трактарыст А.I.Емяльянаў, напрыклад, за адзін дзень зарабляў па 5—6 пудоў збожжа.
На працадні размяркоўвалася таксама мяса і іншыя прадукты харчавання. У калгасе імя Карла Маркеа, у прыватнасці, на мяса, акрамя свіней, пайшло каля 30—40 галоў буйнай рагатай жывёлы. Прыкладна так было і ў «Чырвоным Кастрычніку».
     3 калгасных запасаў забяспечваліся прадуктамі харчавання партызаны і воіны Савецкай Арміі, якія трапілі ў акружэнне і прабіраліся на ўсход. Часам яны дапамагалі калгаснікам у палявых работах. Не забывалі тут і пра бежанцаў, якіх асабліва многа было ў вёсцы Старасек.
     Вядома, што пры ўсіх недахопах у размеркаванні прадуктаў з пункту гледжання мірнага часу ацэначаная сістэма была справядлівай для тых умоў. Пры ёй не заставалася людзей, якія мелі б вострую патрэбу ў прадуктах харчавання.
     Калектыўная праца ва ўмовах нямецка-фашысцкай акупацыі была для хлебаробаў адной з крыніц, адкуль яны чэрпалі сілы і веру ў перамогу над ворагам. У калектыве кожны калгаснік адчуваў сябе больш упэўнена перад пагрозай любой небяспекі, а калгас тады з'яўляўся рэальным увасабленнем савецкага спосабу жыцця, формай пратэсту і барацьбы супраць так званага «новага парадку», які насаджаўся гітлераўцамі. Жыць у калгасе ў тых умовах азначала адкрыта стаць пад сцяг барацьбы за савецкую ўладу. Кожны чалавек, які працаваў тады ў калгасе, лічыў сябе ў пэўнай меры партызанам.
     Іменна такім разуменнем і такой ацэнкай падзей было выклікана актыўнае згуртаванне сялян вакол сваіх калгасаў. Калі нямецка-фашысцкія войскі акупіравалі Любанскі раён, то ў калгас пачалі ўступаць нават сяляне, якія па тых ці іншых прычынах перад вайной вялі яшчэ аднаасобніцкую гаспадарку. У калгас імя Карла Маркса ў пачатку вайны ўступілі, напрыклад, аднаасобнікі вёскі Старасек I.Дайнека, I.Слівец, А.Казакевіч, М. Статкевіч, А.Барысевіч. Яны пачалі ўдзельнічаць ва ўсіх калгасных справах.
     Пачатак нямецка-фашысцкай акупацыі Любанскага раёна супаў з заканчэннем сенаўборкі і поўным выспяваннем хлябоў. Надыходзіў час уборкі збажыны. Цяпер гэта прадстаўлялася куды цяжэйшай кампаніяй, чым у мірны час. Было мала сельскагаспадарчых машын, зусім адсутнічалі камбайны. Жніво прадстаяла праводзіць уручную. Але калектыўная праца і на гэты раз дала свае станоўчыя вьшікі, нягледзячы на тое, што кожную хвіліну можна было чакаць няпрошаных гасцей.
     У калгасе імя Карла Маркса на ўборцы працавалі дзвюма брыгадамі. Як і раней, складаліся нарады, вёўся ўлік норм выпрацоўкі. Кожная жняя перавыконвала нормы. У выніку добрай арганізацыі жніва і дружнай працы збажына тут была ўбрана і засціртавана своечасова. Старанна папрацавалі на ўборцы ўраджаю таксама калгаснікі сельгасарцелей «Рассвет» і «Чырвоны Кастрычнік».
     Арганізавана прайшла ў калгасах Загальскага сельсавета і копка бульбы. У калгасе імя Карла Маркса, напрыклад, плошча пасеваў гэтай культуры складала 60 га. Усю бульбу тут убралі своечасова і размеркавалі па працаднях. Акрамя таго, звыш 100 т было забуртавана на зіму калектыўна.
     Але самым адказным момантам ва ўборцы ўраджаю 1941 г. з'явілася малацьба. 3 ёю неабходна было спяшацца, бо хлеб у сціртах або ў гумнах лёгка маглі знішчыць або захапіць карныя атрады гітлераўцаў, ад нападу якіх загальскія калгаснікі ў той час яшчэ не зусім былі гарантаваны з прычыны таго, што партызанская барацьба толькі пачыналася. Для паскарэння абмалоту збожжа была выкарыстана ўся наяўная тэхніка і перш за-ўсё складаныя малатарні.
