Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 

Работа савецкіх школ у тыле ворага
У выніку нямецка-фашысцкай акупацыі Беларусі былі нанесены велізарныя страты ў галіне культуры. Вялікі ўрон, у прыватнасці, быў нанесен народнай асвеце. Амаль поўнасцю была знішчана матэрыяльная база школ. Але самым галоўным было тое, што ў зонах пастаяннай дзейнасці фашысцкіх акупацыйных улад дзеці не маглі навучацца ў школах у савецкім духу. Таму, як правіла, насельніцтва Беларусі не пасылала сваіх дзяцей і ў тыя нешматлікія школы, якія імкнуліся адкрыць акупанты. Працоўныя Беларусі захоўвалі ў сябе ўпотай савецкія падручнікі, дзе-нідзе прабавалі навучаць дзяцей у савецкім духу ў адзіночку або невялікімі групамі на даму.
Зусім зразумела, што ў партызанскіх краях партыйныя арганізацыі і партызанскае камандаванне імкнуліся пайсці насустрач гэтым пажаданням працоўных, імкнуліся задаволіць жаданне бацькоў навучаць сваіх дзяцей у савецкіх школах, па савецкіх праграмах і падручніках. Маюцца факты, якія сведчаць аб тым, што савецкія школы працавалі ў некалькіх партызанскіх краях. Выдатны прыклад такой работы дае нам дзейнасць школы ў вёсцы Загалле.
Улічваючы надзённую патрэбу ў адкрыцці школ, Мінскі падпольны абком правёў па гэтаму пытанню нараду палітработнікаў партызанскіх атрадаў. Вялікую ініцыятыву ў справе арганізацыі школ праявіў сакратар ЦК ЛКСМБ К.Т.Мазураў, які знаходзіўея тады ў тылу ворага. На нарадзе прысутнічалі ўсе намеснікі камісараў партызанскіх атрадаў па камсамольскай рабоце. На іх і была ўскладзена асноўная адказнасць за наладжванне работы школ у 1942/43 навучальным годзе. Дзякуючы арганізацыйнай рабоце, праведзенай партарганізацыямі і пад іх кіраўніцтвам камсамольскімі арганізацыямі, у Акцябрска-Любанска-Старобінскім партызанскім краі пачало працаваць звыш двух дзесяткаў савецкіх школ.
Ініцыятыву ў адкрыцці школ на тэрыторыі Загальскага сельсавета ўзяла на сябе камсамольекая арганізацыя партызанскага атрада Розава. Узначаліў гэту патрыятычную справу намеснік камісара атрада па камсамольскай рабоце С.Д.Локаць. Пасля нарады пры абкоме партыі С.Д.Локаць правёў камсамольскі сход атрада. Усе камсамольцы горача падтрымалі прапанову аб арганізацыі школ. 3 гэтага часу кожны камсамолец імкнуўся ўнесці свой уклад у справу хутчэйшага рашэння пастаўленай задачы.
У працэсе падрыхтоўкі школ да адкрыцця ў партызанскім краі прыходзілася пераадольваць рад сур'ёзных цяжкасцей. Не хапала памяшканняў, таму што мпогія школы былі спалены фашыстамі, не хапала падручнікаў, адсутнічалі школьныя дапаможнікі і пісьмовыя прылады. Для ўсіх школ не хапала настаўніцкіх кадраў. Так, у вёсцы Жывунь перад вайной была сямігадовая школа, якая яшчэ толькі развівалася і мела шэсць класаў. Яна абслугоўвала і вёску Падлуг. Калі пачалася вайна, то ўсе настаўнікі, прысланыя з іншых месц, выбылі адсюль. 3 двух мясцовых настаўнікаў адзін, С.Бандарэнка, быў мабілізаван у 1941 г. у Савецкую Армію і загінуў на фронце, другі— I.Г.Казакевіч, пайшоў у партызанскі атрад, быў ранены, і ў 1942 г. яго адправілі самалётам у савецкі тыл. «Дзяцей у час вайны не вучылі,—успамінае калгаснік Д.В.Ясючэня.—Хацелі вучыць, дык настаўнікаў не было».
