Аб гісторыі роднага краю, аб лёсах герояў і простых людзей, якіх узрасціла гэта зямля

ГалоўнаяКароткія звесткіФотагалерэяГасцёўняКарта сайтаАб сайце

 

 

Зямля нашых продкаў
Да новага жыцця
Выпрабаванне вайной
Адроджаны край
У незалежнай краіне
Фотагалерэя
 
Будзем памятаць іх імёны
Гонар і павага Вам
 
 
Нашы пісьменнікі
Пісьменнікі пра край
Спроба пяра
 
Легенды
 
 
Гісторыя царквы
Цэрквы раёна
 
 


Гаспадарчыя поспехі калгаснай вёскі ў пасляваенныя гады

     У перыяд часовай нямецка-фашысцкай акупацыі Беларусь падверглася страшэннаму спусташэнню. Толькі шляхам прамога знішчэння маёмасці грамадзян, калгасаў, грамадскіх арганізацый, дзяржаўных прадпрыеметваў і ўстаноў гітлераўцы нанеслі ёй страты ў 75 млрд. руб.
     Пацярпеў ад акупантаў таксама Загальскі сельсавет. Тут вялікія матэрыяльныя страты былі нанесены ў часе карных экспедыцый, бамбёжак, блакады партызанскіх раёнаў, у часе адступлення нямецка-фашысцкай арміі. Пранікаючы з баямі на тэрыторыю партызанскага краю, гітлераўцы з асаблівай лютасцю рабавалі, палілі, забівалі.
     Амаль поўнаму знішчэнню была падвергнута фашыстамі калгасная маёмасць. 3 усіх грамадскіх пабудоў трох калгасаў захаваліся толькі адзін хлеў і інтэрнат калгаса «Чырвоны Кастрычнік». Усе ж іншыя калгасныя будынкі былі спалены. Разам з будынкамі згарэлі сельскагаспадарчыя машыны і большасць сельскагаспадарчага інвентару; было знішчана амаль усё конскае пагалоўе. Загальскія калгасы пазбавіліся ўсёй рагатай жывёлы, авечак, свіней. У часе блакады 1944 г. і адступлення гітлераўскіх войск было знішчана шмат хлеба і іншых сельскагаспадарчых прадуктаў.
     Вялікія страты былі нанесены культурным установам. Фашысты спалілі ўсе школы, клубы, бібліятэкі з іх абсталяваннем і маёмасцю.
     Вялікімі таксама былі страты маёмасці асобных калгаснікаў. Фашысты спалілі большую частку сялянскіх двароў. Разам з дамамі і гаспадарчымі будоўлямі ў агні гінула і ўся маёмасць (прадукты харчавання, адзежа і г. д.).
     Значныя людскія страты панесла і насельніцтва. 3 211 сем'яў Загальскага сельсавета фашысты забілі і закатавалі 35 мірных грамадзян, у баях з ворагам загінула 15 партызан, а 62 воіны загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Так званая натуральная смерць, якой за час вайны памёрла 79 чалавек, у пераважнай большасці выпадкаў была выклікана цяжкімі ўмовамі барацьбы з ворагам.
     Гэтымі лічбамі, аднак, не вычэрпваецца колькасць людзей, загінуўшых тут у выніку акупацыі. Мы прывялі даныя толькі тыя 211 уцалеўшых сем'ях. Многія ж сем'і ў трох калгасах за вайну зусім перасталі існаваць. Па далёка не поўных даных, тут больш 20 сем'яў загінула цалкам і звыш 20 сем'яў выбылі адсюль пасля гібелі або смерці іх асобных членаў.
     Пасля блакады і ў час адступлення гітлераўцаў у 1944 г. асноўная маса дарослага працаздольнага насельніцтва Загальшчыны была ўгнана на катаргу ў Германію. Толькі з вёскі Старасе'к было ўгнана 75 чалавек.
     Усё гэта стварыла вялікія цяжкасці ў адраджэнні і аднаўленні грамадскай гаспадаркі калгасаў і калгаснага быту пасля выгнання нямецка-фашысцкіх войск з тэрыторыі раёна.