     У калгасе імя Карла Маркса былі два трактары Загальскай МТС (калёсны і гусенічны) і складаная малатарня МК-ПОО. Адзін з трактараў аказаўся няспраўным. У яго рамонце прыняў удзел салдат-танкіст (да вайны ён быў трактарыстам) В. П. Валошчанка, які трапіў у вёску Старасек па шляху на ўсход. Хутка ўдалося пусціць у ход малатарню. Прыводзіў яе ў рух трактар, які абслугоўвалі В.П.Валошчанка, В.Татарынаў і калгасны шафёр М.А.Пракаповіч. Машыністамі на малатарні працавалі жывёлавод С.М.Чэркас, калгаснік I.А.Гарбуновіч, які некалькі год працаваў машыністам у МТС, і кладаўшчык К.I.Сініцкі. У дапамогу ім былі прыстаўлены 28 чалавек калгаснікаў. За ўвесь час малацьбы не здарылася ніводнага прастою. Малатарня працавала з поўнай нагрузкай.
     Спачатку малацьба ішла ва ўрочышчы Крывая. Тут да зазімкаў была абмалочана асноўная частка калгаснага збожжа. Потым малатарню перавезлі на востраў Зыслаў, дзе таксама ўдалося абмалаціць усё збожжа. Засталася неабмалочанай толькі грэчка. Яе ў канцы лістапада і спалілі фашысты. Разам з двума калгаснымі гумнамі на Зыславе згарэла малатарня.
     У калгасе імя Карла Маркса адначасова праводзілася малацьба і коннымі малатарнямі.
     На належным узроўні праходзіў абмалот збожжа і ў іншых калгасах сельсавета. У калгасе «Рассвет» таксама працавала малатарня МК-ПОО. Яна прыводзілася ў рух трактарам і лакамабілем. Агрэгат абслугоўвалі трактарыст А.I.Сулім (мясцовы жыхар), машыніст лакамабіля I.В.Ясючэня, машыніст малатарні П.Гарбуновіч. Яны наладзілі абмалот у некалькіх населеных пунктах калгаса.
     3 дапамогай складанай малатарні, трактара і лакамабіля абмалочвалі збожжа і ў калгасе «Чырвоны Кастрычнік».
     Восенню 1941 г. у калгасах Загальскага сельсавета актыўна праводзілася таксама сяўба азімых. Гэта пасяўная кампанія мела глыбокі палітычны сэнс. Калі непасрэднай мэтай уборкі і малацьбы было хутчэйшае атрыманне гатовай прадукцыі, то сяўба такіх вынікаў неадкладна, не магла даць, а гэта значыць, што калгаснікі аднолькава праяўлялі свой калектывізм не толькі там, дзе падводзіліся канчатковыя вынікі іх працы, але і там, дзе калектыўная праца была накіравана на павелічэнне грамадскага багацця. Пры гэтым, маючы на ўвазе калектыўную сяўбу азімых 1941 г., не трэба забываць і пра тое, што сяўба праводзілася ў час, калі вораг стаяў пад Масквой, калі хлуслівая фашысцкая прапаганда трубіла аб паражэнні Савецкага Саюза, аб ліквідацыі савецкай улады і сацыялістычнага ладу ў нашай краіне.
     Найбольш актыўна праходзіла сяўба ў калгасе імя Карла Маркса. Тут папары былі ўзараны яшчэ да пачатку вайны. Пераворванне праводзілася галоўным чынам трактарам і часткова жывой цяглавай сілай—коньмі і валамі. Гусенічны трактар МТС, заняты на ворыве, абслугоўвалі В.П.Валошчанка, В.Татарынаў, М.А.Пракаповіч і С.М.Чэркас. Зямля на гэты раз была апрацавана не горш, чым да вайны. Сеялі ўручную, бо сеялак у калгасе не было. Гэтай справай былі заняты вопытныя калгасныя хлебаробы Г.Сулім, К.Вечар, В.Міхневіч. Яны заўсёды перавыконвалі свае нормы. Асабліва вызначаўся стараннасцю Г.Сулім, які засяваў па 8 га ў дзень. Усяго ў калгасе імя Карла Маркса было засеяна восенню 1941 г. 120 га азімага жыта, што складала каля 150% даваеннай плошчы азімых пасеваў.
