Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 

Дапамога насельніцтва партызанскага краю Савецкай Арміі


     На першы погляд можа выклікаць некаторае здзіўленне сама пастаноўка пытання аб аказанні дапамогі Савецкай Арміі з боку насельніцтва, якое знаходзілася ў тылу ворага, на акупіраванай ім тэрыторыі. Аднак канкрэтныя факты сведчаць, што такая дапамога існавала, і яна набывала розныя формы. Асабліва разнастайнымі былі яны на тэрыторыі Загальскага сельсавета.
     Перш за ўсё адзначым тую дапамогу, якую аказвала насельніцтва Загальшчыны воінам Савецкай Арміі ў першыя дні і тыдні фашысцкай акупацыі Любанскага раёна. Вядома, што ў пачатку вайны нашым войскам даводзілася адступаць. Нярэдка асобныя часці вымушаны былі весці барацьбу ў варожым акружэнні і прабівацца на ўсход. У такіх абставінах асабліва карыснай для савецкіх воінаў была дапамога мясцовага насельніцтва.
     Ва ўсіх вёсках воінаў, якія выходзілі з акружэння, забяспечвалі прадуктамі харчавання з грамадскай маёмасці калгасаў. Воіны забяспечваліся малаком, маслам, крупамі, мясам і хлебам, які выпякаўея калгаснікамі. У калгасе імя Карла Маркса ў памяшканні дзіцячых ясляў была абсталявана пякарня, у якой пяклі хлеб для адступаючых часцей. 3 гэтага калгаса жывёлавод С.Чэркас часта вазіў малако на востраў Зыслаў, дзе размяшчаліся савецкія салдаты і афіцэры.
     Нічога не шкадавалі беларускія сяляне для байцоў сваёй арміі. Яны аказвалі ім любую дапамогу, часта рызыкуючы жыццём. Вось адзін з прыкладаў. Фашысты даведаліея, што калгас імя Карла Маркса сістэматычна забяспечвае прадуктамі акружэнцаў і партызан. Каб удакладніць гэта, яны падаслалі туды пераапранутых паліцэйскіх. Паліцэйскія ўстанавілі, што калгасныя прадукты выдаюць кладаўшчык К.I.Сініцкі і яго сын Іван. Калі 21 лістапада 1941 г. карнаму атраду фашыстаў удалося ўварвацца ў вёску Старасек, паліцэйскія адразу схапілі Івана Сініцкага. Яны яго катавалі, потым расстралялі. Малады патрыёт загінуў, але нічога не сказаў ворагам ні аб воінах Савецкай Арміі, ні аб партызанах.
     Мясцовае насельніцтва ўказвала савецкім салдатам і афіцэрам найбольш зручныя шляхі для выхаду з акружэння і дапамагала ім выходзіць у распалажэнне савецкіх войск. Вялікую актыўнасць у гэтых адносінах праявіў старшыня Загальскага сельсавета С.Т.Карнееў. Ён падабраў у саўгасе «Жалы» пакінутую адступаючымі войскамі Савецкай Арміі грузавую аўтамашыну, на якой некалькі разоў адвозіў байцоў у Капаткевічы да лініі фронта (ад Загалля прыкладна 60—70 км). Акрамя таго, С.Т.Карнееў вывеў да лініі фронта 75 камандзіраў адной з дывізій, якая трапіла ў акружэнне. Ен ездзіў з савецкімі воінамі ў разведку ў вёску Грабаў Петрыкаўскага раёна і ў вёску Камаровічы Капаткевіцкага раёна. Летам 1941 г. у час наступлення гітлераўскіх войск С.Т.Карнееў арганізаваў мясцовае насельніцтва на псаванне дарог, якімі карыстаўся вораг. Былі спалены ўсе масты на дарогах, што ідуць праз Загальскі сельсавет і паблізу яго. Робячы Загальшчыну недаступнай для акупантаў, калгаснікі тым самым аблягчалі прасоўванне савецкіх воінаў, якія выходзілі з акружэння.
