Любанскі край
Песня
Сл. М. Бухала Муз. М. Шагава
Родны край і з пачуццяў высокіх
Пра цябе гэта песня гучыць.
Тут мае карані і вытокі,
Як жа можна цябе не любіць?
Я люблю тваіх веліч прастораў,
Ноччу бачыць твае аганькі,
Тваё возера з назвай "Вячора",
Дзе сядзяць кожны дзень рыбакі.
Прыпеў:
Мой ты, Любанскі край дарагі,
Ты багаты і рыбай, і лесам,
Пра цябе наш вялікі пясняр
Склаў паэму "Над рэчкай Арэсай".
Я люблю сіняву твайго неба,
Подых ветра і крык журавоў
I палі залацістага хлеба
Прыгажосць тваіх сінь-васількоў.
Мяне маняць сцяжынкі лясныя
I твае векавыя дубы,
I дубравы твае маладыя,
Дзе растуць усю восень грыбы.
Прыпеў.
Ты мой лёс і маё ты каханне,
Ты здзясненне і мараў маіх.
Мы з табою і смутак, і радасць
Дзелім шчыра заўжды на дваіх.
Родны край ты для ўсіх нас адзіны,
Без цябе я не мыслю жыцця,
Ты часцінка вялікай Радзімы,
Для мяне ты — радзіма мая.