Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 

Забяспячэнне партызан жыллём, прадуктамі харчавання і адзеннем

     У вёсках Загальскага сельсавета як часова, так і падоўгу былі раскватараваны атрады або паасобныя партызаны амаль на працягу усяго перыяду барацьбы народных мсціўцаў.
     Знаходжанне партызан у населеных пунктах сельсавета па свайму характару і значэнню прайшло за тры гады некалькі этапаў.
     Вядома, што на Загальшчыне партызанскі рух пачаў разгортвацца з першых дзён варожай акупацыі Любанскага раёна. Да мясцовых актывістаў партызанскай барацьбы тады далучыліся воіны Савецкай Арміі, якія выходзілі з акружэння. У калгасе «Чырвоны Кастрычнік» яны трымаліся групы, якую ўзначаліў старшыня сельсавета С.Т.Карнееў, у калгасе «Рассвет» падтрымлівалі сувязь са старшыяёй гэтай сельгасарцелі Р.I.Плышэўскім, а ў калгасе імя Карла Маркса групаваліся вакол братоў-камуністаў Сыцько.
     Усе партызаны спачатку размяшчаліся ў вёсках.
     У мэтах канспірацыі і надання большай арганізаванасці руху на яго пачатковым этапе Мінскі падпольны абком партыі патрабаваў пераходу партызанекіх аградаў і груп у лес. Ужо з восені 1941 г. на Загальшчыне былі створаны лясныя партызанскія базы, якія сталі месцам асноўнай дыслакацыі атрадаў на працягу амаль усёй зімы 1941/42 г. Аднак і ў гэты час па розных прычынах некаторыя партызаны вельмі часта наведвалі вёскі. Яны абаграваліся тут, мянялі бялізну, начавалі. У вёсках звычайна размяшчалі і раненых.
     Па меры ўмацавання і росту партызанскага руху партызанскі край станавіўся ўсё больш непрыступным для фашыстаў, і яны ўжо не маглі трапляць сюды амаль на працягу двух год. Такое становішча дазволіла партызанам выкарыстаць населеныя пункты для сваёй пастаяннай дыслакацыі. Ужо з пачатку 1942 г. адбылося масавае раскватараванне партызан па вёсках. Калі ў верасні 1942 г. на востраве Зыслаў быў пабудован аэрадром і ўстанавіліся рэгулярныя паветраныя зносіны з Масквой, у вёсцы Старасек размяшчалі многа раненых, якія тут чакалі сваёй адпраўкі на Вялікую зямлю.
     Калі з пачатку 1943 г. на Загальшчыне былі створаны мясцовыя партызанскія атрады, яны таксама размяшчаліся ў сваіх вёсках. Быт гэтых партызан быў амаль не аддзялімы ад быту сялян. Амаль у кожнай калгаснай хаце цяпер былі свае партызаны — бацька, брат, сын або дачка. Апрача таго, у кожнай хаце размяшчаліея партызаны, якія не ўваходзілі ў састаў гэтай сям'і.
     Працягласць знаходжання партызан у сялянскіх хатах была рознай. У некаторых калгаснікаў партызаны жылі нядоўта, але затое адна група змяняла другую. Калгаснік вёскі Загалле А.I.Емяльянаў расказвае, што ў яго хаце «кожную ноч начавалі партызаны, але адны і тыя пастаянна не жылі».
     Аднак вельмі часта адны і тыя партызаны жылі ў сялянскіх хатах Загальшчыны працяглы час. Так, партызанскі камандзір Н.П.Капусцін жыў на кватэры ў калгасніка вёскі Жывунь М.Халаёма звыш паўтара года. Прыкладна столькі ж часу стаялі на кватэры два партызаны ў калгасніка А.А.Ясючэні. Яго жонка, Еўдакія Паўлаўна, расказвае: «Хлопцы тыя былі для нас як родныя. Яны мне і сена, бывала, накосяць, і дроў прывязуць, і жыта абмалоцяць. Я іх таксама даглядала — карміла, бялізну мыла». Больш года жылі сем партызан у Н.Е.Рудзько (в. Татарка).