     Калі лінія фронта значна аддалілася ад Загальскага сельсавета, калгаснікі давалі ў сябе прытулак савецкім воінам, якія ўжо не змаглі дабрацца да лініі фронта. Савецкіх воінаў мясцовыя жыхары надзейна ўкрывалі ад акупантаў, дапамагалі ім устанавіць сувязь з партызанамі і ўключыцца ў партызанскі рух. Гэта выратавала многіх савецкіх людзей ад фашысцкага палону, захавала іх для далейшай барацьбы за незалежнасць сваёй Радзімы.
     У 1942 г. дапамога насельніцтва Любанскага партызанскага краю Савецкай Арміі не магла насіць масавага характару, таму што лінія фронта была ўжо далёка. Але і ў гэты час дапамога аказвалася. Як ужо адзначалася, жыхары Загальшчыны, пабудаваўшыя і абслугоўваўшыя партызанскі аэрадром, абслугоўвалі таксама самалёты, што прызямляліся, прымалі ў сябе савецкіх лётчыкаў. Усё гэта, безумоўна, было дапамогай мясцовага насельніцтва савецкай авіяцыі ў выкананні ёю аператыўных задач. Ужо тады праз лётчыкаў калгаснікі пасылалі невялікія падарункі прадуктамі савецкім воінам за лінію фронта. Калгаснік вёскі Старасек В.А.Міхневіч перадаў аднойчы лётчыкам цэлую свіную тушу.
     У 1943 г. дапамога жыхароў партызанскага краю Савецкай Арміі набыла зноў масавы характар, але цяпер яна прыняла іншыя формы, чым у 1941 г. У 1943 г. у тылу ворага разгарнуўся масавы збор грашовых сродкаў у фонд дапамогі Савецкай Арміі. Гэты патрыятычны рух узначалілі падпольныя партыйныя арганізацыі. Збіранне грошай, аблігацый і каштоўнасцей у фонд пабудовы самалётаў пачалося тут з канца 1942 г.
     У сувязі са зборам сродкаў сярод сялян партызанскага краю праводзілася вялікая растлумачальная работа. Ход збору грашовых сродкаў асвятляўся ў падпольным камуністычным друку. У населеных пунктах збіраліся спецыяльныя сходы. На іх камуністы расказвалі сялянам Загальшчыны аб патрыятычным пачыне тамбоўскіх калгаснікаў па збору народных сродкаў, аб слаўным патрыёце саратаўскім калгасніку Ферапонце Галаватым, які ў снежні 1942 г. з сваіх уласных зберажэнняў унёс у фонд абароны 100 тыс. руб. і набыў на іх баявы самалёт. Тут жа на сходах звычайна пачынаўся збор грошай, аблігацый. «Калі збіралі грошы на самалёты,—успамінае калгасніца вёскі Старасек А.А.Міхневіч,—то мой стары аддаў грашыма і аблігацыямі 1000 руб.» Кожнаму хацелася прыняць удзел у гэтай патрыятычнай справе. «Я для гэгага нават пазычыў у шурына 300 руб.,—гаворыць А.Д.Сініцкі,—здаў таксама свае аблігацыі». Вялікую суму грошай здала О.А.Барысевіч і многія іншыя калгасніцы Загальскага сельсавета.
     Сабраныя сродкі адразу перадавалі партызанам. Са штаба партызанскага злучэння гэтыя сродкі самалётам адпраўляліся ў Маскву. У красавіку 1943 г. Мінскі падпольны абком партыі атрымаў з Масквы ад I.В.Сталіна тэлеграму наступнага зместу:
     «Сакратару Мінскага абкома КП(б) Беларусі таварышу Казлову.
