Востраў
Зыслаў
Чэрвень дол дзеразой,
Нібы коўдрай зялёнаю, выслаў
Вестку птушкі лясныя
Разнеслі ў глухія куткі:
Едуць людзі,
Едуць
Да вострава Зыслаў —
Па напрамках усіх
Запылілі ізноў
Бальшакі.
Каб не выдаць слядоў, —
Без расы травастой сенакосны,
Каб не ўбачыць кастроў, —
Елкі рукі самкнулі ямчэй.
Разумею вас,
Птушкі,
I травы,
I гонкія сосны,
Вартавыя і сведкі
Былых партызанскіх начэй.
Вам прыпомніўся, мабыць,
Мароз
I пякучы і люты,
Заінелая стынь,
I барвовы наўсцяж небасхіл,
I суровыя клятвы
Ў скупых на патроны
Салютах
Сярод пушчы глухой
Над пагоркамі
Брацкіх магіл.
Вам здалося, напэўна,
Што зноў зарыпелі калёсы
I збіраюцца хлопцы
Са слуцкіх
Бязлесных раўнін,
Што ідуць караваны
Бяззбройных,
Галодных
I босых,
Каб на танках пасля
Прабівацца
На дымны Берлін.
Не жахайцеся, сосны!
Звіні медуніцамі, ранак! —
Разрыўныя
Тут бору
Ніколі не будуць шчапаць.
Зняўшы шапкі,
Ідуць
Да былых партызанскіх
Стаянак
Ветэраны,
Ўякіх
Аж да гэтага раны шчымяць.
Зняўшы шапкі,
Ідуць.
А ід горнасці
Горбяцца плечы.
I маршчыны ля веек
Тужэюць,
Нібыта кара.
Зняўшы шапкі,
Ідуць...
I ад гэтае простай сустрэчы
Над магіламі зоркі
Ярчэюць,
На сонцы гараць.
Я гукаю вас, хлопцы,
3 Дняпра
I Заходняга Буга,
Каб сышліся сюды
Усе аднагодкі мае.
Трэба чуць вам,
Як хор
Беларускай
Ваеннай
Акруті
Пра бярозы і сосны
На востраве Зыслаў пяе.
1961 г.