     Ці многа наогул размяшчалася партызан у адным доме? Гэта залежала і ад размяшчэння вёскі адносна найбольш пагражальных напрамкаў, і ад таго, наколькі вёска пацярпела ад пажараў у час фашысцкіх карных экспедыцый. Шчыльней за ўсіх звычайна засялялася вёска Старасек. Тут знаходзілася многа партызан са сваімі сем'ямі, размяшчаліся розныя штабныя ўстановы, жылі партызанскія камандзіры і кіруючыя партыйныя работнікі. У вёсцы Старасек у розны час жылі сакратары Любанскага падпольнага райкома партыі Траскуноў і Баравік, старшыня райвыканкома Луфераў, камандзіры брыгад і атрадаў Далідовіч, Шуба, Кукарэка, Шамякоў і інш., урачы Швец, Лапцейка, Вераб'ёў, Юрацкая. Раненыя чакалі тут сваёй пагрузкі на самалёты. Для абслугоўвання іх у вёсцы знаходзіўся медыцынскі персанал. Акрамя таго, калгаснікі далі прытулак у сваіх хатах бежанцам і аднавяскоўцам- пагарэльцам.
     У калгасніцы вёскі Старасек А.I.Федаровіч стаялі партызаны з сем'ямі і жыла прыехаўшая сюды з саўгаса сям'я брата з пяці чалавек. Часова ў яе жыў з сям'ёй сусед-пагарэлец М.Падлоўкін. «Па дваццаць чалавек спалі ўпокат на падлозе», — успамінае А.I.Федаровіч. Калгаснік гэтай жа вёскі П.Р.Дайнека расказвае аб сваіх кватарантах: «Увесь час з 1941 па 1944 г. у мяне стаялі на кватэры партызаны па некалькі чалавек. У 1942 г. жыў партызан Чачуха з вёскі Ямінск з сям'ёй. Партызан Лёнька са станцыі Урэчча быў у мяне на кватэры таксама з жонкаю. Часта ў хаце знаходзіліся раненыя, якіх адпраўлялі самалётам у Маскву».
     Аб гэтым жа паведамляе і калгаснік Н.А.Ярмаліцкі (в. Старасек): «У старой вялікай хаце да пажару ў мяне стаяў цэлы ўзвод партызан. Калі я пабудаваў новую хату, то там жылі таксама раненыя». У калгасніцы гэтай жа вёскі Н.М.Сулім, хата якой не згарэла, увесь час жылі партызаны і каля трох месяцаў знаходзілася партызанская шавецкая майстэрня. Акрамя таго, вясной 1942 г. у хаце Н.М.Сулім пасялілася дзве сям'і. Пасля пажару 1944 г. тут размясцілася яшчэ чатыры сям'і.
     У вёсцы Падлуг таксама амаль ва ўсіх дамах знаходзіліся партызаны. Тут было больш свабоднай жылой плошчы, бо гэта вёска менш за ўсіх іншых у Загальскім сельсавеце пацярпела ад пажараў.
     Усюды ў сялянскіх сем'ях да партызан адносіліся, як да родных. У сваю чаргу партызаны дапамагалі калгаснікам, у якіх яны жылі. Калгаснік Д.В.Ясючэня, які сам быў у радах народных мсціўцаў, расказвае аб партызанах, што знаходзіліся ў вёсцы Падлуг: «Хлопцы былі працавітыя і дружныя. Жылі з калгаснікамі як адна сям'я. Бывала, некалькі ўзводаў ідуць на заданне, астатнія застаюцца на месцы для абароны вёскі. Прыходзіш з паходу, глядзіш, а хлопцы і дроў прывезлі і нарэзалі». Калгасніца вёскі Татарка К.А.Грыгаровіч расказвае, што ў яе на кватэры жыло 12 партызан. Ім тут варылі есці і мылі бялізну. У вёсках Старасек і Жывунь спецыяльна для партызан былі наладжаны лазні.
