|
Удзел насельніцтва у сходах і
мітынгах і правядзенню савецкіх свят
У першым раздзеле ўжо былі разгледжаны формы і метады
партыйнага кіраўніцтва Загальшчынай, арганізацыя палітыка-масавай
работы сярод сельскага насельніцтва партызанскага краю. Уся гэта
работа на Загальшчыне праводзілася непасрэдна Мінскім падпольным
абкомам партыі і пад яго кіраўніцтвам Любанскім падпольным райкомам
партыі, палітработнікамі брыгад, атрадаў і паасобнымі партызанамі.
Грамадскую актыўнасць насельніцтва партызанекага краю ў
значнай ступені характарызуе яго ўдзел у сходах. Сходы ў вёсках
праводзіліся на працягу ўсяго перыяду партызанскай барацьбы (з 1941
па 1944 г.). Склікалі іх падпольныя партыйныя арганізацыі,
камандаванне і палітычны састаў атрадаў і брыгад, камсамольскія
арганізацыі. У першы год вайны, калі ў тылу ворага яшчэ існавалі
сельгасарцелі, сходы праводзілі таксама і кіраўнікі калгасаў. Па
заданню падпольных партыйных арганізацый сходы праводзіліся і
работнікамі Загальскага сельсавета. У правядзенні сходаў
насельніцтва прымалі ўдзел работнікі выканкома Любанскага раённага
Савета дэпутатаў працоўных.
Мы ўжо расказвалі, як у пачатку акупацыі фашыстамі
Любанскага раёна старшыня Загальскага сельсавета С.Т.Карнееў і
старшыня калгаса «Рассвет» Р.I.Плышэўскі праводзілі сходы ў вёсках
Баянічы і Жывунь з мэтай выкрыцця хлуслівай гітлераўскай працаганды
і недапушчэння ўступлення жыхароў гэтых вёсак у паліцыю. У першы
перыяд вайны сходы сялян у Загальскім сельсавеце праводзілі сакратар
Любанскага падпольнага райкома М.А.Траскуноў, старшыня райвыканкома
А.С.Луфераў, камісар партызанскага атрада (а пасля сакратар райкома)
А.А.Баравік, камандзір атрада (а пасля брыгады) А.I.Далідовіч. 3
1943 г. сходы праводзіў таксама К.Ф.Пушчын, камандзір брыгады, у
якую ўваходзілі мясцовыя атрады.
Па найбольш важных пытаннях сходы праводзілі тут члены
Мінскага падпольнага абкома і кіруючыя работнікі штаба партызанскага
злучэння тт. Казлоў, Бельскі, Варвашэня, Ляшчэня, Жукаў і іншыя.
Месцы і формы правядзення сходаў з сялянамі былі самымі
разнастайнымі. У першы год вайны сходы часцей за ўсё праводзіліся ў
клубах і школах. Потым, як правіла, іх праводзілі ў хатах
калгаснікаў. Летам сходы адбываліся нярэдка на вуліцы. Калгаснік
I.Д.Сініцкі расказвае, што восенню 1942 г. партызаны склікалі сход
жыхароў вёскі Старасек нават на востраве Зыслаў, сярод лесу, дзе ў
гэты час праходзіла ўборка ўраджаю.
Пачынаючы з 1942 г. правядзенне сходаў часта
суправаджалася арганізацыяй вечарынак. «Бывала, прыйдуць партызаны,—расказвае
калгаснік вёскі Падлуг Д.В.Ясючэня,—зайграе гармонік, той станцуе,
той спяе, і збяруіша людзі. Паспяваюць, патанцуюць, потым
расказваюць навіны з фронта, як там б'юць немцаў». Л.М.Капусціна (в.
Жывунь) расказала нам, як праводзіў сходы палітработнік Н.П.Капусцін,
яе будучы муж: «Прыязджаюць у вёску партызаны. Наладжваюць вечарынку.
