* * *
Я яшчэ не была маладою,
Ружай-кветкай яшчэ не цвіла,
Бо спазналася рана з бядою,
Што на твар павуціннем лягла.
А сляза правяла баразёнку
Надта вострым аралам сваім.
0 Радзіма, мая ты старонка,
Мне салодкі твой водар і дым.
Я шукала у свеце прытулку
І хадзіла, нібы па лязу.
Укалыхала мяне тут рачулка,
Хваляй цёплай мне змыла слязу.
I жаўрук тут выспеўваў так звонка,
Каб ніхто мой узрыд не пачуў.
0 Радзіма, мая ты старонка,
Да цябе я на крылах лячу.
Ты лячыла мяне ад адчаю,
І сягоння у промнях святла
Я стаю прад табой маладая.
3 сэрцам поўным любові й цяпла.