     У калгасе «Рассвет» пад азімыя ў 1941 г. аралі на конях і валах. Пасеялі столькі ж, колькі і да вайны. Калектыўна, хаця і з меншай актыўнасцю, пасеялі азімыя і ў калгасе «Чырвоны Кастрычнік».
     Вялікія цяжкасці ў час сяўбы сустракаліся ў забеспячэнні трактараў гаручым і змазачнымі матэрыяламі. Спачатку іх даставалі на сядзібе Загальскай МТС і ў саўгасе «Сосны», які знаходзіўся непадалёку ад машынна-трактарнай станцыі. Але хутка запасы там скончыліся. Трэба было прадпрыймаць нейкія захады, бо час не чакаў і сяўба ставілася пад пагрозу. На дапамогу калгаснікам прыйшлі партызаны. А.I.Далідовіч параіў з'ездзіць за гаручым у саўгас імя Х-годдзя БССР, які знаходзіўся за 40 км. Паехаць туды згадзіўся калгаснік Ф.С.Сулім. Разам з ім выехаў I. Дайнека. Яны атрымалі ад А.I.Далідовіча запіску да партызана, які павінен быў выдаць гаручае. Успамінаючы пра гэту паездку, Ф.Сулім расказвае, што па дарозе ў саўгас некалькі разоў іх спынялі фашысцкія салдаты. Даводзілася выкручвацца рознымі шляхамі. Але да саўгаса ўсё ж дабраліся.
     Партызан, да якога накіраваў іх А.I.Далідовіч, працаваў да вайны ў канторы саўгаса. Прачытаўшы запіску, ён паклікаў двух рабочых і разам паехалі ў лес, дзе хавалася ў тайніку гаручае. Назад калгаснікі ехалі іншай дарогай—праз вёску Кузьмічы. Увесь груз (яны везлі таксама шэсць мяшкоў мукі) быў дастаўлен на востраў Зыслаў, а адтуль ужо гаручае паступіла ў калгас.
     Нарэшце настаў час, калі ні бензіну, ні газы ніяк нельга было дастаць. У якасці гаручага прыйшлося выкарыстоўваць шкінінар. Але і шкіпінару таксама не хапала. Яго прывозілі з Калінаўскага смалакурнага завода Мала-Гарадзяціцкага сельсавета і са Слаўкавіцкага спіртапарашковага завода Глускага раёна. Нягледзячы на такія цяжкасці, калгасам Загальскага сельеавета ўсё ж удалося выкарыстаць у час сельскагаспадарчых работ усю наяўную тэхніку.
     Адначасова з пералічанымі работамі ў калгасах не спынялася работа і на жывёлагадоўчых фермах па догляду за грамадскай жывёлай. Работа гэта патрабавала дакладнасці і зладжанасці. Тут недапушчальным і шкодным магло быць малейшае адступленне ад устаноўленага парадку, які павінен быў захоўвацца штодзённа, сістэматычна.
     Ва ўсіх трох калгасах сельсавета з прыходам у раён гітлераўскіх войск існавалі тыя ж жывёлагадоўчыя фермы і тыя ж віды жывёлы, што і да вайны. Так, у калгасе імя Карла Маркса калгаснікі працягвалі даглядаць грамадскае пагалоўе коней, валоў, кароў, цялят, свіней і авечак. У калгасе «Рассвет» грамадскае пагалоўе жывёлы ўключала ў сябе кароў, цялят, авечак, коней і валоў. Такое ж прыкладна становішча было і ў «Чырвоным Кастрычніку». Ва ўсіх калгасах доглядам за жывёлай кіравалі ранейшыя загадчыкі фермамі. Жывёлавод калгаса імя Карла Маркса Сяргей Мікалаевіч Чэркас працаваў на гэтай пасадзе аж з 1938 г. У калгасе «Чырвоны Кастрычнік» загадчыкам фермамі з'яўляўся М. А. Грамыка.
     Найбольш поўна быў захаван даваенны парадак на жывёлагадоўчых фермах калгаса імя Карла Маркса. Тут дзейнічаў той самы распарадак дня, вытрымліваўся ранейшы рацыён у кармленні жывёлы, фураж выпісваўся па накладных у праўленні калгаса. Некалькі горш была арганізавана работа на жывёлагадоўчых фермах калгаса «Чырвоны Кастрычнік». Аднак ні ў адным з калгасаў жывёла не пакідалася без догляду, нідзе не наглядалася самавольнае распараджэнне прадуктамі жывёлагадоўлі з боку работнікаў ферм.