     3 асаблівай увагай калгаснікі даглядалі раненых партызан. Некаторыя дамы былі спецыяльна прызначаны пад шпіталі. У кожным з гэтых дамоў размяшчалася па дзесяць і больш раненых. Для іх рабілі нары або прыносілі ад суседзяў ложкі. У доме калгасніцы вёскі Старасек О.А.Барысевіч раненыя ляжалі на ложках, сабраных у суседзяў і ў вёсцы Загалле. Падушкі і пасцельныя рэчы для раненых прыносіла само насельніцтва.
Калгасніцы не толькі гатавалі для раненых страву і мылі ім бялізну, але дапамагалі ўрачам у лячэнні раненых. «Я сама перавязвала многа раненых, — расказвае Е.П.Сулім.—Партызану Кукрашу рабілі ў маёй хаце аперацыю. Я дапамагала тады доктару. Вясной 1942 г., калі фашысцкі атрад зрабіў налёт на вёску і пачаў паліць, мы з мужам аднеслі аднаго цяжкараненага за вёску ў кусты. Кукраш, які к таму часу пачаў папраўляцца, прынёс туды і нашага маленькага сына.»
     Калі ў вёсцы Старасек аб'яўлялася трывога і чакаўся налёт гітлераўцаў, сяляне не толькі самі хаваліся ў лесе, але адвозілі туды на фурманках і раненых партызан. Нярэдка іх адносілі ў лес калгаснікі на сваіх плячах. Раненых, напрыклад, выносілі I.Сініцкі, Н.Чыркоўскі, I. Падлоўкін, А.Сулім і іншыя.
     Размяшчэнне партызан у дамах беларускіх сялян не мела нічога. агульнага з так званым пастоем салдат старой арміі. Для савецкіх сялян размяшчэнне ў іх партызан не было павіннасцю, а з'явілаея адной з форм дапамогі справе барацьбы з ворагам, адным з праяўленняў удзелу шырокіх мас у гэтай барацьбе.
     Адным з найбольш неабходных і настаянных відаў дапамогі, у якой мелі патрэбу партызаны, было забеспячэнне іх прадуктамі харчавання. Яно набывала таксама ў залежнасці ад месца і часу розныя формы і спосабы.
     У першыя дні фашысцкай акупацыі мясцовыя загальскія партызаны харчаваліся ў сябе дома або, знаходзячыся часова па-за сваімі вёскамі, забяспечваліся ўласнымі сем'ямі. Гэтыя ж партызаны забяспечвалі харчаваннем і камуністаў-падполыдчыкаў з раённага і абласнога партыйнага актыву, якія прыйшлі на тэрыторыю Загальскага сельсавета і з самага пачатку сталі базіравацца ў лесе. У першыя тыдні і месяцы акупацыі ў населеных пунктах сельсавета размяшчаліся галоўным чынам партызанскія групы, якія ствараліся з воінаў Савецкай Арміі, што трапілі ў акружэнне.
     Пазней і тыя групы, якія знаходзіліся ў лесе, і тыя, якія размяшчаліся ў вёсцы, сталі колькасна ўзрастаць і не маглі ўжо задаволіцца выпадковым харчаваннем. Неабходна было наладзіць планамернае забеспячэнне іх. Пачатковай формай стала забеспячэнне партызан прадуктамі з грамадскай гаспадаркі калгасаў. Калгасы «Чырвоны Кастрычнік», імя Карла Маркса і «Рассвет» мелі ў 1941 г. для гэтага ўсе магчымасці. Тут заўсёды былі ў наяўнасці такія асноўныя прадукты, як хлеб, малако, мяса. Справа аблягчалася і тым, што партызаны, якія знаходзіліся ў лесе, былі самым цесным чынам звязаны праз мясцовых удзельнікаў барацьбы супраць гітлераўцаў з усімі населенымі пунктамі, а калгасная форма вядзення гаспадаркі захоўвалася яшчэ на працягу амаль года.