Спачаткў танцуюць, спяваюць, а потым звычайна выступае Капусцін і
чытае з цэнтральных газет артыкулы».
Так спалучалася традыцыйная беларуская вечарынка з
палітычным сходам.
3 сялянамі праводзіліся таксама групавыя і
індывідуальныя гутаркі. У час гэтых гутарак абмяркоўваліся і
растлумачваліся не менш важныя пытанні, чым на сходах. На сходах не
толькі чыталіся зводкі Саўінфармбюро, лістоўкі, газеты. Часта
рабіліся даклады на самыя розныя тэмы, абмяркоўваліся тыя або іншыя
надзённыя пытанні.
У дні савецкіх свят у вёсках праводзіліся ўрячыстыя
сходы.
Апрача сялянскіх сходаў, адбываліся яшчэ камсамольскія
сходы. Ужо ўказвалася, што на Загальшчыне былі дзве падпольныя
камсамольскія арганізацыі. Сходы іх праходзілі пад кіраўніцтвам
прадстаўнікоў партарганізацыі і палітработнікаў атрадаў. Часцей за
ўсё загальскія камсамольцы збіраліся на кватэры ў настаўніцы
М.М.Левановіч. На сходах прысутнічала па 8—10 чалавек. Правядзеннем
іх часта кіраваў намеснік камісара партызанскага атрада Розава па
камсамольскай рабоце С.Д.Локаць. Камсамольцы актыўна ўдзельнічалі і
ва ўсіх іншых сходах, якія праходзілі ў вёсках Загальскага
сельсавета.
Сходы сялян склікаліся вельмі часта. У вёсцы Старасек
яны адбываліся ў хатах калгаснікаў А.Сініцкага, О.Чыркоўскай,
Ф.М.Суліма, 3.Сліўца, А.М.Суліма, О.А.Барысевіч, I.Дайнека і іншых.
Праводзіліся яны і ў школе.
У першы год вайны, калі Загальшчына падвяргалася налётам
паліцэйска-фашысцкіх банд, некаторыя калгаснікі яшчэ баяліся хадзіць
на сходы. Але па меры таго як барацьба з ворагам станавілася больш
рашучай, сходы станавіліся мнагалюднымі. На іх прыходзілі літаральна
ўсе жыхары той або іншай вёскі.
Пытанні, якія ставіліся на сельскіх сходах, былі самыя
разнастайныя. Ужо на першых сходах у самым пачатку варожай акупацыі
мясцовыя актывісты ставілі пытанні аб аказанні супраціўлення
нямецка-фашысцкім уладам. Сялян заклікалі адмаўляцца ад выканання
загадаў немцаў, хаваць калгасную маёмасць, дапамагаць партызанам. У
першы год вайны праводзіўся рад сходаў, звязаных з гаспадарчай
дзейнасцю калгасаў.
Гаспадарчыя пытанні ставіліся на сходах і пасля
спынення дзейнасці сельгасарцелей: аб пасяўных і ўборачных работах,
аб забеспячэнні партызан харчамі, аб рознай іншай дапамозе ім. На
сходах абмяркоўваліся пытанні аб зборы сродкаў у фонд Савецкай Арміі,
аб адпраўцы абозаў з падарункамі савецкім воінам за лінію фронта.
Некаторыя сходы прысвячаліся непасрэднаму ўдзелу насельніцтва ў
партызанскай барацьбе і абароне насельніцтва ад варожых нападаў,
рэгулярна чыталіся даклады і праводзіліся гутаркі аб становішчы на
франтах і аб міжнародным становішчы.