Не удалося наладзіць работу пачатковай школы і ў вёсцы Старасек. Настаўнік гэтай вёскі звязаўся з акупантамі і хацеў падпарадкаваць работу школы фашысцкім уладам. Ён як здраднік Радзімы быў расстралян народнымі мсціўцамі.
Да заняткаў магла прыступіць толькі школа ў вёсцы Загалле. Праўда, аднавіць яе работу ў поўным аб'ёме не ўдалося: было наладжана навучанне толькі ў пачатковых класах.
Першае, з чаго пачала камсамольская арганізацыя атрада Розава, якая ўзяла шэфства над Загальскай школай, гэта падбор настаўнікаў. У вёсцы Загалле з пачатку вайны жылі тры настаўніцы: А.А.Корбут, М.М.Дзяшковіч і А.Е.Бедзік. Некалькі пазней прыбыла сюды А.М.Комлік, А.А.Корбут, М.М.Дзяшковіч і А.Е.Комлік былі камсамолкамі. Яны перад гэтым дапамагалі партызанам у правядзенні палітыка-масавай работы сярод насельніцтва. Зусім зразумела, што калі С.Д.Локаць паставіў пытанне аб аднаўленні работы школы, загальскія настаўніцы адгукнуліся на такую прапанову з радасцю і з вялікім энтузіязмам узяліся за справу.
Перад пачаткам навучальнага года трэба было шмат што прарабіць. Неабходна было прывесці ў парадак школьнае памяшканне, у якім жылі пацярпеўшыя ад пажару калгаснікі, знайсці падручнікі, школьныя дапаможнікі, шсьмовыя прылады, сабраць вучняў. Выконваючы ўказанні партызан, настаўніцы прыступілі да рамонту школы. 3 школьнага памяшкання ўдалося перавесці некаторых калгаснікаў-пагарэльцаў на іншыя кватэры. Былі пабелены сцены ў класных пакоях, адрамантаваны парты. Прыйшлося зрабіць некалькі новых школьных лавак. У гэтай рабоце прымала ўдзел мясцовае насельніцтва, дапамагалі таксама партызаны. Бялілі школу і самі настаўніцы.
Больш цяжкай справай аказалася забеспячэнне школы падручнікамі і школьнымі прыладамі. Быў праведзен збор кніг, ешыткаў, ручак, алоўкаў у вёеках Загалле і Татарцы, якія складалі школьны раён. Але дастаць усяго гэтага на месцы ўдалося мала. Для поўнага забеспячэння школы падручнікамі і школьнымі прыладамі С.Д.Локаць арганізаваў спецыяльныя групы добраахвотнікаў з камсамольцаў партызанскага атрада. У час выканання баявых заданняў яны не забывалі аб патрэбах школы і збіралі ўсё, што можна было знайсці ў іншых месцах.
Камсамольцы Кандрацьеў, Бярнацкі і Залаты праніклі ў горад Слуцк у школу, адкрытую фашысцкімі ўладамі, і забралі там усе наяўныя сшыткі, ручкі, алоўкі, чарніліцы. Саша Бяляеў са сваёй групай прывёз цэлы воз падручнікаў, глобус, насценны гадзіннік і нават званок.
У выніку такой актыўнасці камсамольцаў усе вучні былі забяспечаны падручнікамі. Яны атрымалі таксама ў дастатковай колькасці пісьмовыя прылады. Улічваючы складанаець абстаноўкі, настаўніцы ўсяляк імкнуліся эканоміць паперу, чарніла, алоўкі і выхоўвалі беражлівыя адносіны да ўсяго гэтага ў дзяцей.