     Факты паказваюць, што калгаснікі адносіліся да забеспячэння партызан прадуктамі з грамадскіх запасаў сваіх сельгасарцелей з усёй шчырасцю. Шчырасць гэта выяўлялася перш за ўсё ў масавасці ўдзелу калгаснікаў у такой патрыятычнай справе. Іх масавы ўдзел праявіўся, напрыклад, у выпечцы хлеба для партызан. Калгасы мелі збожжа або муку, але не мелі ў сябе ў пачатку вайны грамадскіх пякарняў. Таму калгасныя кіраўнікі раздавалі муку калгаснікам, і хлеб для партызан выпякаўся ў хатніх умовах. У вёсцы Старасек хлеб для партызан выпякаўся з самага пачатку вайны ў хатах А.Д.Сініцкага, С.Міхневіча і іншых. Ф.С.Сулім расказвае: «Партызанам давалі хлеба, колькі трэба. Спачатку хлеб пяклі ў вёсцы».
     Калі восенню 1941 г. у калгасах размяркоўвалі збожжа, то, акрамя засыпкі насення і выдачы на працадні, пакідалі хлеб і для партызан. Збожжа, прызначанае для гэтай мэты, вазілі на млыны, і муку трымалі потым у калгасных свірнах. Праз некаторы час у калгасах абсталявалі пякарні. У вёсцы Старасек у 1941 г. пякарня размясцілася ў памяшканні былых дзіцячых ясляў. Яна дала магчымасць яшчэ лепш забяспечыць партызан печаным хлебам. У 1942 г. партызаны пабудавалі сваю пякарню на востраве Зыслаў.
     У 1941 г. калгаснікі забяспечвалі партызан таксама крупамі з грамадскага збожжа. Жыхары Старасека вазілі проса на крупадзёрку ў вёску Рэпіна Акцябрскага раёна. Крупы для партызан таўклі таксама ў ступах. «У час вайны, — успамінае калгасніца Ю.I.Чэркас, — у вёсцы вытаўкалі па 7 пудоў проса ў ступах». 3 грамадскіх буртоў калгаса імя Карла Маркса ўсю зіму 1941/42 г. забяспечвалі партызан бульбай.
     3 усіх трох калгасаў вазілі ў 1941 г. партызанам у лес малако ад грамадскіх кароў. 3 калгаса імя Карла Маркса малако ў лес вазілі жывёлавод С.М.Чэркас і калгаснік Ф.С.Сулім. 3 калгаса «Рассвет» у лес адпраўлялі малако і масла, збітае на калгаснай маслабойні.
     3 грамадскай калгаснай гаспадаркі партызаны забяспечваліся ў 1941 г. таксама мясам. Спачатку жывёлу для гэтай мэты рэзалі ў калгасе і мяса адпраўлялі праз кладовую тушамі. Пасля ў лес сталі прыганяць кароў, прывозіць свіней, авечак, і там іх выкарыстоўвалі на мяса. Для бесперабойнага забеспячэння партызан мясам, пасля таго як грамадская жывёла была раздадзена ва ўласнае карыстанне, у вёсцы Старасек калгаснікі працягвалі даглядаць у сябе цялят, якія былі выдзелены для партызан.
     Паступова партызаны сталі ствараць свае базы, абзаводзіцца жывёлай, забяспечыўшы, такім чынам, гарантаваны мінімум малака і запас мяса. Пачатак партызанскаму статку паклалі 120 галоў маладняку рагатай жывёлы з саўгаса «Жалы», якіх рабочыя і калгаснікі прыгналі восенню 1941 г. на востраў Зыслаў. Пасля да маладняку дабавіліся каровы, і ў партызан стварыліся свае статкі, якія знаходзіліся летам на лясных пашах, а зімой утрымліваліся на базах у спецыяльна пабудаваных для іх укрыццях. 3 паяўленнем у партызан жывёлы паўстала пытанне аб фуражы, асабліва на зімовы час. Калгаснікі сталі вазіць у лес сена. У сваіх лясных гаспадарках партызаны пачалі сеяць бульбу і іншыя культуры.