     Некаторыя работнікі жывёлагадоўчых ферм (ад каго гэта патрабавалася) выконвалі свае абавязкі і тады, калі асноўная маса жывёлы была раздадзена ў прыватнае карыстанне калгаснікаў. Яны даглядалі рэшткі грамадскай жывёлы, прызначанай для перадачы партызанам. Некаторыя з іх пасля таго, як грамадскія работы былі спынены, даглядалі калгасных цялят, свіней у сябе дома.
     Вялікая работа праводзілася па кормаздабыванню. Сена для грамадскай жывёлы прывозілася не толькі са сціртаў, якія знаходзіліся на лугах калгасаў, але таксама і з саўгаса «Жалы» і нават з саўгаса імя Х-годдзя БССР.
     Але ці маглі пастаянна існаваць у Загальокім сельсавеце калгасы на працягу ўсяго перыяду нямецка-фашысцкай акупацыі? Не, не маглі. Ваенна-палітычнае становішча тады было такое, што адной свядомасці і энтузіязму для захавання калгаснай формы гаспадаркі было недастаткова.
     Нямецка-фашысцкія акупанты з кожным днём актывізавалі грабяжы калгаснай маёмасці на Любаншчыне. Фашысцкія банды ўсё часцей урываліся ў Любанскія калгасы. Восенню ўварваўся атрад фашыстаў на Загальшчыну. Гітлераўцы забралі 11 коней у калгасе «Чырвоны Кастрычнік». А перад гэтым яны спрабавалі забраць 120 галоў жывёлы ў калгасе «Рассвет».
     Зыходзячы з такіх фактаў, Мінскі падпольны абком даў указанне раздаваць насельніцтву калгасную маёмасць, якую не было магчымасці схаваць ад фашысцкіх грабежнікаў. Пад кіраўніцтвам мясцовых партыйных арганізацый гэта маёмасць раздавалася калгаснікам у часовае карыстанне. Частка маёмасці перадавалася партызанам і хавалася ў лесе.
     Зімой 1941/42 г. пасля налётаў фашысцкіх карных экспедыцый, ва ўмовах бязлітаснай барацьбы, якая разгарнулася паміж партызанамі і гітлераўскімі акупантамі, перад калгасамі Загальскага сельсавета паўстала задача змяніць ранейшыя формы дзейнасці і раздаць усю грамадскую маёмасць калгаснікам. Былі створаны спецыяльныя камісіі для гэтага. Іх работа праходзіла пад кіраўніцтвам падпольных партыйных арганізацый. У калгасах імя Карла Маркса і «Чырвоны Кастрычнік» камісіі ствараліся пры ўдзеле шырокіх мас калгаснікаў. Яны зацвярджаліся на агульных сходах. У састаў камісій уваходзілі як члены праўленняў, так і радавыя калгаснікі. У калгасе «Рассвет» маёмаець у асноўным размяркоувалаея па распараджэннях старшыні калгаса Р. Плышэўскага.
      Паколькі пытанне аб раздачы калгаснай маёмасці паўстала зімой 1941/42 г., то ўзнікла неабходнасць у першую чаргу падзяліць жывёлу, бо яна ў гэты час лягчэй магла быць захоплена або знішчана акупантамі. У сувязі з размеркаваннем цяглавай сілы паўставала пытанне і аб адначасовым размеркаванні сельскагаспадарчага інвентару. У размеркаванні азімых пасеваў і зямлі яшчэ не было патрэбы.
      Раней за ўсіх пачалі раздаваць жывёлу ў калгасе «Рассвет». Кароў тут раздалі ўканцы 1941 г. Перш за ўсё чарга дайшла да коней і інвентару. Характар размеркавання коней залежаў ад іх колькасці. У калгасе «Рассвет», напрыклад, налічвалася 120 коней, і іх хапіла амаль на ўсе калгасныя двары. Тут толькі ў двух выпадках замест коней выдалі валоў. Інакш справа абстаяла з каровамі. У момант раздачы іх было тут менш, чым двароў. Таму кароў давалі тым, хто адчуваў большую патрэбу. Маладняк раздавалі ўсім, хто меў магчымасць яго даглядаць.