    Перадайце працоўным горада Мінска і Мінскай вобласці, партызанам і партызанкам, якія сабралі 3 075 827 руб. грашыма і аблігацыямі, 2810 руб. залатой манетай, залатыя і сярэбраныя рэчы на будаўніцтва самалётаў «Партызан Мінска», «Партызан Слуцка», «Партызан Барысава»,—маё брацкае прывітанне і падзяку Чырвонай Арміі».
     Тэлеграма гэта ўекалыхнула патрыятычныя пачуцці насельніцтва Любанскага раёна. Збор сродкаў цяпер працягваўся яшчэ з большым уздымам. К канцу мая 1943 г. працоўныя раёна ўнеслі на будаўніцтва танкаў і самалётаў для Савецкай Арміі звыш 150 тыс. руб. Летам гэтага ж года тут паспяхова разгарнулася падпіска на Другую Дзяржаўную ваенную пазыку. Пасля выпуску гэтай пазыкі да сярэдзіны чэрвеня 1943 г. у партызанекі штаб ад працоўных раёна дадаткова паступіла 87 700 руб. грашыма, 15 руб. залатымі манетамі, розныя залатыя і сярэбраныя рэчы.
    Зусім новую форму набыла дапамога сялян Савецкай Арміі восенню 1943 г. У гэтым годзе, калі фронт наблізіўся да Любанскага раёна, калгаснікі пачалі пасылаць цэлыя абозы з падарункамі за лінію фронта. У лістападзе 1943 г. на лініі Парычы—Азарычы ў сувязі з разрывам фронта і ўтварэннем так званых «Рудабельскіх варот» пачаліся рэгулярныя зносіны жыхароў партызанскага краю з часцямі Савецкай Арміі. Аб маштабах гэтых зносін можна меркаваць, напрыклад, па такому факту. Толькі на працягу трох-чатырох дзён праз вароты за лінію фронта партызанамі было накіранапа звыш 6 тыс. мужчын для службы ў Савецкай Арміі. Праз гэтыя ж вароты за лінію фронта пацягнуліся абозы з падарункамі воінам з рада раёнаў Беларусі, якія знаходзіліся ў тылу ворага.
    Вялікі патрыятычны ўздым ахапіў жыхароў Любанскага раёна. Калгаснікі пачалі рыхтаваць у падарунак воінам Савецкай Арміі прадукты харчавання, цёплыя рэчы (шкарпэткі, пальчаткі, шалікі, валёнкі, ручнікі). У дапамозе сваёй роднай арміі змаглі прыняць удзел і жыхары Загальскага сельсавета. Рыхтуючы падарункі Савецкім воінам, яны збіралі сала, мяса, крупы, пшанічную муку, вязалі цёплыя рэчы, вышывалі насавыя хустачкі. «У 1943 г. мы збіралі разы тры-чатыры прадукты для адпраўкі на фронт»,—успамінае М.I.Падлоўкін. Жыхары вёскі Загалле расказваюць, што яны адправілі каля 18 фурманак са сваімі і партызанскімі падарункамі.
    За лініяй фронта ў той час пабывалі многія. У паездках удзельнічалі Н.П.Сулім, I.С.Клышко, В.К.Вечар, В.А.Сулім, В.В.Дайнека і іншыя. «3 падводамі адпраўлялі больш маладых хлопцаў,—гаворыць М.I.Падлоўкін,—каб яны маглі там пайсці ў армію». За лінію фронта неаднаразова накіроўваліся і дзяўчаты-калгасніцы.
    Летам 1944 г. у ходзе наступлення Савецкай Арміі была ачышчана ад ворага ўся Беларусь. Вызвален быў і Любанскі раён. Патрыятычная дзейнасць мясцовых жыхароў і партызан усёй Любанска-Акцябрска-Старобінскай зоны садзейнічала паспяховаму руху наперад нашых войск. I гэта садзейнічанне было тым апошнім актам дапамогі жыхароў Загальскага сельсавета сваёй арміі, якую яны аказалі ёй, знаходзячыся на тэрыторыі партызанскага краю.
 

да зместу

       

да 65-годдзя вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©