Разгледзім для прыкладу, як праходзіў сход у вёсцы
Жывунь у сакавіку 1943 г. Ён быў прысвечан стварэнню мясцовага
партызанскага атрада. Перад сходам у гэту вёску прыбылі са штаба
партызанскага злучэння сакратар абкома партыі I.Бельскі, член абкома
С.Ляшчэня, намеснік камандзіра партызанскага атрада імя Гастэлы
В.Жукаў, работнік абкома А.Сакевіч. Яны вывучылі на месцы абстаноўку,
настрой людзей, выявілі калгаснікаў, якія ведаюць ваенную справу і
здольны кіраваць мясцовым атрадам. Такімі аказаліся М.А.Сулім і
Д.В.Ясючэня, якія раней служылі ў радах Савецкай Арміі і скончылі ў
1926 г. у Мінску палкавую кавалерыйскую школу.
Пасля гэтага В.Жукаў застаўся праводзіць сход, а
астатнія работнікі штаба пакінулі вёску. Хата М.Н.Чэркаса, у якой
адбываўся сход, была бітком набіта народам. Сход пачаўся днём.
Адкрыў яго В.Жукаў. Прэзідыум быў выбран у складзе В.Жукава,
М.А.Суліма і Д.В.Ясючэні. Пратакол вёў М.А.Сулім. В.Жукаў расказаў
аб міжнародгаям становішчы і аб становішчы на франтах Вялікай
Айчыннай вайны, паведаміў аб Сталінградскай бітве і закончыў даклад
заклікам да ўсіх жыхароў вёскі ўзяцца за зброю і арганізаваць свой
мясцовы партызанскі атрад, у які ўвайшлі б усе сяляне, здольныя
насіць зброю.
Тут жа пачаўся запіс у атрад. Першымі запісаліся
М.А.Сулім і Д.В.Ясючэня, а затым яшчэ больш 20 калгаснікаў. Пасля
быў зачытан тэкст партызанскай прысягі. Калгаснікі, якія ўступалі ў
атрад, падыходзілі да стала і падпісваліся пад гэтым тэкстам.
Камандзіра выбіралі таксама тут. Д.В.Ясючэня, які выступіў адразу ж
пасля В.Жукава, сказаў: «Паколькі Сулім Майсей Афанасьевіч скончыў
ваенную школу і добра ведае ваенныя навукі, няхай ён будзе
камандзірам атрада». Па прапанове К.В.Лялькіна намеснікам камандзіра
быў выбран Д.В.Ясючэня.
Вялікі ўздым на Загальшчыне, асабліва ў вёсцы Старасек,
выклікала паяўленне тут дзеда Талаша, легендарнага героя
грамадзянскай вайны. За актыўную барацьбу ў тылу белапольскіх войск,
дзе 70-гадовы Талаш кіраваў партызанскім атрадам, ён быў
узнагароджан ордэнам Чырвонага Сцяга. Дзеда Талаша як свайго
народнага героя і героя кнігі Якуба Коласа добра ведалі і паважалі
працоўныя ўсёй Беларусі. Імя яго стала вядомым і за яе межамі.
У часы Вялікай Айчыннай вайны В.I.Талашу было ўжо амаль
сто год. Жыў ён да вайны ў вёсцы Навасёлкі Петрыкаўскага раёна.
Цяпер дзед зноў узяўся за зброю і стаў партызанам. У канцы 1942 г.
ён сустрэўся з прадстаўнікамі Мінскага падпольнага абкома. Штаб
партызанскага злучэння вырашыў накіраваць старога партызана ў Маскву.
Некалькі тыдняў дзед Талаш жыў у доме М.В.Левановіча (в.Старасек).
Як толькі жыхары вёскі даведаліся, што да іх прыбыў Талаш, яны
сабраліся ў хаце Левановіча, каб пагутарыць з ім. Шматлікія сустрэчы
насельніцтва з легендарным партызанскім героем ператвараліся ў
стыхійныя патрыятычныя сходы. Сяляне распытвалі Талаша аб гераічных
эпізодах з яго жыцця. Ён ахвотна расказваў аб сваім удзеле ў вайне
супраць белапольскіх акупантаў і аб партызанскай барацьбе супраць
гітлераўцаў, падымаючы баявы дух сялян партызанскага краю.