Камплектаванне школы: вучнямі таксама аказалася нялёгкай справай. Не трэба забывацца, што і бацькі, і дзеці ўсяго за 4—5 месяцаў да гэтага перажылі жахі карнай экспедыцыі нямецка-фашысцкіх акупантаў, у час якой было спалена многа дамоў, разграблена маёмасць калгаснікаў, жыхары вёсак падвергліся рэпрэсіям, а некаторыя з іх загінулі. Многія пагарэльцы жылі ў чужых хатах. Нягледзячы на гэта, усе дзеці хацелі вучыцца, а бацькі хацелі іх вучыць. Але адны ахвотна згаджаліся паслаць сваіх дзяцей у школу, а іншыя баяліся. Настаўнікам даводзілася хадзіць па дамах, праводзіць вялікую растлумачальную работу. Настаўнікі і камсамольцы, запісваючы дзяцей у школу, узнімалі дух і настрой бацькоў, усялялі ў іх пераконанасць у сілу і непераможнасць. У выніку ўсе бацькі згадзіліся паслаць у школу сваіх дзяцей. Такім чынам, да школьных заняткаў былі прыцягнуты ўсе дзеці. У сувязі з асаблівымі цяжкасцямі ў правядзенні падрыхтоўчых работ навучальны год пачаўся 1 кастрычніка. Задоўга да заняткаў у школу з'явіліся дзеці. Многія з іх прыйшлі разам з бацькамі; і дзеці, і бацькі апрануліся па-святочнаму. У руках у многіх вучняў былі букеты кветак. С.Д.Локаць правёў кароткі мітынг. Роўна ў 9 гадзін раніцы празвінеў школьны званок, і дзеці прыступілі да заняткаў.
Так пачала сваю работу савецкая школа ў партызанскім краі ў той цяжкі час, калі вораг вёў жорсткія баі ля сцен Сталінграда і ўрываўся на яго вуліцы, калі фашысцкая прапаганда трубіла аб сваіх перамогах, а Гітлер насіўся з планам новага вялікага наступлення і хуткай перамогі над Савецкім Саюзам.
Як жа працавала Загальская пачатковая школа ў такіх незвычайных умовах? Школа адкрылася як пачатковая з чатырма класамі. У кожным класе налічвалася каля 30 вучняў, а ўсяго навучэнцаў у школе было каля 110. Настаўніцы і цяпер успамінаюць аб такіх сваіх старанных вучнях, як Леанід Радкевіч, Леанід Глаз, Толя Кульчыцкі, Ніна Галка, Ніна Крукоўская, Іван і Казімір Гуткоўскія, і аб многіх іншых.
Абавязкі паміж настаўніцамі былі размеркаваны так. Першы клас вяла М.М.Дзяшковіч, другі—А.Е.Бедзік, трэці—А.М.Комлік, чацвёрты —А.А.Корбут. Загадчыкам вучэбнай часткі была Антаніна Агафонаўна Корбут. Яна ж у пэўнай ступені выконвала і абавязкі загадчыка школы. Агульнае кіраўніцтва школы ўзяў на сябе С.Д.Локаць. Ён заўсёды цікавіўся яе патрэбамі і накіроўваў усю яе работу.
Школа займалася ў дзве змены. 3 раніцы вучыліся першы і другі класы, а пасля абеду—трэці і чацвёрты. Заняткі ішлі нармальна, урок цягнуўся 45 мінут. Дзеці наведвалі школу рэгулярна і з вялікай ахвотай. Паводзіны на ўроках былі добрымі.
У 1942 г. фашысты пачалі бамбіць вёскі Загальскага сельсавета. Калі гітлераўцы даведаліся аб рабоце школы, яны сталі больш часта бамбіць Загалле. Але школа і ў гэтых умовах працягвала сваю работу. Часам, калі атрады фашыстаў прарываліся зусім блізка да Загалля, даводзілася спыняць заняткі і адпускаць дзяцей па дамах.
Настаўніцкі калектыў школы праводзіў вялікую метадычную работу. Два разы ў месяц настаўніцы і С.Д.Локаць праводзілі педагагічныя саветы, дзе падрабязна разбіралі вынікі работы, ускрывалі недахопы і вызначалі напрамак далейшых заняткаў. Навучанне вялося па праграмах савецкай школы, хаця ніводнага экземпляра даваенных праграм не захавалася. Настаўніцы аднаўлялі праграмы па памяці і потым запісвалі іх тэкст. На падставе гэтых праграм яны складалі планы сваёй работы і старанна рыхтаваліея да кожнага ўрока.