     Каб прасачыць працэс адраджэння калгаснага быту пасля выгнання акупантаў, неабходна спыніцца на агульных выніках захавання калгаснай уласнасці — асновы калгаснага ладу.
     На працягу ўсяго перыяду акупацыі сяляне партызанскага раёна вялі бесперапынную барацьбу за захаванне сацыялістычнай уласнасці і недапушчэнне захопу яе гітлераўскімі акупантамі.
     Летам 1944 г. пасля вызвалення ад фашысцкіх акупантаў адноўленыя калгасы атрымалі збожжавыя і іншыя культуры, якія знаходзіліся на палях, засеяных да гэтага сялянамі. Калгаснікі разумелі, што ўсе гэтыя пасевы павінны па праву належаць калгасу, таму што ў 1942—1944 гг. яны займаліся паляводствам на аснове атрыманага імі ў 1941—1942 гг. калгаснага насеннага матэрыялу і іншай грамадскай маёмасці.
     Паспяхова завяршыліся намаганні калгаснікаў у захаванні трактараў МТС, якія заставаліся ў перыяд варожай акупацыі на тэрыторыі калгасаў.
     Калі пасля вайны пачала аднаўляцца Загальская МТС, калгаснікі і механізатары адкопвалі і прыводзілі ў парадак схаваныя трактары, прыносілі дэталі, якія ўдалося зберагчы. У выніку ўдалося аднавіць усе трактары, што знаходзіліся на тэрыторыі трох калгасаў, за выключэннем аднаго, які быў моцна пашкоджан кулямі і асколкамі.
     Асноўным пытаннем, якое ў першую чаргу ставілася і вырашалася ў вёсках, вызваленых Савецкай Арміяй ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, было пытанне аб тым, якімі шляхамі і сродкамі ў самы кароткі тэрмін аднавіць калгасы. Арганізатарамі ў час аднаўлення калгасаў сталі мясцовыя камуністы — удзельнікі партызанскага руху.
     Адразу ж пасля вызвалення Любанскага раёна адбыліся сходы калгаснікаў, на якіх абмяркоўваліся першыя мерапрыемствы па адраджэнню калгасаў.
     У вёсцы Старасек першы сход, прысвечаны адраджэнню калгаса імя Карла Маркса, адбыўся 17 ліпеня 1944 г. Сяляне аднадушна вырашылі аднавіць калгас як мага хутчэй. Яны патрабавалі абагуліць пасевы, сабраць захаваную грамадскую маёмасць. Тут жа было выбрана першае пасляваеннае праўленне калгаса.
     Пасля першых сходаў сяляне адразу ж пачалі здаваць у свае сельскагаспадарчыя арцелі ўсю захаваную імі калгасную маёмасць. Аднаўляліся калектыўныя работы ў грамадскай гаспадарцы.
     Аднак для паспяховага аднаўлення гаспадаркі ў калгасах не было трывалай матэрыяльнай базы. Адроджаныя сельгасарцелі патрабавалі вельмі сур'ёзнай матэрыяльнай дапамогі. Гэту дапамогу калгасам Загальшчыны, як і ўсім калгасам Беларусі, пацярпеўшым ад варожай акупацыі, аказалі партыя, урад і ўвесь савецкі народ. Вось некаторыя даныя аб дапамозе, якая была аказана калгасу імя Карла Маркса ў першыя гады пасля вызвалення ад акупантаў. Ужо ў жніўні 1944 г. выканком Любанскага райсавета вылучыў калгасу з фондаў дапамогі тры кані, карову, цёлку. Летам гэтага ж года калгасу перадалі 4 га бульбы, якія былі пасеяны паліцэйскім гарнізонам у вёсцы Лапачоў Брод. У 1945 г. з дзяржаўнага фонду ў калгас паступіла 20 кароў. Акрамя таго, у гэтым годзе па закліку райкома партыі і райвыканкома загальскім калгасам аказалі дапамогу насеннем калгасы паўночнай часткі раёна, якія менш пацярпелі ад вайны. Неўзабаве з суседняй ваеннай гаспадаркі калгасу было прадана па нізкай цане 12 коней. 3 дзяржаўных фондаў пастулалі свінні, авечкі і іншая жывёла.