     Так паступова забеспячэнне партызан ад забеспячэння іх прадуктамі з грамадскай гаспадаркі калгасаў перайшло на новыя формы. 3 1942 г. і да канца фашысцкай акупацыі Беларусі партызаны раёна забяспечваліся з трох крыніц: яны атрымлівалі сельскагаспадарчыя прадукты ад сялян, захоплівалі трафеі ў выніку разгрому фашысцкіх гарнізонаў, некаторую частку прадуктаў харчавання рыхтавалі непасрэдна на сваіх гаспадарчых базах.
     Што датычыцца забеспячэння партызан мясцовымі жыхарамі, то яно з 1942 г. ажыццяўлялася ў дзвюх асноўных формах — у форме нарміраваных паставак сельскагаспадарчых прадуктаў сялянамі і ў форме штодзённага забеспячэння прадуктамі партызан, якія доўгі час знаходзіліся ў населеных пунктах.
     Пэўныя нормы паставак сельскагаспадарчых прадуктаў устанаўліваліся звычайна для тых вёсак партызанскіх зон, дзе народныя мсціўцы не маглі знаходзіцца на пастаянным раскватараванні.
Калі ў вёсцы размяшчаліся партызанскія гарнізоны часткова, то тут пастаўкі сельгаспрадуктаў устанаўліваліся без захавання пэўных норм. Да такіх вёсак у Загальскім сельсавеце належалі Загалле, Татарка, Жывунь і Падлуг.
     Вось як былі арганізаваны пастаўкі сельскагаспадарчых прадуктаў для партызан у вёсках Загалле і Татарка. У 1942 г. тут быў праведзен сход па пытанню здачы хлебапаставак. На гэтым сходзе выступілі прадстаўнікі партызанскага камандавання, а затым мясцовыя жыхары. Настаўніца А.А.Корбут, якая тады жыла ў сваіх бацькоў, заявіла, што яе сям'я здасць 30 пудоў, і заклікала іншых прыняць актыўны ўдзел у здачы хлебапаставак. Яе тут жа падтрымала калгасніца А.Кульчыцкая. Пасля сходу ўсе жыхары пачалі актыўна здаваць партызанам хлеб.
     Калгаснікі вёсак Загалле і Татарка расказваюць, што тады здавалі партызанам розную колькасць прадуктаў. Тут акрэсленых норм паставак не існавала. «Партызанам пастаўкі здавалі па магчымасці, — успамінае Н.Е.Рудзько. — Здавалі збожжа, бульбу, свіней, кароў. Мне, напрыклад, трэба было здаць 8 пудоў збожжа, колькі змагу бульбы; здаў я і цялушку». С.П.Глаз у 1942 г. здаў 12 пудоў хлеба; А.I.Емяльянаў у гэтым жа годзе здаў у пастаўку 5 пудоў жыта.
     У вёсцы Жывунь аб'ём паставак быў больш акрэслены. Хлеб жывуньцы здавалі двойчы— восенню 1942 і восенню 1943 гг. Норма была чатыры пуды збожжа з га. «У мяне, — расказвае калгаснік А.Р.Шаблоўскі, — было 5 га ворыва, і я здаваў 20 пудоў».
     У вёсцы Старасек, якая знаходзілася каля аэрадрома і ў якой пастаянна былі раскватараваны партызаны, нормы паставак зусім не ўстанаўліваліся. Аднак і тут сяляне здавалі многа сельскагаспадарчых прадуктаў на партызанскія базы. Калгасніца А.А.Міхневіч расказвае, што іх сям'я перадала партызанам каля 30 пудоў збожжа, дзве цялушкі, 19 авечак і свіней. 10 пудоў збожжа за адзін раз здаў М.I.Падлоўкін.
     Сельскагаспадарчыя прадукты сяляне здавалі як у самой вёсцы прадстаўнікам партызанскага камандавання, так і ў лесе, куды яны адвозілі іх па ўказанню партызан. У беларускіх калгаснікаў ужо даўно стала традыцыяй дзяліцца здабыткам сваёй працы з роднай Савецкай дзяржавай. Цяпер калгаснікі бачылі прадстаўнікоў савецкай улады ў асобе партызан і імкнуліся даць ім усё, што давалі раней дзяржаве праз нарыхтоўчыя органы.