Аб сваіх сустрэчах з дзедам Талашом калгаснікі вёскі
Старасек расказваюць і да гэтага часу.
Партызаны арганізавалі выступленні дзеда Талаша і ў іншых
вёсках. Напярэдадні свайго адлёту ў Маскву Талаш сустрэўся з
калгаснікамі вёскі Жывунь. Хата А.Статкевіча, дзе праводзіўся сход,
была поўна народу. Сустрэча з народным героем тут таксама
ператварылася ў дэманстрацыю патрыятызму беларускіх сялян, якія
знаходзіліся на тэрыторыі партызанскага краю.
У партызанскім краі праводзілі і мітынгі. На мітынгах
насельніцтва выказвала свае адносіны да важнейшых падзей унутранага
і міжнароднага жыцця. Мітынгі адбываліся пераважна ў дні
рэвалюцыйных свят. 3 асаблівым уздымам прайшлі мітынгі ў
Кастрычніцкія дні 1942 і 1943 гг. Нярэдка мітынгі праходзілі на
могілках, дзе былі пахаваны партызаны. Правядзенне мітынгаў на
магілах барацьбітоў, загінуўшых за савецкую ўладу, мела тут
шматгадовую традыцыю. Яшчэ да вайны сяляне штогод прыходзілі са
сцягамі на мітынг, які наладжваўся на загальскіх могілках у памяць
пахаваных тут двух упаўнаважаных па прадразвёрстцы, якія загінулі ад
рук ворага.
Ва ўмовах партызанскага краю насельніцтвам адзначаліся
савецкія святы. Гэтыя святы за гады савецкай улады трывала ўвайшлі ў
нацыянальныя звычаі, сталі традыцыйнымі ў беларускага народа, як і ў
іншых народаў Савецкага Саюза. Натуральна, што працоўныя Беларусі
нават у цяжкія гады Айчыннай вайны свята захоўвалі гэтыя дарагія ім
традыцыі. Беларускія партызаны заўсёды імкнуліся ў першую чаргу
адзначыць савецкія святы ўзмацненнем барацьбы супраць ворага. Першую
Кастрычніцкую гадавіну ва ўмовах вайны любанскія партызаны
азнаменавалі тым, што ў ноч з 6 на 7 лістапада 1941 г. штурмам узялі
раённы цэнтр Любань і знішчылі там фашысцкі гарнізон. Над Любанню
быў узнят чырвоны сцяг. У гэтай баявой аперацыі прымалі ўдзел і
працоўныя Загальшчыны, якія змагаліся са зброяй у руках у радах
партызан. Усе савецкія святы і ў наступныя гады заўсёды сустракаліся
ўзмацненнем барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў.
Насельніцтва партызанскага краю заўсёды імкнулася надаць у такія дні
святочны выгляд сваім вёскам, паколькі гэта дазваляла абстаноўка. На
будынках вывешваліся чырвоныя сцягі. Сцягі савецкімі патрыётамі
вывешваліся і ў тых населеных пунктах, дзе стаялі фашысцкія
гарнізоны. Подступы да сцягоў і самі сцягі ў такіх пунктах
мініраваліся, каб гітлераўцы не маглі іх сарваць. Так, напрыклад, у
1942. г. у дзень 25-годдзя Кастрычніка былі ўзняты чырвоныя сцягі ў
гарнізоне Любані і ў іншых месцах раёна. Многія фашысты падарваліся
на мінах, калі паспрабавалі сарваць сцягі.
У святочным афармленні вёсак Загальшчыны актыўны ўдзел
прымалі камсамольцы. Першыя сцягі камсамольцамі былі вывешаны ў
Загаллі 7 лістапада 1941 г. 1 мая 1942 г. камсамолец Н.Н.Рудзько
вывесіў чырвоны сцяг на доме калгасніцы В.Е.Корзун. У дзень
святкавання 25-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі камсамольцамі быў
вывешан сцяг на высокіх варотах перад домам калгасніка вёскі Загалле
В.Бенедзіктовіча. Тут сцяг правісеў каля месяца.
