Партызанскія буданы
На Зыславе я кожны год
бываю,
Паціху абыду ўсе буданы.
Іх кожны год старанна паднаўляюць —
Лясныя помнікі страшэннае вайны.
Народ збіраецца сюды на гадавіны
На партызанскі наш аэрадром.
Усё робяць ветэраны для краіны,
Навекі каб замоўк гарматны гром.
Па прыступках з свежае дзярніны
Спускаюся ў цёплы, ціхі змрок...
У Вербнікі, на нізкі той грудок,
Дзе нас, фашысты задушыць хацелі
I не змаглі асіліць партызан...
У будане бачу тры пасцелі
3 яловых лапак — кожная дыван
Для стомленных, што вернуцца з задання,
Каб падтрымаць, сагрэцца ў будане,
I зноўку у паход у поўнач, на світанні,
Ні спыніць іх ні дождж, ні золкі снег.
У час суровы ў-такіх хацінах
Жанчынам, дзецям снілася цяпло,
Калі так цяжка ўсёй было краіне,
Калі так страшна вокала было.
Даўно вайны патушаны зарніцы,
Яна ж мяне трывожыць і цяпер,
У самым моцным сне мне часта сніцца, —
Ідзе да буданоў фашысцкі звер.
Убачу буданы — і блякне радасць,
Гарматны гром я чую ў цішыні:
I зноў я ў Вербніках, і зноў сярод блакады,
У зыркім, спапяляючым агні.
20.12.1994 г.