     Такая ж прыкладна дапамога была аказана і двум іншым калгасам Загальшчыны. Калгасу «Рассвет» у першыя дні пасля вызвалення 3 пары коней даў мясцовы партызапскі атрад імя Заслонава. Любанскі райвыканком таксама выдзеліў 4 кані, 3 каровы і бычка. У час сельскагаспадарчых кампаній не адзін раз дапамогу аказвалі таксама калгаснікі з вёскі Абчын. На ворыве ад іх удзельнічала па 12 пар коней. Калгас «Чырвоны Кастрычнік» пасля вызвалення атрымаў ад дзяржавы 15 коней, 20 кароў, 6 цялят, 2 свінні, насенне для пасеву і 20 тыс. руб. крэдыту.
     Не хапала машын, інвентару, жывёлы, цяглавай сілы; у першы год, пакуль яшчэ не вярнуліся калгаснікі, угнаныя на фашысцкую катаргу, не хапала рабочых рук. Здаралася, што калгасніцы, упрагаючыся па некалькі чалавек у плуг або барану, прабавалі араць і скародзіць на сабе. Так было, напрыклад, у 1944 г. у калгасе «Рассвет», пакуль туды не пачалі прыязджаць для дапамогі ў работах калгаснікі з вёскі Абчын. Вясной 1945 г. паспрабавалі рабіць так і ў калгасе імя Карла Маркса. Але па закліку раённага камітэта партыі ў гэты калгас прыехалі з коньмі для дапамогі ў палявых работах калгаснікі вёсак Таль, Сарачы і інш. У далейшым у выніку сур'ёзных памылак, якія меліся ў кіраўніцтве сельскай гаспадаркай да 1953 г., загальскія калгасы перажывалі і рад арганізацыйных непаладак. Адным з сур'ёзнейшых недахопаў быў дрэнны падбор і частая змена старшынь.
Вельмі слаба разгортвалася будаўніцтва. У калгасе імя Карла Маркса першы хлеў быў пабудован толькі ў 1947 г., а ў 1950 г. — склад для насення. У калгасе «Чырвоны Кастрычнік» з 1948 па 1950 г. былі пабудаваны два кароўнікі, канюшня, склад. Калгас «Рассвет» да ўзбуйнення не пабудаваў ні аднаго грамадскага будынка.
    У першыя гады пасля выгнання фашысцкіх акупантаў грамадскую жывёлу прыходзілася трымаць у хлявах калгаснікаў, а хлеб хаваць у прыстасаваных памяшканнях, якія таксама належалі калгасным дварам.
    У 1950 г. калгасы «Чырвоны Кастрычнік», імя Карла Маркса і «Рассвет» аб'ядналіся ў адзін узбуйнены калгас. Гэта дало магчымаець аб'яднаць і больш рацыянальна выкарыетаць усе рэсурсы грамадскай гаспадаркі, больш шырока механізаваць вытворчыя працэсы, забяспечыць кіруючы склад калгаса больш кваліфікаванымі кадрамі, скараціць адміністрацыйна-ўпраўленчыя выдаткі.
    Аб'яднаны калгас зрабіўся буйнай гаспадаркай. У пачатку 1959 г. калгас «Партызанскі край» аб'ядноўваў 293 двары. Меў па Дзяржаўнаму акту 7625 га зямлі, у тым ліку 1866 га ворнай і 2174 га сенажаці. У калгасе мелася некалькі жывёлагадоўчых ферм. Калгас абслугоўваўся аграномам, заатэхнічнымі і ветэрынарнымі работнікамі.
На палях калгаса ўсё больш шырока скарыстоўвалася тэхніка. У пачатку 1959 г. калгас меў 7 трактараў, 7 аўтамашын, 2 камбайны, лакамабіль і іншыя сельскагаспадарчыя машыны.
 

да зместу

       

да 65-годдзя вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

 

 

 

          

 
Усе матэрыялы змешчаныя на дадзеным рэсурсе не з'яўляюцца ўласнасцю аўтара дадзена рэсурса, а ўзяты з кніг, часопісаў, газет©