У дні савецкіх свяг насельніцтва слухала радыё, чытала
лістоўкі і газеты, якія дастаўлялі сюды партызаны. Людзі апраналіся
ў лепшае адзенне, дома гатавалі святочныя абеды.
Урачыстыя сходы перад святамі ў партызанскім краі
пачалі праводзіць з 1 мая 1942 г. У гэты дзепь, як успамінае
калгаснік вёскі Жывунь Г.П.Рублеўскі, адбыўся ўрачысты сход
мясцовага насельніцтва на хутары Фамін Рог. Праводзілі гэты сход
партызаны. У 1943 г. перад святам Кастрычніка ў дапамогу партызанам
былі вылучаны дакладчыкі з настаўнікаў Загальскай школы. А.А.Корбут
выступіла тады з дакладам аб 26-й гадавіне Вялікай Кастрычніцкай
сацыялістычнай рэвалюцыі ў адным з пасёлкаў саўгаса «Жалы».
Аб удзеле насельніцтва ў правядзенні савецкіх свят
сведчыць мітынг, які адбыўся 7 лістапада 1942 г. у вёсцы Жывунь. У
гэтай вёсцы, яе пасёлках і на хутары Фамін Рог дыслацыраваліся тады
партызаны атрадаў Розава, Патрына і Плышэўскага. Раніцай 7 лістапада
ўсе тры атрады сабраліся ў канцы вёскі Жывунь і адтуль са сцягамі і
песнямі пайшлі да партызанскіх могілак, якія знаходзіліся за вёскай.
Да партызан далучылася насельніцтва. За калонай партызан ішлі
А.Ф.Лялькін, А.Ясючэня, I.Раманаў, Д.Ясючэня, А.Каладзінскі,
В.Кулеш, К.Кададзінскі, М.I.Сулім, А.В.Кулеш, О.Г.Раманава,
С.А.Сулім, М.П.Халаём, М.М.Чэркас, О.В.Ляшчэня, А.Падбярозная,
М.М.Халаём і многія іншыя калгаснікі і калгасніцы.
На могілках была падрыхтавана трыбуна. Яе пабудаваў
калгаснік вёскі Жывунь А.Ф.Карповіч. На мітынгу партызаны стаялі ў
страі са зброяй у руках. Побач з імі размясціліся калгаснікі. На
трыбуну ўзышлі камандзіры і камісары партызанскіх атрадаў. Адкрыў
мітынг М.М.Розаў. Ён павіншаваў прысутных з 25-й гадавінай Вялікай
Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі і заклікаў шырэй разгарнуць
партызанскі рух. Пасля М.М.Розаў даў слова радысту атрада Патрына
Л.М.Агееву. Той зачытаў матэрыялы аб святкаванні Кастрычніцкай
гадавіны ў Маскве. Тут жа выступіў і камісар атрада Патрына
Чайкоўскі, які расказаў аб становішчы на франтах.
Пасля выступленняў на магілы загінуўшых былі ўскладзены вянкі ад
партызан і ад мясцовага насельніцтва. Ад мясцовых жыхароў вянкі
ўскладвалі дзяўчаты В.Ляшчэня, М.Халаём, А.Кулеш, А.Падбярозная,
М.Сулім, В.Раманава.
Прыведзеныя факты сведчаць аб тым, што беларускія
сяляне на тэрыторыі партызанекага краю праяўлялі актыўнасць не
толькі ва ўзброенай барацьбе супраць ворага і ў дзейнасці,
накіраванай на ўмацаванне матэрыяльнай базы народных мсціўцаў, але і
ў палітычных мерапрыемствах, якія праводзіліся тады.
да зместу |
|