Мая
Арэса
Спакойная, ласкавая
такая,
Цячэ Арэса між палёў, бароў
I да сябе прыцягвае, склікае
Няўрымслівых, вясёлых ручайкоў.
Яны бягуць, як дзеці к роднай маме —
Хаця б не загубіцца, не адстаць...
А там, каля кустоў, як здані,
Чараўнікі-вудзільшчыкі сядзяць...
А вунь — як колісь — сцежкай пратаптанай
Ідуць жанкі бялізну паласкаць...
А вунь дзятва купаецца ад рання —
Нічым не выбавіць і не суняць...
Я ў светлай радасці, і губы самі
Малітву пачалі шаптаць...