     У калгасе «Чырвоны Кастрычнік» жывёла была раз-меркавана напярэдадні новага, 1942 г. Перад гэтым па ўказанню партызанскага камандавання С.Т.Карнееў правёў калгасны сход, на якім была выбрана спецыяльная камісія. У састаў яе ўвайшло пяць чалавек: намеснік старшыні калгаса А.П.Рудзько, брыгадзіры С.П.Глаз, Д.Д.Кульчыцкі, калгаснік С.Е.Бедзік і калгасніца Е.М.Дашкевіч. Паколькі коней тут не хапала ўсім, прыйшлося выдаваць па аднаму на 2—3 двары. Для гэтага калгаснікі былі загадзя падзелены на дробныя групы. Улічваліся розныя абставіны: склад сям'і, аб'яднанне двароў, якія мелі мужчын з дварамі, у якіх мужчын не было і інш. Напрыклад, у сям'і калгасніцы А.Радкевіч (в. Загалле) у час размеркавання налічвалася 11 душ. Гэта дало падставу камісіі выдзеліць ёй асобнага каня. Разам з коньмі раздавалася збруя.
     Каровамі ў калгасе «Чырвоны Кастрычнік» забяспечвалі ўсіх, хто меў патрэбу ў іх, хто колькі мог даглядзець, таму што тут у той час знаходзілася частка жывёлы з саўгаса «Жалы».
     Пазней за ўсіх пачалі размяркоўваць жывёлу і інвентар у калгасе імя Карла Маркса. I тут для размеркавання яе была створана на агульным арцельным сходзе камісія на чале са старшынёй калгаса М.Б.Сыцько. У камісію ўвайшлі рахункавод А. Д. Сініцкі, брыгадзір, а таксама калгаснікі I.Дайнека і Ф.Сулім. Камісія правяла ў памяшканні школы некалькі нарад. Цяглавай сілы (коней і валоў) хапіла тут на кожны калгасны двор. Але былым аднаасобнікам, якія толькі ў пачатку вайны ўступілі ў калгас, дасталася яе менш. Збруя ў некаторых выпадках выдавалася ў сумеснае карыстанне на два двары, бо яе не хапала. Кароў давалі столькі, колькі хто мог даглядзець. Лепшых дойных кароў у першую чаргу атрымлівалі чырвонаармейскія і партызанскія сем'і; свіней і парасят— тыя, хто меў найбольшую патрэбу ў іх.
     У красавіку 1942 г. гітлераўцы правялі ў Любанскім раёне буйную карную экспедыцыю, у часе якой загінула нямала насельніцтва. Былі спалены многія жылыя дамы і грамадскія памяшканні. 3 надыходам вясны стала відавочна, што далей весці гаспадарку на аснове калгаснай вытворчасці немэтазгодна. Таму неўзабаве на Загальшчыне стаў праводзіцца падзел зямлі пад яравы клін.
     Падзел гэты таксама ажыццяўляўся па ўказанню падпольных партыйных арганізацый. Размеркаваннем зямлі ў калгасах імя Карла Маркса і «Чырвоны Кастрычнік» займаліся ў асноўным тыя ж камісіі, якія размяркоўвалі жывёлу. У калгасе «Рассвет» зямля дзялілася пры непасрэдным удзеле партызан. Тут прысутнічаў і кіраваў падзелам зямлі начальнік гаспадарчай часткі партызанскага атрада Патрына Сцяпан Жукоўскі.
     Зямля ва ўсіх калгасах дзялілася падушна. Аднак пры захаванні гэтага агульнага прынцыпу практыка падзелу зямлі мела і некаторыя своеасаблівасці. Так, у калгасе імя Карла Маркса зямлю давалі і на тых, хто знаходзіўся ў Савецкай Арміі. У калгасе «Рассвет» пры атрыманні зямлі асобнай сям'ёй трое дзяцей прыраўноўваліся да двух дарослых.
     Зямельныя ўчасткі разбіваліся на палосы. Ранейшае хутарское землекарыстанне пры гэтым не ўлічвалася. Палосы наразаліся адна каля другой у такім парадку, як размяшчаліся сялянскія двары ў вёсцы. Паколькі зямля не была аднолькавай па сваёй якасці, то ў кожным урочышчы выдзялялася па адной паласе. У «Чырвоным Кастрычніку» спачатку зямлю падзялілі паміж брыгадамі, а затым па асобных дварах. Гэтым было пазбегнута празмернае драбленне ўчасткаў.
