Любань-лебедзь
Будзь вечнай пад сонцам, старонка,
Дзе я нарадзіўся і рос.
Мой Любань у белым рамонку,
У постаці белых бяроз.
Не гаснуць радзімыя зоры.
Нязводна дзявочай красы.
Паклон хлебасею, шахцёру
Пявучыя б'юць каласы.
Разносяцца поклічы чаек.
У Зыславе дрэмле будан.
3 пашанай гасцей прывячае
Мой горад — герой-партызан.
Навекі адзіная, люба
Чароўнай Арэсы зямля.
Ляці гордым лебедзем, Любань.
Хай ясніцца доля твая.
Будзь вечнай пад сонцам, старонка,
Дзе я нарадзіўся і рос.
Мой Любань у белым рамонку,
У постаці белых бяроз.
1996 г.