Чатыры стагоддзі і трыццаць
гадоў
Мінўла ўжо, як над рэчкай Арэсай
Прыгожы ваш горад прытулак знайшоў,
Абрысы свае толькі-толькі акрэсліў.
Зацепліўся ў хатах жыццёвы агонь,
I, пэўна, таму, што куточак той любым
Стаў людзям, яны і назвалі яго
Прыгожа, ласкава, пяшчотна так — Любань.
Мястэчкам была ваша Любань, тады
3 пасёлка у горад расла паступова.
Ляцелі, як ластаўкі, шпарка гады,
I змены з іх кожны прыносіў, абновы.
А ў час ліхалецця Айчыннай вайны
Знайшлі тут прытулак "Звязда" і "Чырвонка",
Падпольны абкам. Твае, Любань, сыны
Кавалі тваю біяграфію звонка.
Раскажа музей пра ўвесь пройдзены шлях,
Жылі як, чаго дасягнуць вы сумелі.
Сягоння ж багата сяброў у гасцях,
Віншуе й Валожын любчан з юбілеем.
Няхай жа збываюцца планы ўсе,
I будзе ваш горад гасцінным і любым,
Год кожны палёгку і росквіт нясе.
То з днём нараджэння, спадарыня Любань!