     Ва ўсіх трох калгасах размяркоўвалі толькі лепшую зямлю. Горшыя кавалкі мог засяваць хто хацеў, таму што зямлі тут было многа. Не дзялілі і лугі. Кожны касіў столькі, колькі мог.
Адпаведна колькасці душ і атрыманай зямлі дзялілася па калгасных дварах насенне яравых культур, якое захоўвалася ў грамадскіх свірнах. Такім жа чынам былі размеркаваны і наяўныя ўгнаенні.
     Зямлю і насенне далі на Загальшчыне таксама ўсім бежанцам.
     Даўжэй за ўсё з грамадскай маёмасці калгаса заставаліся неразмеркаванымі пасевы азімага жыта. Падзел быў зроблен толькі летам, перад самай уборкай. Пасевы дзялілі тыя ж камісіі і прыкладна па таму ж прынцыпу, што і зямлю пад яравыя. У калгасе імя Карла Маркса на адну душу прыйшлося ў сярэднім ад 30 да 50 сотых га.
Ворная зямля была перададзена ў індывідуальнае карыстанне калгасным дварам восенню.
     Як жа паводзілі сябе калгаснікі пры раздзеле грамадскай маёмасці? Яны ўспрыймалі гэта як неабходнасць, якая была выклікана ўмовамі акупацыі. Усе ведалі, што пры вырашэнні такога пытання выконваюцца ўказанні падпольных партыйных арганізацый. Таму ў час раздзелу не наглядалася ні стыхійнасці, ні анархіі. Людзі вялі сябе вытрымана і спакойна. Не было выпадкаў самаўпраўства. Ніхто нават не паспрабаваў захапіць што-небудізь без згоды астатніх.
     Парадак пры раздзеле маёмасці ў такіх складаных умовах тлумачыцца высокім узроўнем свядомасці загальскага калгаснага сялянства, а таксама тым, што кожны чалавек адчуваў сябе жыхаром партызанскага краю. Тут жа знаходзіўся Мінскі падпольны абком, які штодзённа кіраваў жыццём і барацьбой калгаснікаў, а партызанскія атрады рабілі ўсё магчымае, каб не дапусціць сюды акупантаў.
     У калгасе, як вядома, існуе калектыўная ўласнасць на асноўныя сродкі вытворчасці. Такая форма ўласнасці ў загальскіх калгасах існавала да 1942 г. Пасля размеркавання асноўнай масы жывёлы зімой 1941/42 г. яшчэ захоўвалася частка грамадскага статка. Так, у калгасе імя Карла Маркса засталося каля 50 цялят, якія некаторы час знаходзіліся ў грамадскім памяшканні. Іх даглядаў калгаснік В. Міхневіч. Потым гэтых цялят даручылі некаторым калгасніцам даглядаць у сябе дома да перадачы партызанам. Падобныя з'явы мелі месца і ў калгасе «Чырвоны Кастрычнік». Калектыўнае ўладанне калгасным насеннем яравых культур і бульбай існавала да вясны 1942 г., а калектыўнае ўладанне пасевамі азімага жыта праіснавала да лета 1942 г.
     Адной з асноўных рыс сельскагаспадарчай арцелі з'яўляецца таксама калектыўная праца членаў арцелі ў грамадскай вытворчасці. Працу гэту загальскія калгасы шырока выкарыстоўвалі ва ўсіх галінах гаспадаркі да пачатку 1942 г. Пасля яна стала выкарыстоўвацца ў меншых маштабах. Зімой яшчэ калектыўна даглядалі частку жывёлы, а таксама падрыхтоўвалі насенны матэрыял для веснавой сяўбы. Калектыўна ахоўвалі пасевы азімага жыта.
     Што ж датычыцца калектыўнага кіраўніцтва справамі арцелі, то яно ажыццяўлялася, пакуль захоўвалася калектыўнае ўладанне грамадскай уласнасцю і пакуль адбывалася калектыўная праца ў вытворчасці. Апошнім актам калектыўнага кіравання на Загальшчыне была работа камісій, якія размяркоўвалі цяглавую сілу, сельскагаспадарчы інвентар, жывёлу, насенне, зямлю, азімыя пасевы.
     На працягу першай палавіны 1942 г. калгасы як пэўны тып сацыялістычнай гаспадаркі паступова страчвалі ў Загальскім сельсавеце свае асноўныя рысы. У сярэдзіне 1942 г. яны зусім спынілі сваё існаванне.
 

да зместу

       

да 65-годдзя вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©