Усё выкладанне было прасякнута глыбокай ідэйнасцю, палітычнай завостранасцю. Настаўніцы выхоўвалі дзяцей у духу нянавісці да ворага і адданасці сваёй сацыялістычнай Радзіме, непахіснай веры ў нашу перамогу. Цяжка сабе ўявіць іншыя якія-небудзь умовы, дзе так яскрава даваў сябе адчуваць выхаваўчы характар навучання, як тыя ўмовы, у якіх знаходзіліся партызанскія школы ў тылу ворага. Сіла камуністычнага выхавання аказвала сваё ўздзеянне праз дзяцей і на бацькоў. «Дзяцей вучылі,— успамінае калгасніда вёскі Загалле А.Ф.Плышэўская,— каб яны нікому і нічога не казалі аб партызанах. Ім гаварылі, каб яны нічога не баяліся і спакойна вучыліся, гаварылі аб тым, што хутка прыйдуць нашы і вайна скончыцца».
3 работай школы дэталёва знаёміліся падпольныя партыйныя і камеамольскія арганізацыі. Акрамя С.Д.Локаць, на ўроках неаднаразова прысутнічалі камісары атрадаў, сакратар Любанскага райкома камсамола Адам Майстрэнка. У школе бывалі многія работнікі абкома і штаба.
3 дзецьмі праводзілася таксама пазакласная работа. Многія масавыя мерапрыемствы ажыццяўляліея ў сценах самой школы. Тут арганізоўваліся вечары і ранішнікі, наладжваліея канцэрты мастацкай самадзейнасці, у дні савецкіх свят праводзіліся ўрачыстыя сходы.
Небывалае ажыўленне наступіла ў школе восенню 1942 г. перад святам Вялікага Кастрычніка. Адчувалася, што школа рыхтуецца да выдатнай радаснай падзеі. Кожны клас хацеў дастойна сустрэць свята. Раніцай 7 лістапада ў школе сабраліся жыхары вёсак Загалле, Татарка і Старасек, на ўрачысты сход. С.Д.Локаць на ім зрабіў даклад аб 25-й гадавіне Вялікай Кастрычніцкай сіцыялістычнай рэвалюцыі. Ён расказаў прысутным людзям аб гераічнай барацьбе савецкага народа супраць нямецкіх захопнікаў на франтах Айчыннай вайны, аб поспехах народных мсціўцаў у тылу ворага.
Пасля даклада пачалася мастацкая самадзейнасць, падрыхтаваная школьнікамі пад кіраўніцтвам педагогаў. Хоць маленькія артысты не заўсёды ўпэўнена выступалі, але прысутныя шчодра ўзнагароджвалі іх апладысментамі. Пасля свята насельніцтва пачало яшчэ больш клапаціцца аб сваёй школе.
Асаблівае месца ў жыцці школы заняла сустрэча Новага года, калі была арганізавана ёлка, якая прыцягнула вялікую ўвагу бацькоў і выклікала выключную радасць у дзяцей. Гэта быў новы, 1943 год. Па радыё ўжо было атрымана перад гэтым радаснае паведамленне аб тым, што 330 тыс. салдат і афіцэраў арміі Паўлюса акружаны пад Сталінградам.
Да навагодняга свята пачалі рыхтавацца задоўга. Настаўніцы сталі наладжваць з вучнямі мастацкую самадзейнасць. 3 партызанскага атрада прыслалі музыканта. Танцавальнай групай кіравала М.М.Дзяшковіч, песні для выканання каля ёлкі развучвала з дзецьмі А.А.Корбут. Да навагодняга вечара рыхтаваліся ўсе. Партызанскае камандаванне рашыла зрабіць ёлку прыгажэйшай, чым яна бывала тут нават да вайны. Але не было чым упрыгожыць яе.