     Пры здачы паставак быў наладжан улік. Усе жыхары, якія здавалі збожжа, заносіліся ў спісы. Але цяпер нельга дакладна вызначыць, хто тады колькі чаго здаў. За 1942— 1944 гг. сяляне Загальшчыны аказалі такую вялікую дапамогу партызанам прадуктамі з сваіх уласных запасаў, якая не паддаецца ніякаму ўліку.
     Многа розных прадуктаў расходавалася на партызан, якія размяшчаліся ў вёсках. Праўда, часамі партызаны, што стаялі на кватэрах, атрымлівалі паёк з сваіх атрадаў, але нават і ў гэтым выпадку калгасніцы, якія гатавалі сваім кватарантам ежу, дадавалі ад сябе малако, мяса, сала, бульбу, гародніну. Калгаснікі расказваюць, што ў тыя гады ўсё малако спажывалася і ў вёсцы амаль не было масла. Многа малака ішло раненым, якія размяшчаліся па вёсках сельсавета.
     Загалле, Татарку, Старасек, Жывунь і Падлуг партызаны лічылі такімі населенымі пунктамі, дзе яны заўсёды маглі абагрэцца і падсілкавацца. Многа добрых слоў даводзілася чуць ад былых партызан аб гасціннасці насельніцтва гэтых вёсак. Былы рэдактар газеты «Кліч Радзімы» I.В.Куляшоў расказвае, што як толькі ён паяўляўся ў вёсцы Старасек, то калгаснікі адразу ж запрашалі яго да сябе ў госці.
     Важна адзначыць, што будучы вымушанымі карыстацца харчовай дапамогай з боку мясцовага насельніцтва, партызаны самі былі вельмі чулымі да патрэб сялян. Калі была патрэба, партызаны самі дапамагалі мясцовым жыхарам прадуктамі харчавання. Калі, напрыклад, вясной 1942 г. у час нападу фашыстаў у калгасніка вёскі Старасек С.Д.Гука была спалена хата, партызаны выдалі яму бычка. Калгаснік гэтай жа вёскі I.I.Дайнека расказвае: «Бывала, спячэш дома хлеб і раздасі яго партызанам. Яны вып'юць і малако, што надаіла гаспадыня. А ў другі раз заходзяць, нясуць з сабой хлеб і пытаюць: «Ці ёсць у цябе хлеб? Вазьмі ў нас, мы ж у цябе бралі ўчора». Так і жылі разам, дзялілі ўсё».
     Пры падобных узаемаадносінах зусім натуральным становіцца і такі факт. Калгаснік А.I.Сулім служыў радавым байцом пры штабе партызанскага злучэння. Ен трымаў пастаянную сувязь са сваёй сям'ёй. У канцы 1943 г., калі фашысты рыхтаваліся да блакады партызанскай зоны, А.I.Сулім адвёз свой хлеб у штаб. Там яго змалолі, і ён паступіў на агульны партызанскі склад. «Муж не хацеў, каб наш хлеб загінуў у вёсцы,—расказвае жонка Суліма. — Мы ведалі, што калі нам спатрэбіцца дапамога, то яе заўсёды акажуць партызаны».
Некалькі па-іншаму ажыццяўлялася дапамога з боку насельніцтва партызанам у забеспячэнні адзеннем. Калі паступленне сельскагаспадарчых прадуктаў ад сялян было асноўнай, а ў пэўныя перыяды і адзінай крыніцай забеспячэння партызан прадуктамі харчавання, то ў абмундзіраванні народных мсціўцаў сялянскае адзенне або матэрыялы, якія паступалі непасрэдна ад сялян для яго вырабу, займалі меншае месца. У забеспячэнні партызан адзеннем вялікую ролю адыгрывалі і іншыя крыніцы, значэнне якіх мянялася ў залежнасці ад этапаў і ўмоў барацьбы.
     У 1941 г. у час зараджэння партызанскага руху было шырока распаўсюджана так званае «пераапрананне» партызан у вёсках. Сярод першых партызан было, апрача сялян, многа людзей з партыйнага і савецкага актыву, гарадскіх жыхароў, інтэлігенцыі, воінаў Савецкай Арміі, якія трапілі ў акружэнне. У многіх з іх адзенне было або нязручным для жыцця ў лесе і для паходных умоў, або такім, што магло выклікаць падазронасць у фашыстаў. Таму ўсе, хто быў так апранут, вымушаны былі мяняць свае пінжакі, гімнасцёркі, штаны, шапкі на сялянскае адзенне. Салдаты і афіцэры часам мянялі нават свае боты ваеннага ўзору. Сяляне ўсюды ахвотна дапамагалі партызанам у пераабмундзіраванні.
          Але ўжо з восені 1941 г. партызаны пачалі адчуваць патрэбу не толькі ў замене свайго адзення і абутку, але і ў іх папаўненні. У многіх праз некалькі месяцаў знасіўся абутак. Даводзілася ўсё часцей звяртацца за дапамогай да мясцовага насельнітцва. Часам удавалася раздабыць у каго-небудзь боты. Аднак многія байцы, якія знасілі свой скураны абутак, вымушаны былі абувацца ў лапці.
     Апрача таго, у сувязі з набліжэннем зімы ўсе партызаны мелі патрэбу ў цёплай зімовай вопратцы. Некаторая колькасць такой вопраткі была прыпасена на партызанекіх базах, якія засноўваліея ў першыя дні вайны. Зімовае адзенне ўдавалася таксама захопліваць у ворага ў час баявых аперацый. Аднак гэта не магло задаволіць той патрэбы ў цёплым адзенні, якую адчувалі партызаны ўжо зімой 1941 г.
     Вясной і летам 1942 г. патрэбнасць партызан у адзенні некалькі паменшылася ў сувязі з кліматычнымі ўмовамі. Што ж датычыцца абутку, то патрэба ў ім, наадварот, узрасла, бо к гэтаму часу ўжо было даношана тое, што мелася з абутку раней. Затое з 1942 г. пачалі ўзрастаць крыніцы забеспячэння партызан адзеннем і абуткам. 3 далейшым расшырэннем і ростам партызанскага руху і баявых поспехаў народных мсціўцаў узрастала колькасць трафеяў, сярод якіх значнае месца займалі адзенне і абутак. У 1942—1944 гг. у партызан на базах паявілася даволі складаная гаспадарка. Была арганізавана выпрацоўка скур, аўчын, пашыўка абутку і адзення. У той жа час дапамога ў адзенні і ў абутку прыходзіла з Вялікай зямлі. Адзенне шылі таксама з парашутаў і ўпаковачных мяшкоў, у якіх скідаліся грузы.
     Нягледзячы на ўсе гэтыя крыніцы, і ў 1942—1944 гг. сяляне яшчэ аказвалі партызанам дапамогу ў адзенні і абутку і ў матэрыялах для іх вырабу. Сяляне забяспечвалі партызан кажухамі, кажушкамі, аўчынамі, скурамі. У вёсках жанчыны вязалі для партызан рукавіцы, шалікі, шкарпэткі. На працягу ўсіх год барацьбы партызанам даводзілася выкарыстоўваць лапці. «Да нас часта прыходзілі партызаны, — расказвае калгасніца вёскі Загалле А.Ф.Плышэўская, — бралі лапці, калі ішлі ў паход. Мой муж плёў многа лапцей». Былы начальнік штаба атрада імя Гастэлы М.П.Шардыка расказвае, што зімой 1942/43 г. ён сабраў у насельніцтва для партызан некалькі дзесяткаў пар лапцей.
     Гаворачы аб дапамозе насельніцтва партызанам, неабходна мець на ўвазе, што, апрача мясцовых атрадаў і брыгад, тут часта забяспечваліся яшчэ рэйдавыя злучэнні, якія прыходзілі з іншых аддаленых раёнаў.
     Такім чынам, на працягу трох год барацвбы ў тылу ворага калгаснікі пры любых умовах забяспечвалі партызан жыллём, харчаваннем, адзеннем. Дапамога гэта аказвалася ў самыя цяжкія моманты і ў неабходных памерах.
 

да зместу

       

да 65-годдзя вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©