Хутка камсамольцы даведаліся, што ў суседнім саўгасе «Жалы» ў жонкі інжынера захаваўся камплект ёлачных цацак. Паслалі туды сваіх людзей. Жанчына, даведаўшыся, што ёлка рыхтуецца для дзяцей, адразу ж аддала поўную скрыню прыгожых фабрычных цацак.
Пачалі думаць аб падарунках. Хацелася ўцешыць дзяцей ласункамі. Але ў партызанскім краі, вядома, нічога такога не было, не было цукерак, не было і цукру. Яго давалі толькі як лякарства ў партызанскіх шпіталях раненым. Параіўшыся з бацькамі, камсамольцы вырашылі спячы сваё дамашняе пячэнне. Але і тут не абышлося без цяжкасцей. Было арганізавана дзве «экспедыцыі». Адна група камсамольцаў павезла на партызанскі млын пшаніцу, каб змалоць белай мукі. Другая група пачала наведваць пчаляроў, каб дастаць мёду. Неўзабаве мука і 5 кг мёду былі ўжо ў наяўнасці. Зусім нечакана камсамольцам удалося знайсці яблыкаў. Тлушч быў выдадзен са склада партызанскай брыгады. Мясцовыя камесмолкі праявілі сваё кулінарнае майстэрства і спяклі смачнае пячэнне.
31 снежня камсамольцы пачалі ўпрыгожваць ёлку. Пад вокнамі стаялі дапытлівыя дзеці. Нямала было і дарослых. Да 12 ночы ўсё было гатова. Ёлка стаяла прыбраная. Падлога ў школе была чыста вымыта, печы напалены.
Свята ля навагодняй ёлкі павінна было адбыцца 1 студзеня. Яшчэ з вечара камандаванне партызанскага атрада павялічыла вакол Загалля пасты, заставы, каб сюды не ўварваліся раптоўна гітлераўцы. Вёска тады знаходзілася за 500 км ад лініі фронта; вораг стаяў у 150 км ад Масквы.
Раніцай дзеці пачалі збірацца ў школу. Разам з дзецьмі прыйшлі бацькі. Для правядзення свята быў выбран самы вялікі клас, але людзей было так многа, што ўсе не змаглі ўмясціцца. На ёлку прыехалі прадстаўнікі Мінскага падпольнага абкома партыі.
Урачысты сход адкрыла А.А.Корбут. Быў выбран прэзідыум. На сходзе выступілі прадстаўнікі падпольнага абкома партыі, настаўнікі, бацькі і вучні. Пасля ўрачыстай часткі адбыўся святочны канцэрт мастацкай самадзейнасці.
Канцэрт пачаўся выступленнем зводнага хору, які выканаў песні аб партыі, аб Радзіме. Затым пачаліся выступленні асобных спевакоў, танцораў, чытачоў. Танцавалі «Лявоніху», «Яблычка», «Месяц», спявалі песні пра ёлку. Настаўнікі перажывалі разам з усімі радасць за сваіх выхаванцаў.
Велізарную радасць выклікала ў дзяцей паяўлённе дзеда мароза, ролю якога выконвала настаўніца А.Е.Бедзік. Але яшчэ больш радаснай стала дзетвара, калі дзед мароз пачаў раздаваць падарункі, сярод якіх усе знайшлі па яблыку. Хто лепш выконваў песню, танец або верш, тым давалі яшчэ адзін падарунак.
Наогул ёлка ўдалася на славу. Усе жыхары Загалля заявілі, што такой ёлкі яны не бачылі нават да вайны.
Поспехі Загальскай школы, чуткі аб партызанскай ёлцы выклікалі вялікую злосць у фашысцкіх акупантаў. У пачатку 1943 г. бамбёжкі Загалля і асабліва школы сталі больш частымі. Пасля зімовых канікул школа зноў пачала працаваць. Але ў сярэдзіне лютага 1943 г. у адзін з паветраных налетаў гітлераўцам удалося спаліць школу. Навучанне дзяцей прыйшлося спыніць.
Хоць Загальская школа прапрацавала палавіну навучальнага года, але яна прадэманстравала вялікую жыццёвую сілу савецкага ладу.
 

да зместу

       

да 65-годдзя вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©